палітычны і дзярж. дзеяч Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР). Скончыў Почэфструмскі ун-т. У 1950-я г. ў «Югебондзе» — маладзёжным крыле Нац. партыі (НП). З 1961 займаўся адвакацкай практыкай. З 1973 дэп. парламента. З 1978 міністр сац. забеспячэння і пенсій, пошты і тэлекамунікацый, з 1979 міністр шахтаў, аховы навакольнага асяроддзя, энергетыкі, з 1980 міністр шахтаў і энергетыкі, з 1982 міністр унутр. спраў, міністр па справах дзярж. адміністрацыі і статыстыкі, з 1984 міністр унутр. спраў і нац. адукацыі (белага насельніцтва), з 1986 міністр нац. адукацыі, старшыня міністэрскага савета Палаты сходу (палата для белых). З лют. 1989 лідэр НП. У жн.—вер. 1989 в.а. прэзідэнта ПАР. У вер. 1989 — маі 1994 выканаўчы дзярж. прэзідэнт ПАР. З 1990 даў пачатак курсу на заканад. ліквідацыю расавай сегрэгацыі і адыход ад палітыкіапартэіду. З 1994 віцэ-прэзідэнт ПАР. Нобелеўская прэмія міру 1993 (разам з Н.Мандэлам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯЗЕ́ВІЧ (Кароль Ота) (4.5.1762, Асітэн каля г. Елгава, Латвія — 9.5.1842),
вайсковы дзеяч Рэчы Паспалітай. З бел. шляхты. Вучыўся ў Варшаўскай рыцарскай школе (1774—77). Служыў у кароннай артылерыі ў Беластоку, Седльцах, на Падоллі. Удзельнік вайны з Расіяй 1792, паўстання 1794, ген.-маёр. У час Мацяёвіцкай бітвы 1794 трапіў у палон. Пасля вызвалення з ліст. 1794 у Італіі, дзе ваяваў на баку Напалеона, у 1800 удзельнічаў у вайне супраць Аўстрыі, генерал брыгады. З 1801 у адстаўцы. У 1812 зноў на службе, генерал дывізіі ў штабе Ж.Банапарта. На чале 18-й дывізіі ваяваў пад Смаленскам, Барадзіном, у бітве на Бярэзіне камандаваў корпусам, паранены. У знак пратэсту супраць польск. палітыкі Напалеона ў 1813 выйшаў у адстаўку. Інтэрніраваны аўстр. ўладамі. У 1814 увайшоў у Вайсковы к-т для арганізацыі арміі Каралеўства Польскага. З 1815 у адстаўцы, жыў у Дрэздэне. У час паўстання 1830—31 пасланы паўстанцкімі ўладамі ў Парыж за падтрымкай, але вынікаў не дамогся, застаўся ў Парыжы.
аўстрыйскі паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат.Д-р права. Скончыў Венскі ун-т. Член, з 1959 нам. старшыні, з 1967 старшыня, у 1983—87 ганаровы старшыня Сацыяліст. партыі Аўстрыі. За ўдзел у с.-д. руху ў 1935—37 і сак.—жн. 1938 зняволены. У час аншлюсу Аўстрыі (1938—45) у эміграцыі ў Швецыі. З 1945 на дыпламат. службе, у т. л. сакратар аўстр. пасольства ў Стакгольме (1946—51), дзярж. сакратар (1953—59) і міністр замежных спраў Аўстрыі (1959—66). У 19.56—83 дэп.Нац. савета (парламента). У 1970—83 федэральны канцлер Аўстрыі. Праводзіў курс на захаванне нейтралітэту краіны, выступаў за вырашэнне Блізкаўсходняга канфлікту (урад К. ў 1980 першым на Захадзе прызнаў Арганізацыю вызвалення Палесціны) і інш. Аўтар прац «Аспекты дэмакратычнага сацыялізму» (1974), «Час, у які мы жывём» (1978), «Блізкаўсходняя праблема. Прамовы, інтэрв’ю, каментарыі» (1985), «У струмені палітыкі. Вопыт еўрапейца» (1988) і інш.
