цар Іберыі (Картлі). Змагаўся за цэнтралізацыю дзярж. улады. Пры ім перабудаваны Тбілісі для перанясення сюды сталіцы з Мцхеты. Вёў працяглую барацьбу з сасанідскім Іранам за незалежнасць Картлі. У 484 узначаліў вялікае антысасанідскае паўстанне грузінаў і армян. Празваны персамі Гаргасалам — «Воўчай галавой» за тое, што насіў шлем з такой выявай. Забіты ў баі з персамі. Груз.народ склаў пра яго песні і вершы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ДУДА́РЫКІ»,
бел. сцэнічны мужчынскі танец. Створаны ў 1960-я г. балетмайстрам І.Серыкавым з выкарыстаннем элементаў традыц.нар. лексікі. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы. Мае гумарыстычны характар, выконваецца любой колькасцю ўдзельнікаў, якія па чарзе саліруюць, імітуючы ігру на дудцы, выяўляючы сваю вынаходлівасць, дасціпнасць, уменне весяліць народ. Насычаны тэхнічна складанымі рухамі.
Літ.:
Алексютович Л.К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Мн., 1978. С. 339—353.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКВ’Е́ТЫ,
старажытны народ, продкі сучасных в’етнамцаў (гл.В’еты). У 3 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. насялялі паўн. і цэнтр. раёны В’етнама. Асн. занятак — паліўное земляробства, часткова рыбалоўства. У 3 ст. да н.э. Л. стварылі дзяржаву Аўлак, на культуру якой зрабіў уплыў інд. будызм. У 1 ст.н.э. Аўлак заваяваны войскамі кіт. імперыі Хань. З 3 ст. на аснове Л. пачалося складванне в’етн. народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕМА́НСКАЯ РЭСПУ́БЛІКА (République Lémanique),
дзяржава на тэр. кантона Во ў Швейцарыі (цэнтр — г.Лазана), якая існавала з 24.1 да 12.4.1798. Абвешчана на сходзе прадстаўнікоў гар. і сельскіх камун. 9.2.1798 сход у Лазане прыняў канстытуцыю Л.р. на ўзор франц. канстытуцыі 1795; носьбітам суверэнітэту абвяшчаўся народ, ліквідаваны каставасць і феад. правы, прадастаўлены дэмакр. свабоды. Пасля ўзнікнення Гельветычнай рэспублікі. Л.р. ўвайшла ў яе склад як кантон Леман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯ́КАНАЎ (Станіслаў Дзмітрыевіч) (н. 27.3.1932, г. Бранск, Расія),
бел. мастак. Скончыў маст. студыю ў г. Курск (1957). Сярод твораў на гіст. тэму: «Напярэдадні» (1969), «Памяць» (1975), «Гаспадары шляхоў» (1977), «Світанку насустрач» і «Памяць бессмяротная» (абедзве 1982), «Герояў, палеглых і жывых, вянчае славаю народ» (1985) і інш. У шэрагу партрэтаў і пейзажаў адлюстраваў унутраны свет чалавека і прыгажосць бел. зямлі («Беларускі світанак», 1977, серыя «Ваколіцы маёй Навабеліцы», 1992—97). Піша нацюрморты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМУЛЕ́Н ((Desmoulins) Каміль) (2.3.1760, Гіз, каля г. Сен-Кантэн, Францыя — 5.4.1794),
дзеяч франц. рэвалюцыі канца 18 ст., адвакат і журналіст. Напярэдадні паўстання 14.7.1789 заклікаў народ да ўзбр. барацьбы супраць манархіі. Рэдагаваў шэраг дэмакр. газет. У Канвенце выступаў супраць жырандыстаў, прыхільнік Ж.Ж.Дантона. У канцы 1793 — пач. 1794 выдаваў час. «Le Vieux Cordelier» («Стары кардэльер»), у якім патрабаваў адмены закону аб максімуме, змякчэння рэв. тэрору, крытыкаваў палітыку М.Рабесп’ера. Паводле рашэння рэв. трыбунала гільяцінаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЧА́Й (Даніла) (? — 2.3.1651),
дзеяч нац.-вызв. руху на Украіне, герой вызваленчай вайны ўкраінскага і беларускага народаў 1648—54. Брацлаўскі палкоўнік (з 1648). Вызначыўся ў бітвах казацка-сял. войска супраць войск Рэчы Паспалітай пад Піляўцамі (1648), Меджыбожам, Зборавам (1649). Адмовіўся прызнаць Збораўскі дагавор 1649 і ў канцы 1649 — пач. 1650 узначаліў нар. паўстанне на Брацлаўшчыне, Валыні і ў Падоліі. Загінуў у баі. Пра яго гераічныя подзвігі ўкр.народ склаў песні і думы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́НЫ (грэч. Hunnoi, лац. Chunni, Hunni),
качавы народ, які склаўся ў 2 — 4 ст. у Прыураллі з мясц. уграў і сарматаў і цюркскамоўных хуну, што прыйшлі ў 2 ст. з Цэнтр. Азіі. У 370-х г. гуны пачалі прасоўвацца на З, што дало штуршок Вялікаму перасяленню народаў. Яны скарылі аланаўПаўн. Каўказа і ў 375 разграмілі готаў у Паўн. Прычарнамор’і. У пач. 5 ст. асталяваліся ў Паноніі і рабілі набегі на Усх.Рым. імперыю. Да сярэдзіны 5 ст. гуны — саюзнікі Зах.Рым. імперыі ў барацьбе супраць герм. плямён. Падначалілі остготаў, герулаў, гепідаў і інш., склаўся т.зв. гунскі саюз плямён, які дасягнуў найб. магутнасці пры Атыле [434—453]. У 451 гуны з саюзнікамі ўварваліся ў Галію, але былі разбіты на Каталаунскіх палях. Пасля смерці Атылы з-за паўстанняў герм. плямён гунскі саюз распаўся: у 455 у бітве з імі на р. Недао (Панонія) гуны разбіты і падаліся ў Прычарнамор’е. У 469 намагаліся прарвацца на Балканы. Пазней гуны як народ зніклі, але іх імем доўгі час называлі розных качэўнікаў Прычарнамор’я.
В.С.Пазднякоў.
Да арт.Гуны. Гунскі меч з залатым дзяржаннем 4—5 ст. з раскопак на Украіне.