УСУРЫ́ЙСК,
горад у Прыморскім краі Расіі, на р. Раздольная. Засн. ў 1866 як с. Нікольскае, з 1898 горад, з 1926 наз. Нікольск-Усурыйскі, у 1935—57 — Варашылаў. 158 тыс. ж. (2000). Чыг. вузел. Прам-сць: харч. (алейна-тлушчавы і цукр. камбінаты, вытв-сць лікёра-гарэлачных вырабаў з экстрактамі з траў Усурыйскай тайгі), маш.-буд. (дрэваапр. станкі і халадзільнікі, рамонт камбайнаў і лакаматываў), лёгкая (гарбарна-абутковая, швейная); кіслародны з-д, мэблевая ф-ка. Ін-ты: с.-г. і педагагічны. 2 драм. тэатры. Філіял Прыморскага дзярж. музея.
т. 16, с. 272
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)