тэрмін, які аб’ядноўвае паняцці, дастасавальныя да мностваўз нявызначанай прыродай іх элементаў; адно засн. паняццяў алгебры. Для вызначэння С. задаюць суадносіны паміж элементамі дадзенага мноства (характарыстыка тыпу С.) і пастуліруюць, што гэтыя суадносіны задавальняюць пэўныя ўмовы (аксіёмы). Напр., С. ўтварае мноства цэлых дадатных лікаў з аперацыямі вызначэння найб. агульнага дзельніка і найменшага агульнага кратнага, мноства рэчаісных лікаў з аперацыямі вызначэння большага і меншага лікаў з 2 зададзеных. С. выкарыстоўваюцца ў матэм. логіцы, тэорыях імавернасці, груп, мностваў, функцыянальным аналізе, тапалогіі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕ́НАВЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
разнавіднасць будаўнічых матэрыялаў, з якіх узводзяць сцены будынкаў (збудаванняў).
Адрозніваюць С.м.: неарганічныя (гліняная і сілікатная цэгла, камяні керамічныя, з лёгкага бетону і прыродныя пілаваныя, блокі і панэліз сілікатнага і цэментнага бетону, шклаблокі і шклопрафіліт, панэлі з азбестацэменту, анадзіраванага алюмінію, металапластаў і інш. ліставых матэрыялаў з уцяпляльнікамі), арганічныя (драўняныя — бярвёны, брусы, шчыты, а таксама пліты на аснове чароту, саломы, торфу), С.м. на аснове мінер. вяжучых рэчываў і арган. запаўняльнікаў (арбаліт, фібраліт). Маюць дастатковую трываласць, вогнеўстойлівасць, нізкую цепла- і гукаправоднасць. Гл. таксама Каменныя матэрыялы і канструкцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯМЁНАЎ Валерый Міхайлавіч (н. 30.10.1956, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Д-рмед.н. (1990), праф. (1997). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1980), дзе і працуе (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па рацыянальных метадах лячэння хворых зінфекц. паталогіяй. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1985.
Тв.:
Краснушная инфекция. Мн., 1994 (разам з А.А.Астапавым, Т.І.Дзмітрачэнка);
Хламидийная инфекция. Смоленск, 1997 (разам з М.К.Нікіфараўскім, А.В.Томчынай);
Сальмонеллез: Клинико-эпидемиол и микробиол. аспекты терапии. Витебск, 2001 (разам з Т.І.Дзмітрачэнка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНЯ́ТА (7—1264),
вялікі князь ВКЛ [1263—64], пляменнік (сын сястры) Міндоўга. Упершыню згадваецца ў лівонскай «Старэйшай рыфмаванай хроніцы» ў сувязі з падзеямі 1260—61, калі Жамойць пазбавілася часовай залежнасці ад крыжакоў і перайшла пад уладу Міндоўга. Т. быў яго намеснікам у Жамойці і адным з найбліжэйшых дарадцаў, ідэолагам сумеснай барацьбы ўсіх балцкіх народаў супраць Тэўтонскага ордэна. Адзін з арганізатараў забойства Міндоўга ў 1263, пасля чаго атрымаў велікакняжацкую ўладу. Сутыкнуўшыся з прэтэнзіямі на ўладу з боку полацкага кн.Таўцівіла, забіў яго. Неўзабаве сам быў забіты змоўшчыкамі — прыхільнікамі Міндоўга.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЯ́НЦЫў астраноміі,
2 групы малых планет, якія абарачаюцца вакол Сонца па арбітах, амаль ідэнтычных арбіце Юпітэра; вуглавыя адлегласці ад яго ± 60°.
