ХО́РНІ (Horney) Карэн (1885, г. Гамбург, Германія — 1952),
нямецкі і амерыканскі псіхолаг і псіхапатолаг; адна з заснавальнікаў неафрэйдызму. Скончыла Фрайбургскі ун-т. З 1913 вяла мед. практыку, вывучала псіхааналіз у Берлінскім псіхааналіт. ін-це. З 1932 у ЗША, працавала ў Чыкагскім і Нью-Йоркскім псіхааналіт. ін-тах. У працах «Неўратычная асоба нашага часу» (1937), «Новыя шляхі ў псіхааналізе» (1939), «Самааналіз» (1942), «Нашы ўнутраныя канфлікты» (1945), «Неўрозы і развіццё чалавека» (1950) і інш. крытычна перапрацавала шэраг палажэнняў вучэння З.Фрэйда (аб інстынктах, тэорыю лібіда, канцэпцыі бессвядомага, неўрозаў, Эдыпава комплексу і інш.) і ажыццявіла сацыялагізацыю псіхааналізу і фрэйдызму. Падкрэслівала ўплыў культуры на бессвядомае, сац.-культ. параджэнне неўрозаў і ўнутрыасобасных канфліктаў, гіст. зменлівасць неўрозаў і інш. Неўрозы трактавала як неадэкватныя формы паводзін у варожым асяроддзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТР КІРАВА́ННЯ ПАЛЁТАМІ (ЦКП) касмічных лятальных апаратаў, установа, якая ажыццяўляе цэнтралізаванае аператыўна-тэхн. кіраванне палётам касмічнага апарата (КА) з моманту вываду яго на арбіту да заканчэння актыўнага існавання.
Асн. складальная частка ЦКП — інфармацыйна-выліч. комплекс, які прымае, апрацоўвае, аналізуе, адлюстроўвае і дакументуе інфармацыю, што паступае з КА, касмадрома, пошукава-выратавальнага комплексу, наземных вымяральных і плывучых камандна-вымяральных пунктаў з выкарыстаннем сістэм спадарожнікавай сувязі. Непасрэднае кіраванне палётам КА адбываецца са спец. рабочых месцаў, на якія паступае неабходная інфармацыя і якія абсталяваны экранамі касм. тэлебачання і апаратурай для сувязі з касманаўтамі. Рас. ЦКП створаны ў 1973, знаходзіцца ў г. Каралёў Маскоўскай вобл.; узаемадзейнічае з Цэнтрам падрыхтоўкі касманаўтаў, НДІ, прадпрыемствамі ракетна-касм. комплексу, аналагічным цэнтрам у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́МБЕРЛІН (Chamberlin) Эдуард Хейсцінгс (18.5.1899, Ла-Конер, штат Вашынгтон, ЗША — 1967),
амерыканскі эканаміст, аўтар манапалістычнай канкурэнцыі тэорыі. Чл.Амер.эканам. асацыяцыі і інш. т-ваў. Вучыўся ва ун-тах штата Аява, Мічыганскім і Гарвардскім. З 1920 выкладаў у Мічыганскім, Гарвардскім, Парыжскім і Капенгагенскім ун-тах. Лічыў, што ва ўмовах рыначнага гаспадарання канкурэнцыя паміж фірмамі набывае форму канкурэнцыі прадуктаў, пры якой вял. значэнне маюць іх якасць, рэклама і цэнавая канкурэнцыя. Сцвярджаў, што кожная фірма валодае элементам манапольнай улады, бо яна выпускае свой прадукт, адрозны ад інш. Паводле Ч., ва ўмовах манапаліст. канкурэнцыі фірма працуе з залішнімі магутнасцямі (выдаткамі), таму яна заўсёды менш эфектыўная, чым аналагічнае прадпрыемства пры дасканалай (поўнай) канкурэнцыі.
