антыфашысцкае паўстанне ў 2-ю сусв. вайну. 26.8.1944 ЦКБалг. рабочай партыі (БРП) прыняў цыркуляр № 4 — праграму падрыхтоўкі ўзбр. паўстання, якая мела на мэце выгнаць нацыстаў з Балгарыі, скінуць манарха-фаш. дыктатуру і ўстанавіць уладу Айч. фронту. 5 вер. Палітбюро ЦК БРП і Гал. штаб Нар.-вызв. паўстанцкай арміі зацвердзілі план паўстання. 7 вер. ў Плевене, Сілістры, Перніку, Плоўдзіве, Слівене і інш. гарадах адбыліся дэманстрацыі і забастоўкі працоўных, у час якіх вызвалены палітвязні. 6—8 вер.балг.партызаны вызвалілі 164 нас. пункты. Ноччу 9 вер. нанесены ўдар па асн. урадавых установах у Сафіі. Да раніцы захоплены радыёстанцыі, будынак ваен.мін-ва, цэнтр. пошта і тэлеграф, тэлеф. станцыя, цэнтр. вакзал і інш. Перамозе паўстання спрыяла ўступленне на тэр. Балгарыі 8 вер. часцей Чырв. Арміі (у гэты дзень Балгарыя абвясціла вайну фаш. Германіі). У выніку паўстання скінуты ўрад правага «земляроба» (чл. партыі Балг. земляробскі нар. саюз) К.Муравіева і сфарміраваны ўрад Айч. фронту.
Літ.:
Боев Б. Революция 9 сентября 1944 года в Болгарии: Пер. с болг. М., 1981;
Краткая история Болгарии: С древнейших времен до наших дней. М., 1987. С. 425—428.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛІ́НА (сцэн.псеўд.; дзявочае Грудзінская, па мужу Александроўская) Вольга Уладзіміраўна (23.3.1899, г.п. Жалудок Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. — 4.12.1980), бел. актрыса, педагог. Нар.арт. Беларусі (1946). Сцэн. дзейнасць пачала ў 1919. У 1923—62 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. Педагог студый пры т-ры і Бел.тэатр.-маст. ін-та. Актрыса вял.сцэн. культуры. Выканаўца роляў гераінь і характарных. Створаныя ёй вобразы вызначаліся інтэлектуальнасцю, багаццем і шматграннасцю сцэн. характарыстык: Ганна, Графіня Стэмбоўская («Машэка», «Кастусь Каліноўскі» Е.Міровіча), Яворская, Альдона («Мост», «Вір» Я.Рамановіча), Пані Яндрыхоўская, Марозава, Прымаковіч («Партызаны», «Пяюць жаваранкі», «Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Купавіна («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Соф’я («Апошнія» М.Горкага), Ранеўская, Аркадзіна («Вішнёвы сад», «Чайка» А.Чэхава), Карэніна («Жывы труп» Л.Талстога), Тэадора («Дурная для іншых, разумная для сябе» Лопэ дэ Вэгі). Выступала ў перыяд. друку з успамінамі пра дзеячаў бел.т-ра, з рэцэнзіямі на спектаклі, артыкуламі-роздумамі пра сутнасць акцёрскага мастацтва.
Літ.:
Гаробчанка Т.Я. Вольга Галіна: Крытыка-біягр. нарыс. Мн., 1980;
Сабалеўскі А. Жыццё тэатра: Мастацтвазнаўчыя артыкулы, рэцэнзіі. Мн., 1980. С. 181—187;
Бур’ян Б. З сёмага рада партэра: Нататкі тэатральнага рэцэнзента. Мн., 1978. С. 37—41.
