дынастыя цароў стараж.-інд. дзяржавы Магадха ў 4—2 ст.дан.э.Засн.Чандрагуптам, які пасля адыходу грэч. войск захапіў да 317 дан.э. ўладу ў Пенджабе. Паводле мірнага дагавора з Селеўкам I Нікатарамда дзяржавы М. адышлі раёны сучасных Белуджыстана і Усх. Афганістана. Пры сыне Чандрагупты — Біндусары [каля 293—268 дан.э.] заваяваны некат. вобласці Паўд. Індыі. М. імкнуліся да стварэння сістэмы моцнага цэнтралізаванага кіравання. Пры Ашоку [каля 265—232 дан.э.] дзяржава М. ўключала амаль усю Паўн. і Паўд. Індыю, Белуджыстан і Афганістан. У канцы праўлення Ашокі пачаўся заняпад дзяржавы, якая пасля яго смерці падзялілася на 2 часткі. У пач. 2 ст.паўн.-зах. ўладанні М. заваяваны Грэка-Бактрыйскім царствам. Апошні з М. скінуты ў 187 або 185 дан.э. сваім военачальнікам Пуш’ямітрам, які заснаваў дынастыю Шунгаў.
Літ.:
Антонова К.А., Бонгард-Левин Г.М., Котовский Г.Г. История Индии. 2 изд. М., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬТЫЯ́Д (Miltiadēs; каля 550—489 дан.э.),
старажытнагрэчаскі дзярж. дзеяч, палкаводзец. Са знатнага афінскага роду Філаідаў. Бацька Кімана. Паміж 523—513 дан.э. сасланы тыранам Гіпіем на Херсанес Фракійскі, дзе атрымаў у спадчыну ўладу свайго брата Стэсагора і стаў тыранам. Удзельнік паходу супраць скіфаў (514—513 дан.э.). Падпарадкаваў Афінам Лемнас і інш. Кікладскія а-вы. Падтрымліваў грэч. гарады М. Азіі ў час іх паўстання супраць Персіі (500—494 дан.э.). Пасля задушэння паўстання гарадоў уцёк у Афіны, дзе прыцягваўся да суда як б. тыран, але быў апраўданы. У 490 дан.э. выбраны адным са стратэгаў і ўзначаліў грэч. войска ў час Марафонскай бітвы, у якой атрымаў перамогу. У 489 дан.э. ўдзельнічаў у экспедыцыі супраць астравоў, што адасобіліся ад Афін; за няўдалыя ваен. дзеянні на в-ве Парас прыгавораны да грашовага штрафу, які перавышаў яго маёмасць. Памёр у турме; паводле інш. звестак, памёр раней ад ран.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУТМО́С IIIМенхепера,
егіпецкі фараон [1521, фактычна 1503—1491 дан.э.]. Да 1503 дан.э. быў адлучаны ад улады сваёй мачахай і суправіцельніцай Хатшэпсут. З 1503 дан.э. вёў войны, у выніку якіх адноўлена егіп. ўладаранне ў Сірыі і Палесціне. У 1492/91 дан.э. перамог цара Мітані і захапіў уладанні на З ад р. Еўфрат. На Пд межы Егіпта пашырыліся да 4-га парога Ніла. Егіпет стаў адной з найб. на той час дзяржаў. Т. III плаціла даніну Лівія; атрымліваў дары ад цароў Сірыі, Вавілоніі і Хецкага царства, з в-ва Крыт. Вялізныя багацці, назапашаныя храмамі ў час праўлення Т. III, узмацнілі жрэцтва, спрыялі пашырэнню культу бога Амона. У 1491—73 дан.э. правіў з сынам Аменхатэпам II.
Літ.:
Жак К. Египет великих фараонов: История и легенда: Пер. с фр.М., 1992.
Тутмос III Менхепера. XVIII дынастыя. 1-я пал. 15 ст.да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЎКАЛІ́ПТ (Eucalyptus),
род кветкавых раслін сям. міртавых. Каля 500 відаў. Пашыраны пераважна ў Аўстраліі і Тасманіі. Уваходзяць у склад усіх тыпаў лясоў — ад вільготных да сухіх. З-за хуткага росту (за год прырост да 5 м) і вял. масы каштоўнай драўніны культывуюць у субтропіках і тропіках.
