ЧЭЧЭ́НЦЫ (саманазва нохчый),

народ у Чэчні і Інгушэціі (735,5 тыс. чал.), Дагестане (57,9 тыс. чал.). Жывуць таксама ў Казахстане (каля 50 тыс. чал.), Кыргызстане (2,6 тыс. чал.). Усяго ў Рас. Федэрацыі 899 тыс. чал. (1995). Агульная колькасць 957 тыс. чал. (сярэдзіна 1990-х г.). Гавораць на чэчэнскай мове. Вернікі — мусульмане-суніты.

т. 17, с. 350

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)