сукупнасць мерапрыемстваў па забеспячэнні вадой нас. пунктаў, прам-сці, транспарту і інш. праз сістэму гідратэхнічных збудаванняў. Для водазабеспячэння выкарыстоўваюць паверхневыя воды і прэсныя падземныя воды. Падзяляецца на камунальнае і вытворчае. Найб. спажыўцы вады — прадпрыемствы металург., хім., нафтаперапр. і цэлюлозна-папяровай прам-сці, ЦЭЦ (падача вады на арашэнне адносіцца да воднай гаспадаркі, на ГЭС — да гідраэнергетыкі). Сістэма водазабеспячэння ўключае ачышчальныя (гл.Водаачыстка) і водазаборныя збудаванні, помпавыя станцыі, вадаводы, водаправодную сетку і інш., бывае гасп.-пітнога, вытв., проціпажарнага і аб’яднанага прызначэння. Сучасныя сістэмы цэнтралізаваныя: кожная забяспечвае вадой вял. групу спажыўцоў. Якасць вады для водазабеспячэння кантралюе сан. нагляд праз санэпідэмстанцыі. Для захавання неабходнай якасці пітной вады ствараюцца водаахоўныя зоны, зберагаюцца водаахоўныя лясы, ажыццяўляюцца інш. мерапрыемствы па ахове прыроды. Гл. таксама Водакарыстанне, Водаспажыванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К Леанід Сямёнавіч (н. 14.5.1938, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1960). З 1968 у Ін-не механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1984 заг. аддзела). Навук. працы па тэорыі і метадах герметызацыі, тэорыі кампазіцыйных матэрыялаў, стварэнні палімерных матэрыялаў новых класаў (процікаразійных, магнітавадкіх, антыфрыкцыйных для эндапратэзаў і інш.). Выявіў новы тып палімерных электрэтаў — металапалімерныя.
Тв.: Материаловедение и конструкционные материалы. Мн., 1989 (у сааўт.); Полимерные пленки, содержащие ишибиторы коррозии. М., 1993 (разам з А.С.Няверавым); Герметизирующие полимерные материалы. М., 1995 (з ім жа); Electrcts in engineering: Fundamentals and applications. Boston; London, 2000 (разам з У.М.Кестэльманам, В.А.Гальдадэ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПЕ́НКА Станіслаў Іванавіч (н. 8.1.1939, в. Кляпін Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Канд.эканам.н. (1989). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1961). З 1975 у Гомелі: дырэктар з-да пластмасавых вырабаў, з-да сантэхабсталявання, ВА «Белэмальпосуд», з-да пускавых рухавікоў. З 1990 нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. З 1992 ген. дырэктар «Гомсельмаша». З 1955 прарэктар Гомельскага тэхн. ун-та імя П.В.Сухога. Навук. працы па праблемах сац.-эканам. развіцця, рыначных адносін і занятасці насельніцтва.
Тв.:
Практикум по экономике производства и нормированию труда. Мн., 1994;
Рынок труда и занятость населения. Мн., 1995 (у сааўт.);
Основы рыночной экономики. Мн., 1993 (разам з У Дз.Арэшчанкам, А.Д.Янушкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМТРАНСПРАЕ́КТ», Мінскі «Прамтранспраект» Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь,
інстытут прамыслова-транспартнага праектавання. Засн. ў 1961 у Мінску як Бел. пастаянная экспедыцыя Дзярж. праектнага ін-та «Прамтранспраект» (Масква), з 1965 — Бел. аддзел комплекснага праектавання, з 1969 — Мінскае аддзяленне гэтага ін-та. З 1991 самастойны ін-т Мінскі «Прамтранспраект» (арэнднае прадпрыемства). З 1992 — базавая спецыялізаваная арг-цыя Беларусі па буд. праектаванні ўсіх відаў прамысл.транспарту. Па праектах ін-та пабудаваны транспарт аэрапорта «Мінск-2», нафтаперапр. з-даў у Мазыры і Наваполацку, Бел.аўтамаб. і Бел. металургічнага з-даў, ВА «Беларуськалій», «Гомсельмаш», гродзенскага «Азот» і інш.; пабудаваны 19 чыг. станцый, у т. л. Барбароў, Наваполацк, Сітніца; масты цераз р. Свіслач у Мінску і вадасховішча ў Салігорску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСНО́ЎСКІ Леанід Адамавіч (н. 25.7.1935, в. Палессе Чачэрскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прыкладной механікі, адзін з заснавальнікаў трыбафатыкі. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1988). Засл. дз. нав. Беларусі (1998). Скончыў Ленінградскі горны ін-т (1958). З 1976 у Магілёўскім тэхнал. ін-це (з 1978 заг. кафедры), з 1980 у Бел. ун-це транспарту (у 1989—99 заг. кафедры). Навук. працы па буд. механіцы, супраціўленні матэрыялаў, тэорыі надзейнасці, механіцы стомленаснага разбурэння, тэарэт. асновы трыбафатыкі. Дзярж. прэмія Украіны 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РСКІ Мікалай Васілевіч (2.2.1905, г.п. Ольга Прыморскага краю, Расія — 2.2.1994),
расійскі вучоны ў галіне распрацоўкі радовішчаў нафты і газу. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ін-т механікаў воднага транспарту (1931; г. Уладзівасток), Акадэмію нафтавай прам-сці (1951). З 1964 старшыня прэзідыума Якуцкага філіяла АНСССР, адначасова з 1973 дырэктар Ін-та фізіка-тэхн. праблем Поўначы. З 1980 дырэктар Ін-та горнай справы Поўначы. Навук. працы па канструкцыях газавых свідравін, распрацоўцы метадаў падліку запасаў і эксплуатацыі газавых і газагідратных радовішчаў, абгрунтаванні ўплыву тэктонасейсмічных працэсаў на ўтварэнне і акумуляцыю вуглевадародаў.