Існаваў у 1938—41, 1944—45 у г. Мазыр Гомельскай вобл. Створаны на базе Мазырскага калг.-саўгаснага т-ра. У 1941 прысвоена імя Я.Купалы. Маст. кіраўнікі: В.Пацехін (1938—41), М.Кавязін (1944—45). Спектаклі ставілі таксама рэжысёры Л.Рахленка, Б.Паскевіч, афармляў А.Марыкс. У 1939 гастраляваў у Зах. Беларусі, у г. Бранск (Расія) і інш. Спектаклі ішлі на бел. мове. Сярод пастановак: «Прымакі» Я.Купалы, «Пагібель воўка» Э.Самуйлёнка, «Партызаны» і «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы, «Заложнікі» А.Кучара, «Ваўкі і авечкі» і «Без віны вінаватыя» А.Астроўскага, «Любоў Яравая» К.Транёва, «Мяцеж» Дз.Фурманава і С.Паліванава, «Рускія людзі» і «Так і будзе!» К.Сіманава, «Самадуры» К.Гальдоні, «Каварства і каханне» Ф.Шылера. У розны час у тэатры працавалі акцёры С.Бульчык, Ю.Гальперына, Л.Гамуліна, А.Гваздзёў, А.Даніловіч, Л.Даноўская, М.Захарэвіч, А.Кашына, Г.Лаўроў, П.Масцераў, В.Окалаў, У.Палцеўскі, А.Ротар, Ю.Сурыкаў, Л.Цімафеева, М.Цурбакоў, С.Яворскі, А.Яфрэменка і інш., мастакі В.Акулаў, П.Балабін. У 1946 рэарганізаваны ў Пінскі абласны драматычны тэатр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКА-ЛЕ́ПЕЛЬСКАЯ ПАРТЫЗА́НСКАЯ ЗО́НАў Вялікую Айчынную вайну,
тэрыторыя Ушацкага, ч. Ветрынскага, Лепельскага р-наў Віцебскай і ч. Пліскага р-на Вілейскай абл., якую кантралявалі партызаны; найбольшая вызваленая ад ням.-фаш. захопнікаў тэр. Беларусі. Створана ўвосень 1942 у выніку баявых дзеянняў партызан. Да канца 1943 займала 3,2 тыс.км² (каля 1220 нас. пунктаў, больш за 73,5 тыс.чал. насельніцтва). Абаранялі зону 16 партыз. брыгад (17,5 тыс.чал.), былі створаны абарончыя рубяжы з сістэмай акопаў, дзотаў, мінных палёў, на падыходах пашкоджаны і замініраваны аб’езды і дарогі, знішчаны масты, пастаўлены надаўбні. З снеж. 1943 дзеянні партызан каардынавала аператыўная група ЦККП(б)Б і БШПР, штабам якой кіраваў У.Е.Лабанок. Група мела сувязь з 1-м Прыбалт. фронтам і партыз. злучэннямі інш. зон. На тэр. зоны была адноўлена сав. ўлада, базіраваліся раённыя падп. райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ. Выдаваліся 6 раённых і 2 шматтыражныя газеты, працавалі 22 з-ды, 183 прамысл. прадпрыемствы, 3 электрастанцыі, дзейнічалі 2 партыз. аэрадромы. Гітлераўцы не аднойчы рабілі напады на зону, але беспаспяхова, правялі 5 карных аперацый, у выніку апошніх адбылася Полацка-Лепельская бітва 1944. Зона заставалася пад кантролем партызан амаль да вызвалення Чырв. Арміяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́МНІК ВЫЗВАЛІ́ЦЕЛЯМу Віцебску,
мемарыяльны комплекс у гонар воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны ў Вял.Айч. вайну. Пастаўлены ў 1974 (арх. Ю Шпіт, скульпт. Б.Маркаў, Я.Печкін) на Перамогі плошчы. Плошча мемарыяла знаходзіцца ніжэй за ўзровень пл. Перамогі (да яе вядуць 14 прыступак) і мае форму выцягнутага прамавугольніка. Да гал. манумента пракладзена дарога паміж 2 доўгімі басейнамі, з бакоў якіх пастаўлена па 5 прамавугольных пілонаў, на кожным з іх лічбы, што абазначаюць адзін з гадоў Вял.Айч. вайны. Па цэнтр. восі мемарыяла на высокім абрыве над р.