АПЦЫЁН [ням. Option ад лац. optio (optionis) выбар],
1) у міжнародным праве выбар асобай грамадзянства (гл.Аптацыя).
2) У аўтарскім праве апцыён выкарыстоўваецца пры заключэнні дагавораў пра выданне твораў аўтара адной дзяржавы ў інш. дзяржаве. Выд-ва пасля пагаднення пра апцыён з замежным аўтарам вывучае твор і вырашае пытанне пра магчымасць яго выдання. Канчатковы адказ выд-ва дае ва ўстаноўлены тэрмін, да заканчэння якога аўтар не можа заключыць дагавор з інш. выд-вамі аб выданні твора на той жа мове. Ніякіх плацяжоў пагадненне пра апцыён не прадугледжвае.
3) Агаворка ў дагаворы марской перавозкі аб праве замены аднаго грузу або аднаго порта назначэння іншым.
4) Прывілей на біржах, які даецца пры выплаце пэўнай прэміі на атрыманне тавару па раней устаноўленай цане на працягу пэўнага тэрміну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛО́ЎБЕК ((Holoubek) Густаў) (н. 21.4.1923, г. Кракаў, Польшча),
польскі акцёр і рэжысёр. Праф. Вышэйшай тэатр. школы (Варшава). Скончыў Вышэйшую тэатр. школу ў Кракаве. З 1947 у т-рах Кракава і Катавіц, з 1957 у розных т-рах Варшавы (у т. л. ў 1969—87 у Т-ры Драматычным, у 1972—82 адначасова дырэктар). Акцёрскае мастацтва Галоўбека вызначаецца высокай інтэлектуальнасцю, строгасцю ў падборы выразных сродкаў разам з глыбокай унутр. засяроджанасцю. Сярод лепшых роляў: Эдып («Эдып» Сафокла), Конрад («Дзяды» А.Міцкевіча), Скрыпач («Разня» С.Мрожака), Лір («Кароль Лір» У.Шэкспіра). Яго лепшая рэжысёрская работа — «Гамлет» Шэкспіра (выканаў таксама гал. ролю). З 1953 здымаецца ў кіно («Пятля», «Супольны пакой», «Санаторый пад Клепсідрай» і інш.). У 1972—81 узначальваў Т-ва польскіх акцёраў т-ра і кіно. Дзярж.прэміі Польшчы 1966, 1978.
армянскі і расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Ерэванскі маст.-тэатр.ін-т (1958). Ў 1955—66 у Рус.драм. т-ры (Ерэван), у 1969—96 у т-ры імя У.Маякоўскага, з 1996 у «Ленкоме» (Масква). Акцёр моцнага тэмпераменту, майстар пераўвасаблення, стварае тонкі і заўсёды дакладны псіхал. малюнак вобраза. Сярод роляў: Стэнлі Кавальскі («Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса), Сакрат і Нерон («Гутаркі з Сакратам» і «Тэатр часоў Нерона і Сенекі» Э.Радзінскага), Хлудаў («Бег» М.Булгакава), Мэндэль Крык («Захад сонца» І.Бабеля). З 1960 здымаецца ў кіно («Добры дзень, гэта я!», «Калі настае верасень», «Жураўлік», «Тэгеран-43») і тэлефільмах («Аперацыя «Трэст», «Нікало Паганіні», «Добры дзень, я ваша цёця», «Месца сустрэчы змяніць нельга», «Сабака на сене» і інш.). Дзярж.прэміі Арменіі 1975, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВАРЫЁНАС, Дваронас (Dvarionas) Баліс Дамініка (19.6.1904, г. Ліепая, Латвія — 23.8.1972), літоўскі кампазітар, дырыжор, піяніст, педагог. Засл. дз. маст. Літвы (1947). Нар.арт.СССР (1954). Скончыў Лейпцыгскую кансерваторыю па класах фп. (1924) і дырыжыравання (1939, экстэрнам). З 1928 выступаў як піяніст. У 1935—38 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. радыё ў Каўнасе, у 1940—41 і 1958—61 — сімф. аркестра Літ. філармоніі, з 1946 і рэсп. свят песні. З 1926 выкладаў у Каўнаскім муз. вучылішчы, з 1933 у Каўнаскай, з 1949 у Літ. (з 1947 праф.) кансерваторыях.