Кусты і пераважна вечназялёныя дрэвы выш.да 100 м. Жывуць да 500 гадоў. Кара разнастайная — гладкая, валакністая, лускаватая, складкаватая і інш. (відавая адзнака). Лісце звычайна пахучае. ад круглаватага да ланцэтнага, павернутае рабром да сонца, не дае ценю. Кветкі ў суквеццях або адзіночныя. Плод — каробачка. Драўніна цяжкая, ад белаватай да цёмна-чырв., устойлівая да гніення; выкарыстоўваецца ў буд-ве, на піламатэрыялы, паперу. паліва. Кара мае дубільныя рэчывы, лісце — эўкаліптавы алей, які выкарыстоўваецца ў тэхніцы, медыцыне і парфумерыі. Вырошчваюць як дэкаратыўныя. для замацавання глебы. з меліярацыйнымі мэтамі, у т. л. для барацьбы з малярыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЕ́НА (Priēnē),
старажытнагрэчаскі горад на р. Меандр, на мысе Мікале ў М. Азіі. Засн. ў сярэдзіне 11 ст.дан.э.; уваходзіла ў саюз 12 іанійскіх гарадоў. У канцы 6 ст.дан.э. трапіла пад уладу Персіі. У 5 ст.дан.э. ў Складзе Дэлоскага саюза, потым — дзяржавы Аляксандра Македонскага. У 3—2 ст.дан.э. належала Селеўкідам, пазней увайшла ў Пергамскае царства, потым — правінцыяльны горад Рым. імперыі і Візантыі. Росквіту дасягнула ў 4—1 ст.дан.э., калі была буйным гандл. і рамесніцкім цэнтрам.
П. мела прамавугольную сетку вуліц (сістэма Гіпадама). Падоўжныя вуліцы ішлі ўступамі; іх перасякалі 16 папярочных вуліц-лесвіц, што вялі ад падэшвы да вяршыні г. Мікале і падзялялі П. на роўныя прамавугольныя кварталы. У час раскопак адкрыты руіны будынкаў 4—2 ст.дан.э., размешчаных на тэрасах і ўмацаваных падпорнымі сценамі, у т. л. храмы Афіны (4 ст.дан.э., арх. Піфей) і Зеўса, эклесіястэрый (зала пасяджэнняў нар. сходу), тэатр, стадыён, 2 гімнасіі, рынкі, жылыя дамы перыстыльнага тыпу.
Прыена. Калоны храма Афіны. 4 ст.дан.э.Арх. Піфей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́РЫЯ (стараж.-яўр.Шамрон; цяпер паселішча Себастыя каля г. Наблус, Іарданія),
старажытны горад у Палесціне. Засн. каля 880 дан.э. царом Ізраільскага царства Омры, пасля 876 дан.э. сталіца гэтага царства. З 729 дан.э. плаціла даніну Асірыі; у 722—721 дан.э. зруйнавана асірыйцамі, якія выселілі б.ч. насельніцтва і пазней засялілі С. перасяленцамі з розных абласцей асірыйскай дзяржавы. Змяшаўшыся з рэшткамі мясц. насельніцтва, перасяленцы стварылі пазней ядро самарыцян. У 6—4 ст.дан.э. С. — адм. цэнтр перс. правінцыі ў Палесціне. У 332 дан.э. заваявана Аляксандрам Македонскім, заселена македанянамі і сірыйцамі і развівалася як эліністычны горад. Каля 107 дан.э. зруйнавана хасманейскім правіцелем Гірканам I (гл.Макавеі). У 63 дан.э. ўключана ў рым. правінцыю Сірыя. У 30—20-я г.дан.э. цар Іудзеі Ірад I, атрымаўшы С. ад Аўгуста, адбудаваў яе і назваў Себастай. У 1 ст.н.э. С. — адзін з асяродкаў ранняга хрысціянства. Пасля Іудзейскай вайны 66—73 заселена рым. ветэранамі. У 2—3 ст. перажывала найб. росквіт. У час візант. ўладарання страціла б. значэнне, з 7 ст. звычайнае паселішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́МСКІ ФО́РУМ,