Тв.:
Рус.пер. — Теория монополистической конкуренции. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМПЛЕ́ЙН, Шамплен (Champlain) Самюэль (1567, Бруаж каля г. Рашфор, Францыя — 25.12.1635), французскі гідрограф, даследчык Канады і ПнУЗША. У 1603 здзейсніў падарожжа па рэках Св. Лаўрэнція і Сагеней. У 1604—06 правёў даследаванні ўздоўж Атлантычнага ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі (п-авы Новая Шатландыя і Кейп-Код, зал. Фанды, Масачусетс), адкрыў в-аў Нантакет. У 1608 у вусці р.Св. Лаўрэнція заснаваў г. Квебек, у 1609 даследаваў р. Рышэльё — правы прыток р.Св. Лаўрэнція, адкрыў возера, пазней названае яго імем, горы Адырондак і Зялёныя горы (Грын-Маўнтынс). У 1609—15 займаўся пошукам водных шляхоў да Ціхага ак., у 1615—16 па рэках Св. Лаўрэнція, Атава, воз. Ніпісінг і інш. дасягнуў воз. Гурон.
Літ.:
Магидович И.П. История открытия и исследования Северной Америки. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРПА́К (Charpak) Жорж (н. 1.8.1924, г. Дубровіца Ровенскай вобл., Украіна),
французскі фізік. Чл.Франц.АН (1985). Замежны чл.Нац.АНЗША (1986), Рас.АН (1994). З 1932 у Францыі. Скончыў Калеж дэ Франс (1954). З 1948 у Нац. цэнтры навук. даследаванняў Францыі, у 1959—91 у Еўрапейскім цэнтры ядз. даследаванняў (Швейцарыя). Навук. працы па эксперым. фізіцы высокіх энергій, распрацоўцы сродкаў дэтэктыравання элементарных часціц. Вынайшаў шматправадную прапарцыянальную камеру (камера Ш., 1968), якая дазволіла адкрыць шэраг элементарных часціц і знайшла выкарыстанне ў медыцыне, біялогіі і прам-сці. Нобелеўская прэмія 1992.
Тв.:
Рус.пер. — Электронная визуализация ионизирующего излучения с помощью ограниченного лавинного разряда в газах // Успехи физ. наук. 1993. Т. 163, № 10;
Жизнь как связующая нить. Ижевск, 2001 (разам з Д.Садзінос).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎКАГРА́ФІЯ (ад шоўк + ...графія), серыграфія,
від маст.трафарэтнага друку. Алейныя або вадзяныя фарбы з дапамогай эластычнай пласціны (ракеля) праціскаюцца на паперу праз шаўковую сетку, нацягнутую на раму. Участкі, свабодныя ад малюнка, закрываюць непранікальным для фарбы саставам. Ш. адметная яркасцю і дэкар. маляўнічасцю каларыту, дазваляе атрымліваць рэльефныя выявы. З дапамогай Ш. можна друкаваць якасныя рэпрадукцыі карцін. Тэхніка Ш. з’явілася ў 20 ст. ў творах графікі, была запазычана з кіт. і яп. друку на тканінах. З 1930-х г. пашырылася ў творах Дж.Полака, Р.Раўшэнберга, Б.Шана (ЗША), В.Вазарэлі, Ф.Лежэ (Францыя). На Беларусі вядома з 2-й пал. 20 ст. ў творчасці У.Вішнеўскага, С.Войчанкі, Л.Кальмаевай, Г.Мацура, К.Ракіцкага, Дз.Раманюка, У.Цэслера і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРА́УС (Strauß) Франц Іозеф (6.9.1915, г. Мюнхен, Германія — 3.10.1988),
