фаза сардэчнага цыкла: расшырэнне поласцей сэрца, звязанае з расслабленнем мускулатуры іх сценак, у час якога поласці сэрца напаўняюцца крывёю. Паслядоўныя сістала (скарачэнне) і Д. перадсэрдзяў і жалудачкаў — цыкл сардэчнай дзейнасці. Пры рытме 75 за мін (у чалавека) Д. перадсэрдзяў доўжыцца 0,7 с, Д. жалудачкаў — каля 0,5 с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗОКСІЦУКРЫ́,
монацукрыды, у малекулах якіх адна або некалькі гідраксільных груп замешчаны атамамі вадароду. Вядома каля 100 Д. Паводле хім. будовы падзяляюцца на дэзоксіальдозы (вельмі пашыраны, напр., дэзоксірыбоза) і дэзоксікетозы (вядома некалькі, надзвычай пашыраны іх вытворныя, напр., нейрамінавая кіслата і сіялавыя кіслоты). Большасць вытворных Д. маюць Д-форму, многія Д- і L-формы атрыманы сінтэтычна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ ТАВА́РНАЯ,
радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каляв. Перкавічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Паклад з 3 лінзаў у канцовамарэнных адкладах сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 15 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—24,2 м, ускрышы 0,2—9,5 м. Пяскі прыдатныя на буд. растворы, жвір — на выраб бетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРГО́НЫ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчыны-пачвары. Вызначаліся жахлівым выглядам: крылатыя, укрытыя луской, са змеямі замест валасоў, з ікламі, з поглядам, які ператварае ўсё жывое ў камень. Іх тры, старэйшыя бессмяротныя, малодшая, Медуза, смяротная. Персей адсек ёй галаву, з крыві забітай нарадзіўся крылаты конь Пегас.
Да арт.Гаргоны. Галава Медузы. Мастак Караваджа. Каля 1600.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДА (Garda),
кліматычны курорт у Італіі на ПнЗ ад г. Верона каля адгор’яў Паўд. Альпаў. У складзе зоны адпачынку і турызму вакол буйнейшага ў Італіі аднайм. возера. Мяжуе з размешчанымі ў яго наваколлі інш. шматлікімі курортамі. Мяккі міжземнаморскі клімат з рысамі горнага, выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння шырокага спектра захворванняў, пры якіх эфектыўнае кліматалячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВА́ЛІЯР,
горад на Пн Індыі, штат Мадх’я-Прадэш. Каля 700 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Прам-сць: баваўняная, хім., гарбарна-абутковая, тэкст., аўтамабіле- і машынабудаванне; саматужная вытв-сць тканін, дываноў, ювелірных і метал. вырабаў. Ун-т. Археал. музей. Арх. Помнікі 11—16 ст.: храмы, палацы, скальныя пячоры з манум. статуямі 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГВІЯ́НСКАЕ ЦЯЧЭ́ННЕ,
цёплае паверхневае цячэнне Атлантычнага ак. ўздоўж паўн.-ўсх. берагоў Паўд. Амерыкі, галіна Паўд. Пасатнага цячэння. Т-ра вады 26—28 °C. Скорасць 1,8—2,3 км/гадз. Пачынаецца каля мыса Сан-Рокі (Бразілія) і накіроўваецца на ПдЗ уздоўж берагоў Гвіяны ў Карыбскае м., дзе злучаецца з паўд. патокам Паўд. Пасатнага цячэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖА́Я (Jaya, Djaja; да 1965 Карстэнс, да 1969 Сукарна),
горная вяршыня ў Інданезіі, на З в-ва Новая Гвінея, у гарах Маоке. Выш. 5029 м (самая высокая ў Акіяніі). Складзена з крышт. парод. З выш. 4400 м — вечныя снягі і ледавікі (агульная пл.каля 15 км²). Уваходзіць у склад нац. рэзервата Лорэнц.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУНГА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
горны пра ход паміж хрыбтамі Джунгарскі Алатау на З і Барлык на У, у Казахстане, паблізу мяжы з Кітаем. Злучае. Балхаш-Алакольскую катлавіну і Джунгарскую раўніну. Даўж.каля 50 км, шыр. да 10 км, выш. 300—400 м. Пераважае паўпустынны ландшафт. У старажытнасці Дж.в. служылі праходам для качэўнікаў Цэнтр. Азіі і Казахстана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІ́КАЕ ВО́ЗЕРА,
у Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Трэмля (левы прыток Прыпяці), за 35 км на ПнУ ад г. Петрыкаў. Пл. 0,78 км², даўж. 1,2 км, найб.шыр. 800 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Схілы катлавіны выш. да 1 м, спадзістыя, парослыя хмызняком. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя.