ЯГО́РАЎ Аляксандр Дзмітрыевіч (н. 4.3.1940, г. Барысаў Мінскай вобл.),

бел. матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1992), праф. (2002). Скончыў БПІ (1962) і БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац. АН Беларусі (з 1993 заг. аддзела). Навук. працы па выліч. матэматыцы, стахастычным аналізе, набліжаных метадах інтэгравання. Распрацаваў і даследаваў шэраг агульных метадаў набліжанага вылічэння функцыян. інтэгралаў па мерах у лінейных прасторах і мнагастайнасцях, новы метад даследавання структур стахастычнага аналізу ў прасторах з нягаўсавымі мерамі, зададзенымі характарыстычнымі функцыяналамі.

Тв.:

Приближенные методы вычисления континуальных интегралов. Мн., 1985 (разам з П.​І.​Сабалеўскім, Л.​А.​Яновічам);

Funktional integrals: approximate evaluation and applications. Dardrecht=Boston=London, 1993 (разам 3 імі ж).

т. 18, кн. 1, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)