СЯРПО́К (Falcaria),
род кветкавых раслін
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, галінастыя. Лісце трайчастае, скурыстае, вострапілаватае па краі. Белыя кветкі сабраны ў складаны парасонік. Плод — віслаплоднік. Маладое лісце ўжываецца ў ежу, насенне — як прыправа.
А.М.Скуратовіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)