французскі дзярж. і паліт. дзеяч, адвакат. Набыў вядомасць абаронай рабочых і забастоўшчыкаў на судовых працэсах 1880-х г. З 1885 неаднаразова выбіраўся членам палаты дэпутатаў. З пач. 1890-х г. у сацыяліст. руху, прыхільнік рэфармісцкай палітыкі. У 1899 увайшоў як міністр гандлю і прам-сці ў кабінет Р.Вальдэка-Русо (першы ў гісторыі выпадак удзелу сацыяліста ва ўрадзе). Удзел М. ва ўрадзе прывёў да канфлікту ў Франц.сацыяліст. партыі і еўрап.сацыяліст. руху, узнікнення ў ім рэфармісцкай плыні, якая адмаўлялася ад рэв. мэт і метадаў (т.зв. мільеранізм). У 1904 выключаны з Франц.сацыяліст. партыі. У 1909—20 займаў шэраг высокіх урадавых пасад. У студз.—вер. 1920 прэм’ер-міністр і міністр замежных спраў, падтрымліваў Польшчу ў савецка-польскай вайне 1920, афіцыйна прызнаваў урад П.М.Урангеля як прадстаўніка Расіі. У 1920—24 прэзідэнт Францыі (падаў у адстаўку пад націскам правых). У 1925 і 1927 выбіраўся ў Сенат.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́МЗЕН,
(Mommsen) Тэадор (30.11.1817, г. Гардынг, Германія — 1.11.1903), нямецкі гісторык антычнасці. Вучыўся ў Кільскім ун-це (1838—43) і Італіі (1844—47). Удзельнік рэвалюцыі 1848—49 у Германіі. Праф.рым. права ва ун-тах Лейпцыга (1848—50), Цюрыха (з 1852), Брэслаў (з 1854), з 1858 праф.стараж. гісторыі ў Берлінскім ун-це. Дэп. прускага ландтага (1863—66, 1873—79) і рэйхстага (1881—84). Выступаў супраць кансерватыўнай палітыкі О.Бісмарка і антысемітызму Г. фон Трайчке. Гал. працы: «Рымская гісторыя» (т. 1—3, 1854—55, т. 5, 1885; у цэнтры ўвагі праслаўленне Юлія Цэзара і рым.ваен. манархіі як моцнай нац. дзяржавы на шырокай нар. аснове), «Рымскае дзяржаўнае права» (т. 1—3, 1871—88), «Рымскае крымінальнае права» (1899). Выдаваў стараж. крыніцы, у т. л. збор лац. надпісаў «Corpus Inscriptionum Latinarum» (з 1863). Нобелеўская прэмія па л-ры 1902.
Літ.:
Чухно Т.А. Теодор Моммзен в исторической литературе // Вопросы всеобщей истории и историографии. Томск, 1982.
шведскі эканаміст і сацыёлаг. Чл. Шведскай каралеўскай АН. Д-р эканам, н. (1927). Ганаровы д-р больш як 30 еўрап. і амер. ун-таў. Скончыў Стакгольмскі ун-т (1923), з 1931 прафесар. У 1945—47 міністр гандлю, у 1947—57 ген. сакратар Эканам, камісіі ААН для Еўропы. Заснавальнік і дырэктар Ін-та даследаванняў сусв. эканомікі пры Стакгольмскім ун-це (з 1961). Навук, працы па пытаннях міжнар.эканам. адносін, тэорыі грошай і эканам. дынамікі, дэмаграфічнай палітыкі, узаемазалежнасці эканам., сац., прававых і культ.-маральных фактараў развіцця. Даследаваў міжрасавыя адносіны і становішча чарнаскурага насельніцтва ЗША («Амерыканская дылема: негрыцянская праблема і сучасная дэмакратыя», т. 1—2, 1944), сац.-эканам. праблемы слабаразвітых краін Паўд.-Усх. Азіі («Азіяцкая драма: даследаванне беднасці народаў», 1968). Нобелеўская прэмія 1974 (разам з Ф.Хайекам).
Тв.:
Рус.пер. — Мировая экономика: Пробл. и перспективы. М., 1958;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯЖА́ЦЕЛІ,
рэлігійна-палітычная плынь у Расіі канца 15 — пач. 16 ст., прыхільнікі якой выступалі з патрабаваннем адмаўлення царквы ад «сцяжання» (набыццё зямельных і маёмасных каштоўнасцей), якое пярэчыць евангелічным ідэалам і шкодзіць аўтарытэту царквы. Гэта патрабаванне абгрунтавана ў працах Ніла Сорскага, Васіяна Патрыкеева, старца Арцемія і інш. У «Манастырскім статуце» Сорскі сцвярджаў, што набыццё ўласнасці несумяшчальна з манаскім зарокам, які абавязвае адмовіцца ад усяго свецкага, патрабуе весці строгі, аскетычны лад жыцця, карыстацца вынікамі ўласнай працы. Яго вучань Патрыкееў выступаў за канфіскацыю манастырскіх зямель і стварэнне манастырскага фонду для надзелу дробных і сярэдніх феадалаў. Несцяжацельства адпавядала інтарэсам буйнога баярства і ўдзельных князёў, якія імкнуліся захаваць свае ўладанні і задаволіць патрэбу велікакняжацкай улады ў зямлі для дваранства за кошт секулярызацыі царк. зямель. Супраць Н. выступалі іасіфляне на чале з Іосіфам Валоцкім, якія пераканалі Івана III адмовіцца ад падтрымкі несцяжацеляў як праціўнікаў палітыкі ўзмацнення велікакняжацкай улады. Н. зганьбаваны на царк. саборах 1503, 1531.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«О́СТЛАНД», рэйхскамісарыят Остланд,