ансамбль цэнтр. плошчы ў Рыме Старажытным. Склаўся ў 6—2 ст.дан.э. як паліт., гандл. і культ. цэнтр горада (цяпер у руінах). Размяшчаўся ў нізіне паміж узгоркамі Капітолій, Палацін і Квірынал. З боку Капітолія замкнёны порцікам 12 багоў (367 дан.э.) і Табуларыем (дзярж. архіў; 79 дан.э., рэшткі ўвайшлі ў Палацца дэі Сенаторы). Р.ф. акаймаваны храмамі і базілікамі (адм.-судовымі будынкамі). У ансамбль уваходзілі: сенацкая курыя (з царскай эпохі, перабудавана каля 300 н.э.), «Дом вясталак» з храмам Весты (з 6 ст.дан.э., перабудаваны ў 1 ст.н.э.), храмы Сатурна (з 497 дан.э., перабудаваны ў 42 дан.э. і ў 3 н.э.), Кастара і Палукса (з 484 дан.э.), Канкордыі (з 367 дан.э., перабудаваны ў 10 н.э.), Юлія Цэзара (29 дан.э.), Веспасіяна (79—96 н.э.), Антаніна і Фаўсціны (141 н.э.), базілікі Эмілія (179 дан.э.), Юлія (54—44 дан.э.) і Максенцыя (Канстанціна; каля 315 н.э.), трыумфальныя аркі Ціта (81 н.э.) і Септымія Севера (203 н.э.). На плошчы ўзвышалася ростра (трыбуна для аратараў). На Р.ф. ў розныя часы ўстанаўлівалі помнікі, калоны, скульптуры, порцікі, аркады. Кожнае збудаванне адметнае вытанчанымі прапорцыямі з уласнай эстэт. характарыстыкай. Праз тэр. форума праходзіла Свяшчэнная дарога (Вія Сакра), на якой адбываліся трыумфальныя шэсці. Р.ф. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖОЎ,
назва эпохі ў гісторыі Стараж. Кітая і кіт. дынастыі, якая правіла ў 11—3 ст.да п.э. Падзялялася на Зах. Ч. (1122—771 дан.э., сталіца каля сучаснага г. Сіянь) і Усх. Ч. (770—221 дан.э., сталіца каля сучаснага г. Лаян).
Першапачаткова стараж.-кіт. племя Ч. залежала ад дзяржавы Інь. У 1122 дан.э. (паводле сучаснай гістарыяграфіі 1137—911 дан.э.) правадыр Ч. У-Ван разграміў Інь, аб’яднаў усе плямёны і стварыў дзяржаву на тэр.бас. рэк Хуанхэ і Янцзы. Зах. Ч. была нетрывалым дзярж. утварэннем. Яе правіцелі раздавалі ўдзелы сваякам, прыхільнікам і саюзнікам вана (цара). Удзелы мелі аўтаномію, а вярх. правіцелю плацілі даніну і аказвалі ваен. дапамогу. Барацьба ўдзелаў з цэнтр. уладай і паміж сабою прывяла ў 8 ст.дан.э.да распаду дзяржавы. Усх. Ч. дзялілася на перыяды: Чуньцю (770—481 дан. э.) і Чжаньго (481—221 дан.э.). У перыяд Чуньцю ўлада ванаў была аслаблена барацьбой за гегемонію паміж асобнымі ўладарамі (чжухоў), якія толькі намінальна прызнавалі вяршэнства цара. У перыяд Чжаньго ўзнікла некалькі буйных царстваў, якія змагаліся за панаванне над усім Кітаем. Апошні цар Ч. пазбаўлены ўлады ў 256/255 дан.э., але фактычна перыяд Ч. завяршыўся ў 221 дан.э., калі краіна аб’яднана пад уладай дынастыі Цынь. Пры Ч. пачалося пашырэнне жалеза, развівалася ірыгацыйнае земляробства, аформіліся асн.філас.-рэліг. школы: канфуцыянства, даасізм, легізм (фацзя) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФЯ́НСКАЕ ЦА́РСТВА,