нямецкі дзярж. і паліт. дзеяч. У 1939—45 у арміі. Адзін з заснавальнікаў і ў 1961—88 лідэр заходнегерм. партыі Баварскі саюз хрысц. сацыялістаў (ХСС). У 1949—78 чл. бундэстага. З 1953 міністр без партфеля, міністр па справах атамнай энергіі, у 1956—62 міністр абароны. Прыхільнік узбраення бундэсвера ядзернай зброяй. Пад націскам грамадскай думкі пасля выяўлення т.зв. аферы «Шпігеля» (паліцэйскай акцыі супраць выдаўцоў і рэдактара штотыднёвіка «Der Spiegel», абвінавачаных у раскрыцці вайск. тайны) вызвалены ад абавязкаў. У 1966—69 міністр фінансаў. У 1978—80 прэм’ер Баварыі. Прыхільнік саюза ФРГ з ЗША, еўрап. інтэграцыі, аб’яднання Германіі. Аўтар прац, у якіх развіваў свае паліт. канцэпцыі («Праект для Еўропы», 1966; «Выклік і адказ», 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРГ (Berg) Пол (н. 30.6.1926, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік; адзін з заснавальнікаў генетычнай інжынерыі. Чл.Нац.АНЗША (1966), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966), замежны чл.Франц.АН (1981). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1948) і ун-т Вестэрн-Рэзерв (1952; г. Кліўленд). З 1953 ва ун-це Дж.Вашынгтона (г. Сент-Луіс), з 1959 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых к-т, малекулярнай біялогіі. Атрымаў рэкамбінантныя (складзеныя з генаў розных арганізмаў) малекулы дэзоксірыбануклеінавай к-ты (ДНК). Ініцыятар часовай забароны даследаванняў такіх ДНК да высвятлення іх бяспекі для чалавецтва («мараторый Б.»; 1974). Нобелеўская прэмія 1980 (з У.Гілбертам, Ф.Сенгерам).
Тв.:
Рус.пер. — Гены і геномы. Т. 1—2. М., 1998 (разам з М.Сінгер).
касманаўт ЗША. Д-р філасофіі ў галіне фізікі (1984). Скончыў ун-т У.М.Райса (г. Х’юстан, 1982). З 1985 у Касм. цэнтры імя Л.Джонсана НАСА, з 1991 у атрадзе касманаўтаў НАСА. З 2002 дырэктар пілатуемых праграм НАСА у Расіі, прадстаўнік НАСА пры Расійскім авіяцыйна-касмічным агенцтве і інш.касм. арг-цыях Расіі. Здзейсніў (як спецыяліст) 4 палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 12—22.9.1993 на КК «Дыскаверы», 7—18.9.1995 і 4—15.12.1998 на КК «Індэвар», 1—12.3.2002 на КК «Калумбія». У космасе правёў 43,4 сут, у т. л. 43,2 гадз у адкрытым космасе (6 выхадаў). Залаты медаль НАСА «За выключныя заслугі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСНІ́ЙСКІ КРЫ́ЗІС 1990-х г.,
палітыка-этнаграфічны канфлікт у Босніі і Герцагавіне, які ўзнік на пачатку 1990-х г. ва ўмовах распаду Югаславіі (СФРЮ) на самаст. краіны. Мясц.паліт. эліта, абапіраючыся на Сербію і Харватыю, у сваіх сепаратысцкіх інтарэсах выкарыстала спецыфіку Босніі і Герцагавіны — падзел яе насельніцтва па нац.-канфесійным прынцыпе на правасл. (сербы — 37%), католікаў (харваты — 20%) і мусульман (наз. сябе асобнай этн. супольнасцю — мусліманамі — 40%). У ліст. 1990 у выніку першых шматпартыйных выбараў у Босніі і Герцагавіне да ўлады прыйшлі партыі, якія прадстаўлялі асн. нац.-рэліг. групы насельніцтва: мусульманская Партыя дэмакр. дзеяння, Сербская дэмакр. партыя і Харвацкая дэмакр. садружнасць. Большасць у парламенце атрымала Партыя дэмакр. дзеяння, яе кіраўнік А.