Тв.:
Испытание разведочных скважин в СССР. М., 1964;
Пути освоения газогидратных залежей суши и морей СССР. М., 1982;
Формирование Южно-Якутских ТПК. Новосибирск, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Алег Раманавіч (н. 10.10.1936. с. Старая Ляля Навалялінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, адначасова з 1991 заг. аддзела). Навук. працы па даследаванні дысперснага стану палімерных матэрыялаў, аэрадынаміцы і электрафізіцы газадысперсных патокаў, фізіцы працэсаў плёнкаўтварэння і ўзаемадзеяння кампанентаў кампазіцыйных сістэм, структуры і ўласцівасцях пакрыццяў і кампазіцыйных матэрыялаў. Прэмія Савета Міністраў Беларусі 1981.
Тв.:
Полимерные покрытия. Мн., 1976 (разам з У.А.Белым, У.А.Даўгялам);
Металлополимерные материалы и покрытия на основе дисперсных полимеров: Технол. процессы. Мн., 1992 (разам 3 Даўгялам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДО́РСКІ Сяргей Сяргеевіч (н. 13.3.1954, г. Гомель),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Д-ртэхн.н. (2003). Чл. Прэзідыума Нац.АН Беларусі (з 2003). Акад.Міжнар.інж. акадэміі (1999). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1976). З 1976 на Гомельскім з-дзе радыётэхнал. аснашчэння: майстар цэха, нач. лабараторыі, аддзела, нам. дырэктара, з 1991 дырэктар завода. З 1992 ген. дырэктар навук.-вытв. аб’яднання «Ратон» (г. Гомель). У 1998—2001 нам., 1-ы нам. старшыні Гомельскага аблвыканкома. З 2001 нам., з 2002 1-ы нам., з 2003 в.а. Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Са снеж. 2003 Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь. Асн. кірункі навук. дзейнасці: тэхналогія і перапрацоўка палімераў і кампазітаў.
Тв.:
Технология вакуумной металлизации полимерных материалов. Гомель, 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВЕ́РАЎ Аляксандр Сяргеевіч (н. 21.3.1945, г.п. Болшава Мыцішчанскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі і хіміі палімераў. Д-ртэхн.н. (1944), праф. (1997). Скончыў Архангельскі лесатэхн. ін-т (1968). З 1971 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм АН Беларусі (г. Гомель), з 1982 у Гомельскім політэхн. ін-це. З 1988 у Гомельскім кааператыўным ін-це (заг. кафедры), з 1993 у Бел. ун-це транспарту. Навук. працы па матэрыялазнаўстве герметызавальных і антыкаразійных матэрыялаў, фізіцы і хіміі палімераў, сумяшчальнасці кампанентаў кампазіцыйных матэрыялаў на іх аснове.
Тв.:
Низкомодульные композиционные материалы на основе термопластов. Мн., 1984 (разам з В.А.Гальдадзе, Л.С.Пінчуком);
Полимерные пленки, содержащие ингибиторы коррозии. М., 1993 (разам з Л.С.Пінчуком);
Герметизирующие полимерные материалы. М., 1995 (з ім жа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАДА́ Валерый Сцяпанавіч (5.12.1936, в. Акрыёны Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.6.1997),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1986), праф. (1987). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг.транспарту (1959). У 1978—97 заг. кафедры Бел.пед. ун-та. Навук. працы па эканам. тэорыі, праблемах развіцця нар. гаспадаркі, удасканальвання вытв. адносін, якасці прадукцыі, кіравання ў сферы адукацыі.
Тв.:
Вопросы научного творчества студентов: (Методика, теория, практика). Мн., 1975 (разам з М.І.Базылевым);
Научно-технический прогресс и качество промышленной продукции. Мн., 1978;
Резервы развития народного хозяйства. Мн., 1986;
Экономический словарь-справочник. Мн., 1989 (разам з М.А.Кушыным, І.С.Святліцкім);
Эканамічная тэорыя. Ч. 1—3. Мн., 1994;
Экономика для всех: вопр. и размышления. Вып. 1. Мн., 1995;
Экономика и управление в сфере образования. Мн., 1999 (у сааўт.).