ЛАТЫ́ПАЎ Анварбек Закіравіч

(н. 28.8.1927, г. Петрапаўлаўск, Казахстан),

бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі раслін. Д-р с.-г. н. (1977), праф. (1978). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1951). З 1955 у БСГА (у 1962—67 і ў 1977—83 прарэктар, з 1967 заг. кафедры). Навук. працы па генетыцы і селекцыі збожжавых культур (пшаніца, трыцікале).

Тв.:

Биология цветения, опыления и оплодотворения видов пшеницы. Горки, 1971 (у сааўт.);

Біятыповы састаў сартоў пшаніцы і іх генетычныя формулы (разам з І.К.Копцікам) // Весці Акадэміі аграрных навук Беларусі. 1995. № 4.

т. 9, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)