тэктанічны разрыў з вертыкальнай або стромка нахіленай плоскасцю зруху горных парод, дзе вісячы блок апушчаны адносна ляжачага ці ляжачы ўзняты адносна вісячага. Утвараюцца пераважна ва ўмовах расцяжэння зямной кары (С. расцяжэння). Амплітуды С. дасягаюць 1 км і больш (у рыфтах). Адрозніваюць С. сколвання, адколвання (развіваюцца з трэшчын), гравітацыйная (на месцы асядання ўчасткаў зямной кары і інш.). Парнае спалучэнне С. утварае скідавыя ўпадзіны — грабены і выступы — горсты. Гл. таксама Ускід.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕ́ДЧЫ ЭКСПЕРЫМЕ́НТ,
следчае дзеянне, неабходнае для праверкі фактычных даных, што маюцца ў справе, праз правядзенне доследаў і выпрабаванняў ва ўмовах, максімальна набліжаных да расследуемай падзеі. У адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь пры С.э. правяраецца магчымасць учынення пэўных дзеянняў, выяўляецца паслядоўнасць таго, што адбылося, і механізм утварэння слядоў. Пры неабходнасці да С.э. могуць прыцягвацца падазроныя, абвінавачаныя, сведкі, спецыялісты, эксперты і асобы, якія праводзяць доследныя дзеянні. Парадак правядзення С.э. рэгламентуецца законам, вынікі яго замацоўваюцца пратаколам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПАРА́ДЫ ПАЎДНЁВЫЯ, Дадэканес,
група з 8 буйных і вял. колькасці дробных астравоў у Эгейскім м., каля паўд.-зах. ўзбярэжжа п-ва М. Азія, тэр. Грэцыі. Пл. 3,5 тыс.км². Асн. а-вы: Родас, Самас, Ікарыя, Кос, Карпатас. Пераважаюць узгоркі і нізкагор’і, выш. да 1434 м (г. Керкетэфс на в-ве Самас). Ксерафітныя хмызнякі, участкі лясоў з дубу, хвоі, кіпарысу. Вырошчванне збожжавых, вінаграду, цытрусавых, тытуню; аліўкавыя гаі. Рыбалоўства, здабыча губак. Буйн. гарады: Родас, Самас. Шматлікія помнікі стараж.-грэч. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЛКІ (Capsella),
род кветкавых раслін сям. крыжакветных. 5 відаў. Пашыраны ва ўмераных і субтрапічных паясах. На Беларусі 1 від — С. звычайныя (C. bursa-pastoris). Трапляюцца на пустках, як пустазелле на палях, у садах, каля дарог.
Адна- ці двухгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы простыя або галінастыя. Ніжняе лісце ў разетцы, перыстараздзельнае, сцябловае — сядзячае, суцэльнае. Кветкі дробныя, белыя або ружаватыя, у гронках. Плод — стручочак. С. звычайныя маюць лек. ўласцівасці, у насенні ёсць алей. Лек., кармавыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТУПЕ́ННЫ ШЭ́РАГ,
функцыянальны шэраг віду a0 + a1z + a2z2 +... + anzn + ... дзе каэфіцыенты a0, a1, a2 ... an... — камплексныя лікі, не залежныя ад камплекснай пераменнай z. Вобласцю збежнасці С.ш. з’яўляецца адкрыты круг |z|<R з цэнтрам у пункце z = 0 (круг збежнасці), ва ўсіх унутраных пунктах якога С.ш. збягаецца абсалютна, па-за яго межамі — разбягаецца, на мяжы — можа быць збежным ці разбежным. Для сапраўдных z круг збежнасці пераўтвараецца ў інтэрвал збежнасці, а сам С.ш. — у Тэйлара шэраг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРПО́К (Falcaria),
род кветкавых раслін сям. парасонавых. Каля 5 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і ў Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — С. звычайны (F. vulgaris). Трапляецца ў хмызняках, на ўзлесках, каля дарог, у пасевах.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, галінастыя. Лісце трайчастае, скурыстае, вострапілаватае па краі. Белыя кветкі сабраны ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Маладое лісце ўжываецца ў ежу, насенне — як прыправа. Харч., лек., кармавыя расліны, некат. пустазелле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАПА́З (грэч. topazos, магчыма, ад назвы аднайм. в-ва ў Чырвоным м.; цяпер Сент-Джон),
мінерал падкласа астраўных сілікатаў, Al2[SiO4](OH, F)2, Мае да 17% фтору, прымесі жалеза, тытану, хрому, ванадыю і інш. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі прызматычныя. Колер блакітны, фіялетавы, жоўты, аранжавы, ружовы, бясколерны, часта празрысты. Цв. 8. Шчыльн. 3,5 г/см³. Паходжанне пнеўматаліта-гідратэрмальнае. Трапляецца ў гранітных пегматытах і грэйзенах; часта ў россыпах. Каштоўны камень. Радовішчы на Украіне, у Расіі, Бразіліі, Пакістане, Мадагаскары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ТА́ТРА»
(Tatra),
сям’я аўтамабіляў аднайм. чэшскага прадпрыемства. Легкавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1897. Маюць размешчаны ззаду бензінавы рухавік магутнасцю да 148 кВт (найб. скорасць да 230 км/гадз). Поўнапрывадныя грузавыя аўтамабілі выпускаюцца з 1900. Маюць трубчастую раму, незалежную падвеску колаў, разлічаны на эксплуатацыю ва ўмовах бездарожжа. Дызельны рухавік з турбанаддувам магутнасцю да 252 кВт, поўная маса аўтамабіля да 36 т (аўтапоезда да 44 т).
Сям’я аўтамабіляў «Татра»: 1 — легкавы аўтамабіль мадэль 613; 2 — грузавік 200 V 51.19 225.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАФІ́ЛЬДЫЯ (Tofieldia),
род кветкавых раслін сям. лілейных. Каля 20 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмеранай зоне Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — Т. чашачкавая (T. calyculata), занесеная ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў хмызняках, на нізінных лугах, мохавых балотах.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны выш. 20—40 см. Сцёблы прамастойныя, з 1—3 паменшанымі лісцікамі. Прыкаранёвае лісце ў разетцы, вузкалінейнае, мечападобнае. Кветкі дробныя, жаўтавата-белыя, сабраныя ў густую верхавінкавую гронку. Плод — каробачка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЯ́КІНА Таццяна Аляксееўна (н. 12.1.1951, Кіеў),
украінская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1980). Скончыла Кіеўскае харэагр. вучылішча (1969). З 1967 ва Украінскім т-ры оперы і балета імя Т.Шаўчэнкі. Яе танец адметны віртуознасцю, класічнай чысцінёй ліній. Выканаўца вядучых партый класічнага і сучаснага рэпертуару: Адэта — Адылія, Аўрора («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Маўка («Лясная песня» М.Скарульскага) і інш.Дзярж. прэмія Украіны імя Шаўчэнкі 1986.