старажытная дзяржава ў 250 дан.э. — 224 н.э. на ПдУ ад Каспійскага м. Узнікла пасля распаду дзяржавы Селеўкідаў. Першым царом П.ц. быў правадыр племя парнаў Аршак (родапачынальнік дынастыі Аршакідаў), які ў 247 дан.э. перамог грэч. намесніка Парфіі Андрагора. Аршакіды пашырылі сваю ўладу на У, захапілі Бактрыю і Маргіяну, на З — да межаў Сірыі і Месапатаміі. Каля 170—137 дан.э. цар Парфіі Мітрыдат I заваяваў Мідыю, б.ч. Месапатаміі, Элімаіду з Сузамі, Парсу і ч. Грэка-Бактрыйскага царства (каля 136 дан.э.). Тэр. П.ц. ў час росквіту (сярэдзіна 1 ст.дан.э.) распасціралася ад Двухрэчча дар. Інд, было сапернікам. Стараж. Рыма на Усходзе. У пач. 1 ст.дан.э. адбыліся першыя сутычкі парфян з рымлянамі. Паводле пагаднення 92 дан.э. паміж П.ц. і рым. дзяржавай мяжой прызнана р. Еўфрат. У 53 дан.э.рым. войскі М.Краса разбіты каля Караў. Да 40 дан.э. парфяне захапілі амаль усю М. Азію, Сірыю і Палесціну. У 39 дан.э. рымляне зноў адкінулі парфян за Еўфрат. Адначасова Рым імкнуўся выкарыстаць унутр. барацьбу ў Парфіі паміж варагуючымі групоўкамі, супрацьстаянне паміж якімі выклікала грамадз. войны ў П.ц. (57—55, 31—25 дан.э.). У 1 ст.н.э. пачаўся заняпад П.ц., выкліканы ростам мясц. сепаратызму, дынастычнымі спрэчкамі і набегамі качэўнікаў. У 224 правіцель васальнай Парсы (Персіды) Ардашыр I разграміў армію апошняга з Аршакідаў Артабана V. П.ц. перастала існаваць, яго тэр. ўвайшла ў дзяржаву Сасанідаў.
Першапачаткова мастацтва П.ц. развівалася як галіна эліністычнага мастацтва, элементы якога часткова творча перапрацоўваліся мясц. насельніцтвам. Для ўсх. часткі П.ц. тыповымі былі храмы, якія паводле плана (квадратнае свяцілішча з 4 калонамі ў цэнтры, абкружанае памяшканнямі), магчыма, паходзяць ад стараж. храма агню (у Персепалі, 3 ст.дан.э.). Пабудовы палацавых ансамбляў звычайна групаваліся вакол цэнтр. двара, у які выходзілі айваны (тэрасы; палац на гары Кухе-Ходжа, 1—3 ст.). Разам з прывазнымі эліністычнымі творамі пластыкі пашырыліся мясц. размаляваныя гліняныя статуі (у будынках Нісы), тэракотавыя статуэткі (у Маргіяне). Вядомы плоскасныя франтальныя наскальныя рэльефы (на скале Бехістун, першыя ст.н.э.), фрагменты паліхромных размалёвак палаца на гары Кухе-Ходжа, рытоны мясц. форм з фрызамі на грэч. і мясц. сюжэты (слановая косць, 2 ст.дан.э.). Для зах. часткі характэрны свяцілішчы вавілонскага тыпу (памяшканні размяшчаліся па перыметры ўнутр. двара; у Ніпуры) з грэка-рым. уплывам (у Хатры). У крапасных і палацавых збудаваннях часта спалучаліся грэч. перыстыль і мясц. айван (палац у Ашуры, 1 ст.). Для архітэктуры жылля ўласцівы пераход ад «пастаткавага» тыпу дома да «айваннага». У жывапісе (Дура-Еўрапас) і скульптуры (Хатра) у першыя ст.н.э. відавочны тэндэнцыі да франтальнасці кампазіцыі і плоскаснасці. Дробная пластыка адметная паступовым знікненнем грэч. тыпаў і зваротам дамясц. сюжэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАН (MAN, абрэвіятура ад Машынабуд. з-ды Аўгсбурга і Нюрнберга),
марка грузавых аўтамабіляў і аўтобусаў аднайм. германскай фірмы. Выпускаюцца з 1915. Поўная маса аўтамабіляў і аўтапаяздоў ад 6 да 24 т, магутнасць рухавіка да 162 кВт; пасажыраўмяшчальнасць аўтобусаў да 150 чал.