Вядомы 1084 Т. (2002; названы імёнамі герояў Траянскай вайны). Тых з Т., што апярэджваюць Юпітэр, часам наз. Грэкамі. Найб.з Т. — астэроід Патрокл (дыяметр 272 км; адкрыты ў 1906); самыя яркія — Гектар. Агамемнан, Адысей. Т. канцэнтруюцца паблізу 2 пунктаў, кожны з якіх утварае разам з Юпітэрам і Сонцам роўнастаронні трохвугольнік. Рух кожнага з Т. прыблізна адпавядае частковаму выпадку трох цел задачы (т.зв. выпадак Лагранжа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУСКАВЕ́Ц,
горад на Украіне, у Львоўскай вобл., у перадгор’ях Карпат. Вядомы з 1462, горад з 1948. Каля 40 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. З-д па разліве мінер. вады. Прадпрыемствы харч. прам-сці. Бальнеалагічны курорт. Засн. ў 1827 (першая бальнеалячэбніца). Клімат умерана кантынентальны. Асн. прыродны лек. фактар — мінер. крыніцы з хларыдна-сульфатнанатрыевымі водамі на піццё, ванны, інгаляцыі. Найб. вядомая вада «Нафтуся» (гідракарбанатна-кальцыева-магніевая слабамінералізаваная з высокім утрыманнем арган. рэчываў). Лечаць хваробы нырак, страўніка, печані і жоўцевых шляхоў, парушэнні абмену рэчываў. Санаторыі, пансіянаты, курортная паліклініка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫРЫ́СТАР (ад грэч. thyra дзверы, уваход + рэзістар),
паўправадніковая прылада з шматслойнай структурай тыпу p—n—p—nз 3 (ці больш) электронна-дзірачнымі пераходамі і ўласцівасцямі кіравальнага эл.вентыля. Мае 3 вывады, 2 з якіх (анод і катод) далучаны да крайніх абласцей монакрышталя, трэці (кіравальны) — да адной з унутраных абласцей (трыністар). Па сваіх уласцівасцях нагадвае тыратрон. Т. з 2 вывадамі (анодам і катодам) наз. дыністарам. Выкарыстоўваецца ў крыніцах эл. сілкавання (напр., электрапрыводзе), генератарах магутных імпульсаў, лініях эл. перадачы пастаяннага току, сістэмах кіравання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСУРЫ́ЙСК,
горад у Прыморскім краі Расіі, на р. Раздольная. Засн. ў 1866 як с. Нікольскае, з 1898 горад, з 1926 наз. Нікольск-Усурыйскі, у 1935—57 — Варашылаў. 158 тыс.ж. (2000). Чыг. вузел. Прам-сць: харч. (алейна-тлушчавы і цукр. камбінаты, вытв-сць лікёра-гарэлачных вырабаў з экстрактамі з траў Усурыйскай тайгі), маш.-буд. (дрэваапр. станкі і халадзільнікі, рамонт камбайнаў і лакаматываў), лёгкая (гарбарна-абутковая, швейная); кіслародны з-д, мэблевая ф-ка. Ін-ты: с.-г. і педагагічны. 2 драм. тэатры. Філіял Прыморскага дзярж. музея.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРБАПУ́ЛЬТ,
пераносны апарат для нанясення на паверхні сцен, столі нявязкіх фарбавальных саставаў пры аддзелачных работах. Уяўляе сабой помпу з ручным або эл. прыводам для ўсмоктвання фарбавальнага саставу і падачы яго па шлангу ў доўгую трубку з распыляльнай фарсункай на канцы. Найб. пашыраны Ф. ручнога дзеяння з плунжэрнымі, поршневымі і дыяфрагменнымі помпамі.
Літ.:
Технология строительного производства: Справ. М., 1991.
Фарбапульт: а — схема ручнога фарбапульта (1 — фарбараспыляльнік, 2 — кран, 3 — шланг, 4 — ручная помпа, 5 — усмоктвальны шланг з фільтрам); б — фарбараспыляльнікі з верхнім і ніжнім фарбаналіўным бачком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕРДЫНА́НД III (Ferdinand; 13.7.1608, г. Грац, Аўстрыя — 2.4.1657),
кароль ч. Венгрыі (з 1625) і Чэхіі (з 1627), імператар «Свяшчэннай Рымскай імперыі» [1637—57], эрцгерцаг Аўстрыі. З дынастыі Габсбургаў. Сын Фердынанда II, бацька імператара Леапольда I. У Трыццацігадовую вайну 1618—48 пасля смерці А.Валенштайна (1634) і да ўступлення на імператарскі прастол галоўнакаманд. імперскімі войскамі, генералісімус. З 1636 герм. кароль. Як імператар намагаўся ўзмацніць цэнтр. ўладу. Сапернічаў (да 1645) з Дзьёрдзем I Ракацы. Пры ім завершана Трыццацігадовая вайна (гл.Вестфальскі мір 1648). Клапаціўся пра развіццё ў Вене італьян. оперы.