РУСА́К (Іван Міхайлавіч) (н. 26.5.1950, в. Заастравечча Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне мікраэлектронікі і выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1978), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1971 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па стварэнні элементнай базы радыёэлектронных і электронна-выліч. сродкаў і праектаванні ўстройстваў на яе аснове. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з М.І.Пікулем, М.А.Цыральчуком);
Технические средства ПЭВМ. Мн., 1996 (разам з У.П.Лугоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖКО́Ў (Генадзь Паўлавіч) (н. 20.10.1940, г. Уладзікаўказ, Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў. Канд.тэхн.н. (1969), праф. (1994). Скончыў Горкаўскі політэхн.ін-т (1963). З 1979 у Віцебскім тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук.працы па аўтам. кантролі і рэгуляванні параметраў тэхнал. працэсаў. Распрацаваў асновы тэорыі рэзанансных вымяральных пераўтваральнікаў, метады пабудовы магнітавымяральных прыстасаванняў, устаноўкі для кантролю магнітных параметраў фераматэрыялаў.
Тв.:
Автоматический контроль магнитных параметров. М., 1971 (у сааўт.);
Резонансные измерительные преобразователи устройств автоматического контроля параметров технологических процессов и изделий. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЦІХ (Аляксандр Фёдаравіч) (5.7.1831, Пецярбургская губ. — пасля 1900),
рускі этнограф, ваенны картограф. Ген.-лейтэнант (1891). Скончыў Інжынерную акадэмію (1853) і Акадэмію Генштаба (1858). Стаяў на пазіцыях вялікадзярж. шавінізму. Склаў «Атлас народанасельніцтва Заходнярускага краю паводле веравызнанняў» (1863), У якім памылкова адносіў беларусаў-католікаў да палякаў. Найб. каштоўныя яго этнагр. карты з этнічнай статыстыкай Беларусі, некат. абласцей Расіі, замежных слав. народаў («Этнаграфічная карта Еўрапейскай Расіі», 1875). Яго працы, прысвечаныя Зах. краю («Матэрыялы для этнаграфіі Царства Польскага: Люблінская і Аўгустоўская губерні», 1864, і інш.), мелі апісальны характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧАГО́Ў (Рыгор Пятровіч) (н. 10.4.1944, г. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1993). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1969). З 1990 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук.працы па хірург. гастраэнтэралогіі, агульнай хірургіі, малаінвазійных тэлеэндавідыё- і лазерных тэхналогіях.
Тв.:
Прогнозирование и профилактика, послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни. Душанбе, 1991;
Ошибки, опасности и осложнения в желудочной хирургии. Мн., 1993;
Методы наложения повязок при травмах и некоторых заболеваниях. Мн., 1996 (разам з А.М.Няхаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЧАРДС ((Richards) Тэадор Уільям) (31.1.1868, г. Джэрмантаўн, штат Пенсільванія, ЗША — 2.4.1928),
амерыканскі хімік. Скончыў Гарвардскі ун-т у Кеймбрыджы (1888, д-р філасофіі), дзе і працаваў з 1889 (з 1901 праф.). Навук.працы па вызначэнні і ўдакладненні атамных мас хім. элементаў. Распрацаваў новую методыку і апаратуру, пры дапамозе якой з вял. дакладнасцю вызначыў атамныя масы 25 хім. элементаў (1888—1923). Эксперыментальна пацвердзіў законы электролізу Фарадэя (1902). Даказаў існаванне ізатопаў: вызначыў, што атамныя масы свінцу, атрыманага з уранавых і з торыевых руд, розныя. Нобелеўская прэмія 1914.
французскі фізіёлаг і бактэрыёлаг. Чл. Парыжскай АН (1914, з 1932 віцэ-прэзідэнт, з 1933 прэзідэнт). Чл.Нац. акадэміі медыцыны (1898). Скончыў Парыжскі ун-т (1877), з 1887 праф. фізіялогіі ў ім. Навук.працы па фізіялогіі стрававання, дыхання, тэрмарэгуляцыі, пытаннях імунітэту і сератэрапіі, лячэння эпілепсіі і туберкулёзу, псіхалогіі, мед. статыстыцы. Выявіў наяўнасць салянай к-ты ў страўнікавым соку. Сфармуляваў паняцце «пасіўны імунітэт» (1888). Апісаў рэакцыю арганізма на чужародны бялок (1902) і ўвёў тэрмін «анафілаксія». Нобелеўская прэмія 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙНАЛЬДС, Рэйналдс (Reynolds) Осбарн (23.8.1842, г. Белфаст, Вялікабрытанія —21.2.1912), англійскі фізік і інжынер. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1877). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1867). У 1868—1905 праф. Манчэстэрскага ун-та. Навук.працы па тэорыі дынамічнай падобнасці патокаў вязкіх вадкасцей, тэорыі турбулентнасці і тэорыі змазкі. Эксперыментальна ўстанавіў (1876—83) крытэрый пераходу ламінарнага руху вадкасці ў цыліндрычных трубах у турбулентны рух (гл.Рэйнальдса лік). Прапанаваў дыферэнцыяльныя ўраўн. для асярэдненага руху вадкасці, якія ўлічваюць дадатковыя (турбулентныя) напружанні. Развіў гідрадынамічную тэорыю змазкі (1886). Сканструяваў шэраг турбін і цэнтрабежных помпаў. Каралеўскі медаль (1884).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙХШТЭЙН ((Reichstein) Тадэвуш) (20.7.1897, г. Улацлавак, Польшча — 1996),
швейцарскі хімік і біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Вышэйшую політэхн. школу ў Цюрыху (1921). З 1934 праф., з 1938 заг. кафедры Базельскага ун-та. Навук.працы па пытаннях будовы і ўласцівасцей гетэрацыклічных рэчываў, цукроў, вітамінаў (аскарбінавай і пантатэнавай к-т), стэроідаў (гармонаў кары наднырачнікаў), сардэчных (расл.) гліказідаў. Сінтэзаваў аскарбінавую к-ту (вітамін С), вылучыў картызон і высветліў яго хім. будову. Нобелеўская прэмія 1950 (разам з Ф.Хенчам, Э.К.Кендалам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́МЕЗ (Яўген Якаўлевіч) (17.2.1896, г.Мсціслаўль Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 30.8.1975),
украінскі матэматык. Чл.-кар.АН Украіны (1939). Скончыў Кіеўскі ін-тнар. адукацыі (1924). У 1933—55 у Кіеўскім пед. ін-це, у 1935—38 у Кіеўскім ун-це. Адначасова з 1935 у Ін-це матэматыкі АН Украіны. Навук.працы па канструктыўнай тэорыі функцый і набліжаным аналізе. Распрацаваў агульныя выліч. метады набліжэння функцый, атрымаў важныя абагульненні тэарэм характарызацыі Чабышова—Маркава, стварыў агульны аператарны метад пабудовы астаткавых членаў.
Літ.:
История отечественной математики. Т.М.Киев, 1966—70.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ШАЦІЛАЎ (Анатоль Радзівонавіч) (н. 14.10.1934, с. Грыгор’еўка Мацвеева-Курганскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне сістэм кіравання. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1963). З 1968 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук.працы па даследаванні вымушаных ваганняў у нелінейных сістэмах. Устанавіў новы клас сістэмных характарыстык нелінейных звёнаў устройстваў кіравання. Распрацаваў крытэрый устойлівасці вымушаных ваганняў, метад разліку каардынат ваганняў у нелінейных сістэмах адвольнай канфігурацыі.
Тв.:
Системные характеристики нелинейных звеньев и скачки колебаний. Мн., 1986.