Зах. Дзвіна ўзвышаецца гал. манумент. Ён складаецца з 3 трапецападобных пілонаў-абеліскаў (выш. 56 м), рэзка звужаных уверсе і аб’яднаных на вышыні 5 м 3-гранным звонку і круглым знутры маналітным скульпт. рэльефам, на гранях якога размешчаны сюжэтныя кампазіцыі «Воіны», «Партызаны», «Падпольшчыкі». У сярэдзіне манумента ўтвораны сімвалічны пантэон за кошт пілонаў-абеліскаў, злучаных кальцом-фрызам з надпісам «Слава героям», завершаным паўсферай з адтулінай уверсе; унізе, на невысокім стылабаце выкладзена 5-канцовая зорка з чырвонага граніту, у сярэдзіне якой — Вечны агонь. Плошча мемарыяла пакрыта чырвоным бетонам, акаймавана газонамі і абмежавана падпорнымі сценкамі з паліраванага чырвонага граніту. Іл.гл. да арт.Перамогі плошча ў Віцебску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ЎНЕНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
бой партызан з ням. фашыстамі па разгроме гарнізона і чыг. ст. Слаўнае Талачынскага р-на Віцебскай вобл. на лініі Мінск—Орша 28 жн. ў Вял.Айч. вайну. Станцыя была важным пунктам для забеспячэння акупац. войск і хуткага перакіду іх да фронту. Ахоўны гарнізон (каля 120 гітлераўцаў) быў узброены мінамётам, станковым і 10—13 ручнымі кулямётамі, аўтаматамі, умацаваны акопамі, меў каля 10 пастоў аховы. Аперацыю праводзілі атрады С.Г.Жуніна (кіраўнік), Дз.А.Кулікова, Г.С.Місніка 8-й Круглянскай партыз. брыгады. У ноч на 28 жн.партызаны падарвалі масты і чыг. палатно з З і У ад станцыі і ў выніку 3-гадзіннага бою зруйнавалі будынкі станцыі, складоў з харчаваннем і фуражом, эшалоны з тэхнікай і інш., падарвалі і знялі рэйкі на працягу 3 км. У выніку С.а., якая адбылася ў самы крытычны момант Сталінградскай бітвы рух на чыгунцы ням. эшалонаў быў прыпынены на некалькі сутак. Гітлераўцы 2 вер. правялі аперацыю помсты: расстралялі 100 жыхароў, гал. чынам жанчын, дзяцей, старых, іх дамы спалілі.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 564.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛІ́НЧАНКА Уладзімір Пятровіч (н. 10.10.1922, с. Будаква Лохвіцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. скульптар, педагог. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1965), у 1968—94 выкладаў у ім. Гал. месца ў творчасці займаюць помнікі і мемар. знакі воінам Сав. Арміі і бел. партызанам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну, у вёсках Блужа Пухавіцкага (1968), Рачэнь Любанскага (1969), Белічы Слуцкага і Зарэчча Лагойскага (1974) р-наў Мінскай вобл., мемар. комплекс «Бабруйскі кацёл» у Бабруйску (1986, з П.Цомпелем і М.Бакуменка); станковыя кампазіцыі «Заслонаўцы» (1965), «Партызанка» (1966), «Партызаны» (1968); партрэты ветэранаў вайны В.М.Гінтаўта, К.І.Дзьяковіча, М.І.Кімбара, Р.Я.Марука, М.М.Рабцава (1970—80-я г.), партыз. разведчыцы Т.Галабурды (1982) і інш. Аўтар надмагілля нар. артыста СССР Б.Платонава на Усходніх могілках у Мінску (1970), бюстаў Ф.Э.Дзяржынскага ў будынку Мін-ваўнутр. спраў у Мінску (1984) і К.Маркса ў Віцебску (1985), мемарыяльнай дошкі мастаку М.Сеўруку ў г. Нясвіж (1989), партрэтаў скульптараў З.Азгура, А.Анікейчыка, А.Бембеля, А.Глебава, С.Селіханава (1995—97), кампазіцый «Праметэй» (1998), «У XXI стагоддзе» (2000) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАРАДАРО́ЖСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з ліп. 1941 у Старадарожскім р-не Мінскай вобл. пад кіраўніцтвам камандавання партыз. атрада «Народныя мсціўцы» (з чэрв. 1942) і Старадарожскага райкома КП(б)Б (з сак. 1943). Складалася з 8 груп (150 чал.): у г. Старыя Дарогі (кіраўнікі М.