СЯРКУ́ЦЦЕЎ Генадзь Васілевіч (н. 17.3.1937, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1994), праф. (2000). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1999). Скончыў Ленінградскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1964). У 1957—76 на інж.-тэхн. і пед. рабоце ў г. Валгаград. З 1979 у Бел. філіяле Усесаюзнага НДІ прафтэхадукацыі. З 1985 дырэктар СПТВ №103 г. Мінска, з 1991 — Мінскага вышэйшага прафес. вучылішча чыг. транспарту, з 2001 Мінскага прафес.-тэхн. каледжа чыг. транспарту. Навук. працы па праблемах дыдактыкі, педагогікі, методыкі і тэхналогіі прафес. навучання, арганізацыі выхаваўчага працэсу, вучнёўскага самакіравання.
Тв.:
Организация учебно-воспитательного процесса в ПТУ: новые подходы. Мн., 1991;
Научно-педагогические основы подготовки рабочих кадров. Мн., 1998;
Технология преподавания «Всемирной истории» по методу «погружения». Мн., 1999 (разам з І.Г.Буко);
Методика преподавания дисциплины «Устройство и эксплуатация пассажирских вагонов» по методу «погружения». М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРБІ́Н Мікалай Васілевіч (3.12.1912, с. Тума Клепікаўскага р-на Разанскай вобл., Расія — 22.7.1998),
бел.вучоны ў галіне селекцыі і генетыкі. Акад.Нац.АН Беларусі (1953). Акад. УАСГНІЛ (1967). Д-рбіял.н. (1943), праф. (1948). Засл. дзеяч нав. Беларусі (1972). Скончыў Варонежскі с.-г.ін-т (1935). З 1945 у Ленінградскім ун-це. У 1953—63 дырэктар Ін-та біялогіі АН Беларусі. З 1965 дырэктар Ін-та генетыкі і цыталогіі АН Беларусі. З 1971 акад.-сакратар аддз. раслінаводства і селекцыі УАСГНІЛ. У 1974—80 дырэктар НДІ прыкладной малекулярнай біялогіі і генетыкі УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях тэорыі гетэрозісу і метадах гетэрозіснай селекцыі раслін, тэорыі відаўтварэння, філас. пытаннях генетыкі.
Тв.:
Периодический отбор в селекции растений. Мн., 1976 (разам з Л.У.Хатылёвай, Л.М.Камінскай);
Гетерозис и радиоустойчивость растений. Мн., 1977 (разам з У.Г.Валодзіным, І.А.Гардзеем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАВА Галіна Уладзіміраўна (н. 29.10.1953, Вена),
бел.вучоны-эканаміст. Дачка У.П.Уварава. Д-рэканам.н. (2000). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975) і да 1977 працавала ў ім. У 1980—94 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1997 у Ін-це прыватызацыі і менеджменту. З 2001 у кансалцінгавай фірме «BEP-Engineering and Consulting». Навук. працы па праблемах эканам. арганізацыі прадпрыемства (кантролінг), сучасных тэхналогій кіравання фінансамі і эканомікай прадпрыемства, сістэмы і структуры менеджменту, прафес. кансалцінгу прадпрыемстваў па пытаннях эканомікі і фінансаў. Распрацавала спец. тэхналогію фін. аналізу для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў на бел. прадпрыемствах.
Тв.:
Innovationen im System des gegenwärtigen Finanzkapitals // Wissenschaftliche Zeitschrift. Finanzkapital im Wirkungsmechanismus der ōkonomischen Gesetze. 1989. Jg. 38, heft 5;
Экономический советник менеджера. Мн., 1996 (разам з В.А.Анташовым);
Стратегия реструктуризации предприятий (подходы и решения). Мн., 1997;
Управление финансами предприятия (разам з В.Анташовым) // Директор. 2002. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УО́ТСАН (Watson) Джэймс Дзьюі (н. 6.4.1928, г. Чыкага, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Чл.Нац.АН ЗША (1962), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1957), Дацкай каралеўскай АН (1962). Замежны чл.Рас.АН (1988). Скончыў Чыкагскі ун-т (1947). У 1951—53 і 1955—56 у Кавендышскай лабараторыі Кембрыджскага ун-та, у 1953—55 у Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1956 у Гарвардскім ун-це (з 1961 праф.), з 1962 кансультант прэзідэнта ЗША па навуцы, з 1968 у Колд-Спрынг-Харбары (штат Нью-Йорк). Навук. працы па вывучэнні структуры ДНК, ролі РНК у біясінтэзе бялку. Разам з Ф.Х.К.Крыкам (1953) прапанаваў мадэль прасторавай структуры ДНК (падвоеная спіраль), што дазволіла растлумачыць яе ўласцівасці і біял. функцыі. З паяўленнем гэтай працы звязана ўзнікненне малекулярнай генетыкі. Вывучаў структуру вірусаў і іх ролю ў злаякасным росце тканак. Нобелеўская прэмія 1962 (з Крыкам і М.Уілкінсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЕ́НКА Віктар Сямёнавіч (н. 24.6.1931, с. Карабалык Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел.вучоны ў галіне воднай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1972), праф. (1982). Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў воднай гаспадаркі (1954), БДУ (1965). З 1958 у Бел.НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. З 1961 у Цэнтр.НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (з 1983 нам. дырэктара, у 1990—96 дырэктар). З 2001 у акц. т-ве «Белгархімпрам». Навук. працы па фільтрацыйным разліку водазаборных свідравін, штучным папаўненні запасаў падземных вод. Распрацаваў асновы рэгіянальнай ацэнкі трансфармацыі рачнога сцёку пры эксплуатацыі водазабораў падземных вод, удасканаліў тэорыю руху падземных вод да дрэнажу і водазаборных свідравін.