Ізетбегавіч стаў старшынёй Прэзідыума Босніі і Герцагавіны. Пачала праводзіцца лінія на стварэнне адзінай дзяржавы ісламскай арыентацыі. Паліт. проціборства бакоў адносна нац.тэр. ўладкавання краіны пасля абвяшчэння суверэнітэту Босніі і Герцагавіны (кастр. 1991), правядзення рэферэндуму па пытаннях незалежнасці (сак. 1992, сербы яго байкатавалі) і прызнання міжнар. супольнасцю незалежнасці Босніі і Герцагавіны (крас.—май 1992) прывяло да стварэння сербамі сваёй рэспублікі з парламентам і прэзідэнтам. Харваты таксама аформіліся як адасобленая этн. група са сваім паліт. Кіраўніцтвам. Паліт. рознагалоссі выліліся ва ўзбр. сутычкі вайск. фарміраванняў этн. абшчын, якія перараслі ў грамадз. вайну. Міжнар. супольніцтва віну за эскалацыю насілля ўсклала на сербскі бок. Сербія была абвінавачана ў падтрымцы сепаратысцкіх дамаганняў баснійскіх сербаў і агрэсіі супраць Босніі і Герацагавіны. Савет Бяспекі ААН увёў супраць новай Югаславіі (Сербія і Чарнагорыя) эканам. санкцыі (зняты ў снеж. 1995). Баявыя дзеянні, у якіх прымалі ўдзел і наёмнікі, вяліся пераважна паміж сербамі і мусульманамі, мусульманамі і харватамі. Пазней аформіўся мусульм.-харвацкі альянс супраць сербаў. Этн. чысткі, дзесяткі тысяч забітых, каля 3 мільёнаў бежанцаў, масавыя парушэнні правоў чалавека, разбураныя гарады (у т. л. Сараева) — такі вынік грамадз. вайны. На паглыбленне Баснійскага крызісу ўплывала і сутыкненне ў гэтым рэгіёне інтарэсаў Сербіі і Харватыі, а таксама вял. дзяржаў. Міжнар.дыпламат. намаганні і перагаворы аб урэгуляванні Баснійскага крызісу доўгі час не мелі поспеху. Пры садзейнічанні ЗША у вер. 1995 паміж варагуючымі бакамі дасягнута пагадненне пра спыненне агню. У ліст. 1995 у г. Дэйтан (ЗША) прайшлі перагаворы прэзідэнтаў Босніі і Герцагавіны (Ізетбегавіч), Сербіі (С.Мілошавіч) і Харватыі (Ф.Туджман). На аснове дэйтанаўскіх дамоўленасцяў у снеж. 1995 прайшлі перагаворы у Парыжы, у выніку якіх прадугледжана захаванне адзінай і суверэннай дзяржавы Боснія і Герцагавіна з 2 частак — Харвацка-мусульманскай федэрацыі (51% тэрыторыі) і Сербскай Рэспублікі Боснія. Раўнапраўе 3 народаў краіны забяспечваецца прапарцыянальным іх прадстаўніцтвам у вышэйшых органах улады. Мерапрыемствы па мірным урэгуляванні Баснійскага крызісу маюць ваенны і грамадз. аспекты: ваенны прадугледжвае раз’яднанне варагуючых бакоў, забеспячэнне перамір’я, кантроль над узроўнем узбраення, садзейнічанне Міжнар. трыбуналу па ваен. злачынствах у пошуку і прыцягненні да суда ваен. злачынцаў; грамадз. блок мераў — правядзенне выбараў, фарміраванне мясц. органаў улады, забеспячэнне правоў чалавека і нац. меншасцяў, вырашэнне праблем бежанцаў, аднаўленне эканомікі і інш. Для кантролю за выкананнем дамоўленасцяў у зону канфлікту, якая падзелена на сектары, уведзены міжнар. міратворчыя сілы, у складзе якіх вайск. кантынгенты з 33 краін, у т. л.ЗША, Англіі, Францыі, Германіі, Расіі.