Н.Белы, В.І.Цераховіч, А.І.Шуба), вёсках Горкі (М.К.Ільінчык), Залужжа (І.І.Рабцаў, А.Я.Шчыткавец), Навасёлкі (П.К.Грынкевіч, В.Я.Мельнік, Р.І.Ручан), Пад’яменец (С.М.Раманчук), Слабодка (І.І.Жукавец), Солан (С.Ю.Доўнар, М.А.Коршун), Урбанаўка (У.І.Івашка, В.Ф.Кнарус). Падпольшчыкі прымалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, збіралі для партызан зброю і боепрыпасы, медыкаменты, пісчую паперу, прадукты харчавання, адзенне, бланкі дакументаў акупац. улад, разведданыя пра ўзбраенне ням. гарнізонаў, перамяшчэнні войск і ваен. грузаў ворага, яго карныя аперацыі, учынялі дыверсіі, уцёкі сав. ваеннапалонных. На працягу 1942—43 большасць падпольшчыкаў пайшла ў партызаны, да падыходу Чырв. Арміі дзейнічалі групы ў Навасёлках і Старых Дарогах. За час дзейнасці загінулі 12 падпольшчыкаў.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРО́ПЕЦКА-ХО́ЛМСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1942,
наступальная аперацыя сав. войск 3-й (ген.-лейт. М.А.Пуркаеў) і 4-й (ген.-палк. А.І.Яроменка) ударных армій Паўн.-Зах. (з 22 студз. ў складзе Калінінскага) фронту 9 студз. — 6 лютага, праведзеная на завяршальным этапе Маскоўскай бітвы 1941—42 у Вял.Айч. вайну. Сав. камандаванне ставіла задачу сіламі гэтых армій разграміць групоўку праціўніка на стыку груп ням. армій «Поўнач» і «Цэнтр». 9 студз.сав. арміі перайшлі ў наступленне і прасунуліся на З на 25—30 км. У пач. лютага 3-я ўдарная армія выйшла на подступы да г.Вял. Лукі Пскоўскай вобл., 4-я ўдарная — да гарадоў Веліж і Дзямідаў Смаленскай вобл., а яе 249-я стралк. дывізія прарвалася да Віцебска. Ням. камандаванне перакінула на гэты напрамак 4 пях. дывізіі з Зах. Еўропы, таму сав. войскі перайшлі да абароны. У выніку Т.-Х.а. Чырв. Армія прасунулася да 250 км, абышла з ПнЗ ржэўска-вяземскую, з Пд дзямянскую групоўкі праціўніка, стварыўшы ўмовы для іх разгрому; у лініі ням. фронту ўтварыліся т.зв. Віцебскія «вароты». У наступленні на Віцебскім напрамку сав. войскам вял. дапамогу аказалі партызаны Суражскай партыз. зоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ФРАНЦ»
(«Franz»),
кодавая назва карнай аперацыі ням.-фаш. захопнікаў супраць партыз. брыгад «За Радзіму» імя А.Флегантава, 1-й Асіповіцкай, 1-й Мінскай і мясц. насельніцтва ў Асіповіцкім і Бярэзінскім р-нах Магілёўскай, Пухавіцкім і Чэрвеньскім р-нах Мінскай абл. у студз. 1943 у Вял.Айч. вайну. Праводзілася сіламі вышэйшага нач. СС і ням. паліцыі групы армій «Цэнтр», ахоўных і франтавых часцей вермахта. Карнікі наступалі з Пухавіч, Чэрвеня, Беразіна, Асіповіч. Некалькі дзён партызаны стрымлівалі іх націск. Брыгады, акрамя 1-й Мінскай, разам з мясц. насельніцтвам былі блакіраваны ў Градзянскім лесе, адкуль 8 студз.партыз. група прарыву прарвала блакаду, нанесла праціўніку цяжкія страты, фарсіравала Бярэзіну каля в. Якшыцы Бярэзінскага р-на, вывела больш за 1 тыс.мясц. жыхароў у Клічаўскі і Бярэзінскі лясы. За час аперацыі карнікі загубілі 2025 сав. грамадзян, спалілі некалькі вёсак, сярод якіх пасля вайны не аднавіліся вёскі Бортнае і Макаўе Асіповіцкага р-на, вывезлі на прымусовыя работы ў Германію больш за 1 тыс.чал., захапілі 2,4 тыс. галоў жывёлы, 60 т збожжа і інш.
Літ.:
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл.Мн., 1990. С. 608.