ХВАСТО́Ў Міхаіл Міхайлавіч (н. 27.6.1949. в. Казлоўшчына Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, дыпламат. Скончыў Мінскі пед.ін-т замежных моў (1975), БДУ (1989). Працаваў у Бел. гандлёва-прамысл. палаце. З 1982 у МЗС Беларусі. З 1991 1-ы сакратар Пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі пры ААН, пасольства Рэспублікі Беларусь у ЗША, з 1993 нач. аддзела, упраўлення МЗС, з 1994 нам. міністра замежных спраў, з 1997 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Канадзе. У 2000—01 пам. Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях знешняй палітыкі, нам. прэм’ер-міністра — міністр замежных спраў. З вер. 2001 міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з 2003 надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у ЗША, Мексіцы (па сумяшчальніцтве).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛО́ПІН Віталь Рыгоравіч (26.1.1890, г. Перм, Расія — 10.7.1950),
расійскі радыехімік; адзін з заснавальнікаў рас. радыехіміі і радыевай прам-сці. Акад.АНСССР (1939; чл.-кар. 1933). Герой Сац. Працы (1949). Скончыў Гётынгенскі (1911) і Пецярбургскі (1912) ун-ты. У 1915—21 у Радыелагічнай лабараторыі, з 1922 у Радыевым ін-це АНСССР (з 1939 дырэктар). Навук. працы па радыехіміі, тэхналогіі радыеактыўных рэчываў, вызначэнні геал. ўзросту Зямлі. Атрымаў першыя ў Расіі прэпараты радыю, арганізаваў даследаванні па хіміі і геахіміі радыеактыўных элементаў. Адкрыў закон размеркавання мікракампанента паміж цвёрдымі і вадкімі фазамі (закон Х.). Арганізатар прамысл. здабычы радыю і гелію ў СССР. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́Т (Scirpus),
род кветкавых раслін сям. асаковых. Больш за 250 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 4 віды Ч.: азёрны (S. lacustris), лясны (S. sylvaticus), самаўкараняльны (S. radicans), Табернемантана (S. tabernaemontani). Трапляюцца па берагах вадаёмаў і лясных ручаёў, па балотах, часта ў вадзе.
Адна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло выш. да 3 м, акруглае ці 3-граннае, з унутр. рыхлай паветраноснай тканкай — аэрэнхімай. Лісце лінейнае, 3-граннае або ніткападобнае ці рэдукаванае. Кветкі ў падоўжана-яйцападобных каласках, сабраных у складанае суквецце, радзей адзіночныя. Плод — арэшак. Сцёблы выкарыстоўваюць для пляцёных плеценых* вырабаў, як упаковачны, цеплаізаляцыйны і будаўнічы матэрыял. Часта Ч. няправільна наз.трыснёг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́СЦІК Алег Уладзіміравіч (н. 20.10.1940, в. Клімаўка Гомельскага р-на),
бел. вучоны ў галіне аграэкалогіі. Д-рс.-г.н. (1992). Скончыў БСГА (1969). З 1970 у НДІ глебазнаўства і аграхіміі. З 1992 у Міжнар. экалагічным ун-це імя А.Дз.Сахарава (Мінск, у 1992—2000 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні фізіка-хім. уласцівасцей эрадзіраваных глеб, захаванні і аднаўленні іх урадлівасці; па гарызант. міграцыі радыенуклідаў у аграэкасістэмах і інш.
Тв.:
Химические проблемы охраны окружающей среды. Мн., 2000 (разам з С.М.Мальчанкам);
Экология. 2 изд. Мн., 2001;
Распределение 137Cs по «гранулометрическим» фракциям почв тридцатикилометровой зоны Чернобыльской АЭС (разам з С.М.Рудой, І.І.Матвіенкам) // Изв. вузов. Ядерная энергетика. 2002. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЬКЕ́ВІЧ Валянцін Браніслававіч (10.12.1945, Мінск — 31.1.2001),
бел. вучоны ў галіне неўралогіі і нейрахірургіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). З 1969 у НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі (з 1980 нам. дырэктара). Навук. працы па сасудзістай паталогіі галаўнога мозга. Заснаваў на Беларусі кірунак па вывучэнні і распрацоўцы найб. эфектыўных метадаў лячэння і дыягностыкі захворванняў нерв. сістэмы з дапамогай гіпер- і гіпабаратэрапіі.