адм.-тэр. адзінка, устаноўленая ў 1941 ням. фашыстамі на акупіраванай імі тэр.СССР. Адм. цэнтр «О.» — Каўнас (да жн. 1941), Рыга (да восені 1944), Берлін (да мая 1945). Узначальваў «О.» да восені 1944 Г.Лозе, пазней Э.Кох. Складаўся з 4 ген. акруг: Беларусь, Латвія, Літва, Эстонія. Межы акруг не заўсёды супадалі з межамі сав. рэспублік: да акругі Літва акупанты далучылі паўн.-зах. раёны Вілейскай вобл., генеральная акруга Беларусь (узначальваў гаўляйтэр В.Кубэ, потым К. фон Готберг, з 1.4.1944 падпарадкавана міністру ўсх. зямель А.Розенбергу) складала толькі 1/3тэр.БССР. Апарат кіравання «О.» будаваўся на ўзор Рэйхсміністэрства акупіраваных усх. тэрыторый з некалькіх гал. аддзелаў, у т. л.палітыкі, культуры. Гал. друкаваны орган — «Deutsche Zeitung im Ostland» («Нямецкая газета ў Остландзе»; выдавалася штодзень у Рызе, змяшчала матэрыялы пра Беларусь).
Літ.:
Handrack H.-D. Das Reichskommissariat Ostland: Die Kulturpolitik der deutschen Verwaltung zwischen Autonomie und Gleichschaltung 1941—1944. Hannover;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАБЕДАНО́СЦАЎ (Канстанцін Пятровіч) (2.6.1827, Масква — 23.3.1907),
расійскі дзярж. дзеяч. Скончыў вучылішча правазнаўства (1846, С.-Пецярбург). Служыў у дэпартаментах Сената. У 1860—65 праф. Маскоўскага ун-та. Сенатар (з 1868), чл.Дзярж. савета (з 1872), обер-пракурор Сінода (1880—1905). Выкладаў заканазнаўства рас.вял. князям, у т. л. будучым імператарам Аляксандру III і Мікалаю II, на якіх аказваў значны ўплыў. Аўтар тэксту маніфеста 11.5.1881 «Аб умацаванні самадзяржаўя», ініцыятар «контррэформ». Адыгрываў значную ролю ў фарміраванні ўрадавай палітыкі ў галіне асветы, нац. пытанні і інш. Насаджаў вялікадзяржаўныя ідэі ў якасці афіц. ідэалогіі, выступаў з кансерватыўных пазіцый супраць зах.-еўрап. культуры і дэмакр. форм грамадскага жыцця. Як обер-пракурор Сінода праследаваў прыхільнікаў расколу і сектантаў, уціскаў земскую школу і насаджаў царк.-прыходскую. Пасля выдання маніфеста 17 кастрычніка 1905 у адстаўцы. Свае погляды выклаў у кн. «Маскоўскі зборнік» (1896). Аўтар гіст.-юрыд. твораў.
Літ.:
К.П.Победоносцев: pro et contra: Антология. СПб., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНТО́ПІДАН ((Pontoppidan) Генрык) (24.7.1857, г. Фрэдэрысія, Данія — 21.8.1943),
дацкі пісьменнік. Вучыўся ў Політэхн. ін-це ў Капенгагене (1874—77). Друкаваўся з 1881. Вядомасць прынеслі аповесць «Сандынгскі прыход» і кн.апавяд. «Вясковыя абразкі» (абедзве 1883), у якіх рэалістычна паказана жыццё тагачаснага дацкага сялянства. Палемізуючы з неарамантыкамі, стварыў раманы «Начная варта» (1894), «Найвышэйшая песня» (1896), трылогію «Запаветная зямля» (1891—95), дзе панарамна адлюстравана паліт. і рэліг. жыццё краіны канца 19 ст. У шматпланавым эпічным рамане «Шчасліўчык Пер» (1898—1904) канфлікт паміж неардынарнай асобай і бяздушным навакольным светам, праблемы палітыкі, філасофіі, маралі, культуры. Песімістычнымі матывамі прасякнуты раман «Царства мёртвых» (1912—16). Змрочныя прадчуванні расчараванняў і катастроф уласцівы раману «Нябеснае царства чалавека» (1928). Аўтар аўтабіягр.кн. «Па дарозе да самога сябе» (1943). Нобелеўская прэмія 1917 (разам з К.А.Г’елерупам).
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—5. СПб., 1913;
Счастливчик Пер.М., 1995.
Літ.:
Неустроев В.П. Литература скандинавских стран (1870—1970). М., 1980.