нацыя, асн. насельніцтва Даніі (5 млн.чал.). Жывуць таксама ў ЗША, Германіі, Канадзе, Швецыі, Нарвегіі і інш. Агульная колькасць 5,6 млн.чал. (1992). Гавораць на дацкай мове. Вернікі пераважна лютэране, частка — католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНГУШЫ́ (саманазва галгаі),
народ у Расійскай Федэрацыі. Жывуць пераважна ў Інгушэціі (больш за 215 тыс.чал., 1992), Чэчні, на Пн Асеціі. Агульная колькасць 237 тыс.чал. Гавораць на інгушскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІНАЧАСО́ПІС,
перыядычны кінавыпуск, які змяшчае інфармацыю пра розныя грамадска-паліт. падзеі; від кінахронікі. Першыя К. з’явіліся ў 1900—10-я г. Бывае таксама ігравы, пераважнасатыр. ці гумарыстычны (напр., «Фіціль», «Ералаш» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁТЭЛЕМЕХА́НІКА,
галіна тэлемеханікі, у якой для перадачы каманд кіравання і кантрольнай (вымяральнай і сігнальнай) інфармацыі выкарыстоўваюцца каналы радыёсувязі. Кіраванне стацыянарнымі аб’ектамі (напр., эл. падстанцыямі, метэастанцыямі, ірыгацыйнымі сістэмамі) ажыццяўляецца пераважна па радыёрэлейных лініях сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫЖА́ЛКАВЫЯ (Tremellales),
парадак гетэрабазідыяльных грыбоў. Вядома каля 200 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных зонах. На Беларусі 10 відаў з родаў дрыжалка, эксідыя, трэмеладон. Сапратрофы. Трапляюцца на ўсёй тэрыторыі на старых пнях, ламаччы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСІЛО́МЕТР (ад ксіло... + ...метр),
прылада для вымярэння аб’ёмаў прадметаў няправільнай формы (першапачаткова пераважна з драўніны). Уяўляе сабой пасудзіну з сазлучанай з ёй градуіраванай празрыстай трубкай, якая паказвае аб’ём вадкасці, выцеснены апушчаным у пасудзіну прадметам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МБУ́ЖЫ-МАЙІ (Mbuji-Mayi),
горад на ПдДэмакр. Рэспублікі Конга. Да 1966 наз. Бакванга. Адм. ц. вобласці Усх. Касаі. Каля 550 тыс.ж. (1997). Вузел аўтадарог. Цэнтр здабычы алмазаў (пераважна тэхнічных). Харчасмакавая прам-сць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКРАФІ́ТЫ [ад мікра... + ...фіт(ы)],
расліны (пераважна водарасці), якія маюць мікраскапічныя памеры і ўваходзяць у склад фітапланктону. М. — першае звяно агульнага харч. ланцуга экасістэмы вадаёма. На Беларусі пашыраны М. са складу дыятомавых, сіне-зялёных, зялёных і інш. водарасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПЕ́Ў,
мелодыя, прызначаная для вак. выканання (часам і інстр. мелодыя напеўнага характару). У прафес. музыцы тэрмінам «Н.» наз.пераважна мелодыі кантыленнага складу. Найб. пашыраны ў этнамузыкалогіі, дзе Н. называюць мелодыі нар. песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЛУ́РСКІ СЛЮДАНО́СНЫ РАЁН.
У Індыі (штат Андхра-Прадэш), адзін з найбуйнейшых у свеце. Асваенне з 1887. Здабыча мускавіту і флагапіту. Распрацоўваецца пераважна адкрытым і падземным спосабамі. Цэнтры здабычы: гарады Нелуру, Пам, Татыпарты і інш.