Тв.:
Биоэлектрическая активность головного мозга под влиянием гипобаротерапии у больных мигренью (разам з Г.І.Аўсянкінай, К.А.Садоха) // Периферическая нервная система: Сб. науч. тр.Мн., 1997. Вып. 20;
Повторные ишемические инсульты (разам з С.Р.Котавай) // Мед. новости. 1999. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРА́ПА Аляксандр Віктаравіч (н. 26.1.1938, в. Ходараўцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960), ВПШ пры ЦКСацыяліст. адзінай партыі Германіі ў Берліне (1978). З 1982 у БДУ (прарэктар паміжнар. сувязях, з 1992 заг. кафедры, з 1995 дэкан ф-та міжнар. адносін). Даследуе праблемы міжнар. палітыкі Рэспублікі Беларусь. Аўтар прац «Мерыдыяны дружбы» (з І.І.Сачанкам), «Па краю бездані» (з В.М.Свістуном; абедзве 1992), «Бяспека: падыходы Захаду» (1994, з А.А.Разанавым) і інш.
Тв.:
Die Hauptrichtungen der Unabhändigen Staaten. Wien, 1997;
Europaische Sicherheit: Einige Aspecte der Position von Belarus // Österreichische Militarische Zeitschrift. 1997. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Аляксандр Дзмітрыевіч (н. 4.3.1940, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (2002). Скончыў БПІ (1962) і БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (з 1993 заг. аддзела). Навук. працы павыліч. матэматыцы, стахастычным аналізе, набліжаных метадах інтэгравання. Распрацаваў і даследаваў шэраг агульных метадаў набліжанага вылічэння функцыян. інтэгралаў па мерах у лінейных прасторах і мнагастайнасцях, новы метад даследавання структур стахастычнага аналізу ў прасторах з нягаўсавымі мерамі, зададзенымі характарыстычнымі функцыяналамі.
Тв.:
Приближенные методы вычисления континуальных интегралов. Мн., 1985 (разам з П.І.Сабалеўскім, Л.А.Яновічам);
Funktional integrals: approximate evaluation and applications. Dardrecht=Boston=London, 1993 (разам 3 імі ж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯДРО́ (ваен.),
шарападобны снарад ударнага дзеяння для кідальных машын і гладкаствольнай артылерыі. Да 14 ст. Я. былі каменныя, з 15 ст. жалезныя, пазней літыя чыгунныя (для гармат буйнога калібру) і свінцовыя (для гармат малога калібру), з 16 ст. выкарыстоўваліся запальныя «калёныя» Я. У 17 ст. пашырыліся напоўненыя порахам полыя разрыўныя Я. — снарады (гранаты). Існавалі таксама асвятляльныя Я. (каменныя, пакрытыя спец. саставам. якія пры згаранні свяцілі). Я. былі асн. відам снарадаў для стральбы па абарончых збудаваннях, эфектыўнымі і пры стральбе па адкрытай жывой сіле. У 2-й пал. 19 ст. ў сувязі з заменай гладкаствольнай артылерыі наразной Я. выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯН ЧЖУ, Ян Цзы-цзюй,
Ян Шэн (прыкл. 440—360 або 414—334 да н.э.),
старажытнакітайскі мысліцель-вальнадумец. Падарожнічаў, прапаведаваў сваё вучэнне, меў паслядоўнікаў. Яго творы не захаваліся; пра погляды можна меркаваць выключна па фрагментах у творах яго ідэйных праціўнікаў і па раздзеле «Я.Ч.» даоскага трактата «Ле-цзы». Я.Ч. абвяшчаў ідэі сябелюбства, каштоўнасці зямнога жыцця, прыродных жаданняў і асалод, пагарды да славы, шанаванняў і вонкавых рэчаў. Зыходзячы з наіўна-матэрыяліст. уяўленняў, Я.Ч. выступаў супраць веры ў бессмяротнасць, лічыў смерць натуральнай і непазбежнай з’явай, як і жыццё. Быў праціўнікам Канфуцыя, якога лічыў «самым бесталковым і мітуслівым з усіх людзей».
Літ.:
Древнекитайская философия. Т. 1. М., 1972;
Атеисты, материалисты, диалектики древнего Китая. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́СКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1791,
дагавор, які завяршыў рус.-тур. вайну 1787—91 (гл.Руска-турэцкія войны 17—19 ст.). Папярэднія перагаворы ўзначальвалі з рас. боку Р.А.Пацёмкін, потым А.А.Безбародка, з турэцкага — вял. візір Юсуф-паша. Падпісаны 29 12.1791 (9.1.1792) у г. Ясы. Паводле дагавора Турцыя прызнала далучэнне да Расіі Крыма (абвешчана рас. урадам у 1783), адмовілася ад прэтэнзій на Грузію. Да Рас. імперыі адышлі землі паміж Паўд. Бугам і Днястром, па якім прайшла мяжа; на Каўказе адноўлена мяжа пар. Кубань. Дагавор замацаваў за Рас. імперыяй усё Паўн. Прычарнамор’е, садзейнічаў узмацненню яе паліт. пазіцый на Каўказе і Балканах.