БЕРГ (Berg) Пол (н. 30.6.1926, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік; адзін з заснавальнікаў генетычнай інжынерыі. Чл. Нац. АН ЗША (1966), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1966), замежны чл. Франц. АН (1981). Скончыў Пенсільванскі ун-т (1948) і ун-т Вестэрн-Рэзерв (1952; г. Кліўленд). З 1953 ва ун-це Дж.Вашынгтона (г. Сент-Луіс), з 1959 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па біяхіміі нуклеінавых к-т, малекулярнай біялогіі. Атрымаў рэкамбінантныя (складзеныя з генаў розных арганізмаў) малекулы дэзоксірыбануклеінавай к-ты (ДНК). Ініцыятар часовай забароны даследаванняў такіх ДНК да высвятлення іх бяспекі для чалавецтва («мараторый Б.»; 1974). Нобелеўская прэмія 1980 (з У.Гілбертам, Ф.Сенгерам).
Тв.:
Рус. пер. — Гены і геномы. Т. 1—2. М., 1998 (разам з М.Сінгер).
М.М.Касцюковіч.
т. 18, кн. 1, с. 351
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)