Тв.:
Вопросы теории фильтрационных расчетов дренажных и водозаборных скважин. М., 1968;
Искусственное восполнение запасов и инфильтрационные водозаборы подземных вод. Мн., 1972;
Мелиорация и водное хозяйство: Справ. Т. 7. Сельскохозяйственное водоснабжение. М., 1992 (у сааўт.).
Літ.:
Библиография печатных работ Усенко В.С. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШПО́ЛЬСКІ Уладзімір Ісакавіч (н. 14.7.1954, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел.вучоны ў галіне металургіі; заснавальнік бел.навук. школы па металург. цеплатэхналогіях. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1992). Скончыў Днепрадзяржынскі індустр.ін-т (1976). У 1983—94 і з 1996 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 2000 заг. кафедры). У 1984—94 і з 1999 кіраўнік і ўдзельнік асваення праектных магутнасцей агрэгатаў Беларускага металургічнага завода. З 2003 дырэктар Ін-та цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі. Навук. працы па цеплафізіцы, цеплаэнергетыцы і тэхналогіі металург. працэсаў. Распрацаваў тэарэт. асновы рэсурса- і энергазберагальных прамысл. высокатэмпературных цеплатэхналогій у металургіі і машынабудаванні. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1988. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Теплотехнологические основы металлургических процессов и агрегатов высшего технического уровня. Мн., 1995;
Промышленные теплотехнологии. Ч. 1—5. Мн., 1995—2000 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІТО́Ў Леанід Пятровіч (н. 3.10.1946, в. Міхайлавічы Горацкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне імуналогіі, алергалогіі, мікрабіялогіі і вірусалогіі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (2000), д-рмед.н. (1991), праф. (1993). Вучань А.П.Красільнікава. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975), дзе працаваў з 1978 (з 1988 заг. кафедры), адначасова гал. імунолаг Мін-ва аховы здароўя Беларусі. З 1995 дырэктар Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі (адначасова з 1998 кіраўнік аддзела і лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні натуральнага імунітэту пры першасна-хранічных інфекц. захворваннях дыхальнага тракту, туберкулёзе, траўме, аўтаімунных і алергічных захворваннях. Аўтар нац. праграмы «Імунапрафілактыка». Дзярж. прэмія Беларусі 2002.
Тв.:
Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі. Мн., 1995 (разам з А.П.Красільнікавым, Н.Ф.Казак);
Бешенство и другие лиссавирусные инфекции человека: Пробл. иммуно- и химиотерапии. Мн., 2002 (разам з Н.П.Мішаевай, В.І.Вацяковым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРКА́САВА Лідзія Сямёнаўна (20.11.1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 3.8.1999),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1955), праф. (1957). Засл. дз. нав. (1975). Скончыла Адэскі медыка-аналіт.ін-т (1931). Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных ін-тах. У 1950—81 у Ін-це фізіялогіі АН Беларусі (заг. лабараторыі), адначасова ў БДУ (1957—72). Навук. працы па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізавальнай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляродаў у ц. н. с., зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізавальных выпрамяненняў. Дэлегат 15-й сесіі Ген. асамблеі ААН ад Беларусі (1960, Нью-Йорк).
Тв.:
Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. Мн., 1957;
Основы клинической биохимии. М., 1965 (разам з М.Ф.Меражынскім);
Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. Мн., 1977 (разам з А.Ц.Пікулевым, М.Ю.Тайцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНЫ́Ш Леангард Пятровіч (н. 28.4.1930, с. Туран Тункінскага р-на, Бурація),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1989). Скончыў Маскоўскі фін.ін-т (1953). Працаваў у Мін-ве фінансаў СССР (1953—56). З 1957 у Ін-це эканомікі АН Беларусі. З 1960 у Дзяржплане Беларусі, заг. аддзела н.-д.эканам. ін-та Дзяржплана Беларусі. З 1987 у Мінскай вышэйшай парт. школе, Акадэміі кіравання пры СМБССР. З 1992 прарэктар Ін-та кіравання і прадпрымальніцтва. З 1998 у БДУ (у 1998—99 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах арганізацыі, планавання і кіравання вытв-сцю, рыначнай эканомікі, гісторыі эканам. думкі на Беларусі.
Тв.:
Вопросы моделирования потребительского спроса. Мн., 1969;
Категории планирования народного хозяйства. Мн., 1981;
Становление планирования народного хозяйства Белорусской ССР. Мн., 1982;
Экономика Беларуси. Мн., 1999;
Рынок ценных бумаг. Кн. 1—2. Мн., 1998 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАШЧАВІ́К Антон Баляслававіч (н. 1.1.1942, в. Тур’я Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі чалавека і жывёл, сац. палітыкі Беларусі. Д-рбіял.н. (1989), праф. (1994). Акад. Нью-Йоркскай АН (1996), Міжнар.сац. акадэміі (1998). Скончыў БДУ (1969). З 1979 у Бел.НДІ экспертызы працаздольнасці і арг-цыі працы інвалідаў. З 1981 у Бел.НДІ кардыялогіі (заг. лабараторыі). З 1997 нач. Цэнтра сац. праблем Ін-та сацыяльна-паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі. Навук. працы па распрацоўцы і ўкараненні фізіка-хім. метадаў дыягностыкі і лячэння сардэчна-сасудзістых захворванняў і цукр. дыябету; палітыцы ў галіне аховы здароўя, адукацыі, мінімізацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Социальная сфера Республики Беларусь и Российской Федерации. Мн., 2000 (у сааўт.);
Факторы риска последствий Чернобыльской катастрофы. Мн., 2001 (у сааўт.);
Динамика социальных процессов Республики Беларусь за 10 лет. Мн., 2001 (у сааўт.).