Сярод твораў: опера «Даля» (1959); балет «Сватанне» (1933); кантата «Прывітанне Маскве» (1954); сімфонія (1947), 2 уверцюры (1946, 1967); канцэрты з аркестрам для фп. (1960, 1962), скрыпкі (1948), валторны (1963) і інш.Дзярж.прэмііСССР 1949, 1952. Дзярж. прэмія Літвы 1960.
расійскі матэматык і механік, пісьменніца і публіцыстка, першая ў свеце жанчына-прафесар. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1889). Паходзіць з бел. шляхецкага роду. Вучылася ў Гайдэльбергскім (1869) і Берлінскім (1870) ун-тах. Д-р філасофіі Гётынгенскага, з 1884 праф. Стакгольмскага ун-таў. Навук. працы па матэм. аналізе, матэм. фізіцы і нябеснай механіцы. Значны ўклад яе ў тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, адкрыла трэці класічны выпадак вырашальнасці задачы аб вярчэнні цвёрдага цела вакол нерухомага пункта, даследавала задачу Лапласа пра раўнавагу кольцаў Сатурна. У літ. творах імкнулася даць матэм. абгрунтаванне паводзін людзей. Прэміі Парыжскай АН 1888, Шведскай АН 1889.
Тв.:
Научные работы. М., 1948;
Воспоминания и письма. М., 1961.
Літ.:
Полубаринова-Кочина П.Я. С.В.Ковалевская. Ее жизнь и деятельность. М., 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЯ́ГІН (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 25.5.1942, г. Малмыж Кіраўскай вобл., Расія),
расійскі акцёр і рэжысёр. Нар.арт. Расіі (1983). Скончыў Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1965). На сцэне з 1965, з 1971 у МХАТ. Заснавальнік і кіраўнік драм.т-ра «Et cetera» (з 1993).
Творчасці ўласцівы шырокі артыстычны дыяпазон — ад стрыманага драматызму да феерычнага гумару, ад камедыйнасці да тонкага псіхалагічнага аналізу і спавядальнай адкрытасці. Сярод тэатр. роляў: Ленін («Так пераможам!» М.Шатрова, 1981), Аргон («Тарцюф» Мальера, 1981), Пратасаў («Жывы труп» Л.Талстога, 1982), Сіман («Тамада» А.Галіна, 1986) і інш. Здымаецца ў кіно («Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх», 1974; «Добры дзень, я ваша цёця!», 1975; «Раба кахання», 1976; «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна», 1977; «Допыт», 1979; «Іван, ты абраж», 1992; «Прахіндзіяда», 1994, і інш.). Дзярж.прэмііСССР 1981, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫЯЛО́ГІІ БЕЛАРУ́СКІ НДІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1977 у Мінску на базе праблемнай н.-д. лабараторыі кібернетычных метадаў дыягностыкі і біякіравання (з 1970) Мінскага мед. ін-та. Асн. кірункі навук. даследаванняў: распрацоўка навук. асноў прафілактыкі, метадаў дыягностыкі, рэабілітацыі і лячэння (у т. л. хірургічнага) ішэмічнай хваробы сэрца і артэрыяльных гіпертэнзій, аўтаматызаваных праграмна-тэхн. сродкаў і прыбораў для іх выяўлення і кантролю эфектыўнасці, лячэбных і аздараўленчых мерапрыемстваў пры сардэчна-сасудзістых захворваннях і інш. У ін-це працуюць лаўрэаты Дзярж.прэміі Беларусі 1996 акад.Нац.АН Беларусі Г.І.Сідарэнка (заснавальнік ін-та), Ю.П.Астроўскі, Л.З.Паланецкі, Я.Г.Нікіцін, А.У.Фралоў, У.У.Мірончык, А.П.Вераб’ёў. (Дырэктар ін-та з 1993 М.А.Манак.) На базе ін-та працуе Рэсп. цэнтр сардэчна-сасудзістай хірургіі (аперацыі па карэкцыі парокаў сэрца, рэканструкцыі сасудаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРМЭ́Н (Раман Лазаравіч) (29.11.1906, г. Адэса, Украіна — 28.4.1978),
