ЛАБА́НАЎ Барыс Мяфодзьевіч

(н. 18.7.1938, г. Пракоп’еўск Кемераўскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-р тэхн. н. (1985). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1965). З 1974 у Мінскім аддзеле Цэнтр. НДІ сувязі, з 1988 у Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац. АН Беларусі. Навук. працы па аўтам. распазнаванні і сінтэзе мовы. Распрацаваў тэарэт. асновы і метады аналізу і сінтэзу мовы, прыстасаванні сінтэзу рус. і бел. моў, прылады распазнавання моў.

Тв.:

Синтезированная речь в системах массового обслуживания. М., 1983 (разам з В.Я.Кучаравым);

Искусственный интеллект: Справ. Кн. 1. М., 1990 (у сааўт.).

М.П.Савік.

т. 9, с. 80

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)