расійскі рэжысёр, аператар, сцэнарыст дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1966). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі (1932), з 1960 выкладаў у ім (з 1970 праф.). Фільмы вызначаюцца яскравай аўтарскай інтанацыяй, тэмпераментам, глыбінёй і дакладнасцю аналізу гіст. сітуацыі: «Дзень новага свету» (1940), «Суд народаў» (1947), «Гранада, Гранада, Гранада мая...» (1967), «Таварыш Берлін» (1969), «Чылі — час барацьбы, час трывог» (1973), «Камарадас. Таварыш» (1974, за ўсе прызы Міжнар. кінафестываляў у Лейпцыгу), «Сэрца Карвалана» (1975, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Обергаўзене). Кіраваў стварэннем 20-серыйнай эпапеі «Вялікая Айчынная...» (1979; аўтар 2 фільмаў, гал. прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу). За міжнар. кінапубліцыстыку і фільмы «Аповесць пра нафтавікоў Каспія» (1953), «Пакарыцелі мора» (1959) Ленінская прэмія 1960. Дзярж.прэмііСССР 1942, 1947, 1952, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Трафім Дзянісавіч) (29.9. 1898, г. Карлаўка Палтаўскай вобл., Украіна —20.11.1976),
савецкі вучоны-аграном. Акад.АН Украіны (1934), УАСГНІЛ (1935), АНСССР (1939). Герой Сац. Працы (1945). Скончыў Кіеўскі с.-г.ін-т (1925). У 1934—38 дырэктар Усесаюзнага селекцыйна-генет. ін-та, у 1940—65 — Ін-та генетыкі АНСССР. Прэзідэнт УАСГНІЛ у 1938—56 і 1961—62. Стваральнік псеўданавук. канцэпцыі спадчыннасці, зменлівасці і відаўтварэння. Адмаўляў класічную генетыку, сцвярджаў магчымасць наследавання набытых прыкмет. У 1930—64 дзейнасць Л. падтрымлівалася І.В.Сталіным, М.С.Хрушчовым. Вучэнне і практычныя рэкамендацыі Л. былі неабгрунтаваныя і ўкараняліся адміністрацыйна, што нанесла вял.эканам. шкоду. Былі разгромлены навук.генет. школы, рэпрэсіраваны многія вучоныя, што прывяло да дэградацыі с.-г. і біял. адукацыі, прыпынення развіцця біялогіі і сельскай гаспадаркі. Дзярж.прэміі 1941, 1943, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСА́КАВА (Марыя Пятроўна) (8.4.1902, г. Астрахань, Расія — 11.8.1974),
расійская спявачка (мецца-сапрана). Нар.арт.СССР (1971). Вучылася ў Астраханскім муз. вучылішчы, з 1921 у вак. педагога М.Максакава. У 1923—53 (з перапынкам) у Вял. т-ры ў Маскве. Валодала высокім, гнуткім голасам цёплага лірычнага тэмбру, яскравым тэмпераментам, майстэрствам фразіроўкі. Сярод партый: Марына Мнішак, Марфа («Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага), Любаша, Ганна, Лель («Царская нявеста», «Майская ноч», «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс, Азучэна («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі), Даліла («Самсон і Даліла» К.Сен-Санса), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Кларычэ («Любоў да трох апельсінаў» С.Пракоф’ева), Алмаст («Алмаст» А.Спендыярава). Выступала таксама ў пастаноўках Дзярж. ансамбля оперы пад кіраўніцтвам І.Казлоўскага. Дзярж.прэмііСССР 1946, 1949, 1951.