ШТРА́УС (Strauß) Рыхард (11.6.1864, г. Мюнхен, Германія — 8.9.1949),
нямецкі кампазітар, дырыжор. Чл. Берлінскай (1909), ганаровы чл. Венскай (1944) АМ. У 1886—1924 дырыжор у оперных т-рах Мюнхена, Веймара, Берліна, Вены, адначасова ў 1917—20 выкладаў у Берлінскай АМ. У 1933—35 прэзідэнт Імператарскай муз. палаты ў Берліне. Працаваў з рознымі аркестрамі Еўропы, ЗША. Прыхільнік праграмнага сімфанізму, экспрэсіўнай вобразнасці. У творчасці зазнаў уплыў кампазіцыйнай тэхнікі Р.Вагнера, развіваў эстэт. прынцыпы неарамантызму, экспрэсіянізму. Асн. творчыя здабыткі ў сімф. і оперным жанрах: оперы «Саламея» (паводле О.Уайльда, паст. 1905), «Электра» (паводле Сафокла, паст. 1909), «Кавалер ружы» (паст. 1911); сімф. паэмы «Дон Жуан» (1889), «Тыль Уленшпігель» (1895), «Жыццё героя» (1898); сімф. варыяцыі «Дон Кіхот» (1897), «Дамашняя сімфонія» (1903), «Альпійская сімфонія» (1915). Зрабіў уклад у фарміраванне неарамантычнай стылістыкі ў гармоніі і аркестроўцы.
Літ.:
Краузе Э. Рихард Штраус: Пер. с нем. М., 1961;
Крауклис Г. Симфонические поэмы Р.Штрауса. М., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЗРО́ДНЫ Ігар Сямёнавіч (н. 7.5.1930, Тбілісі),
расійскі скрыпач, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1953), выкладае ў ёй (праф. з 1972). У 1970 дэбютаваў у Маскве як дырыжор. Выступае як саліст і ансамбліст. Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя Я.Кубеліка (Прага, 1949), імя І.С.Баха (Лейпцыг, 1950). Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ Ісідар Германавіч (28.12.1906—1944),
бел. харавы дырыжор і педагог. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). У 1922—25 кіраваў самадз. хорам у Гомелі. З 1934 у Мінску, выкладчык дырыжорска-хар. ф-та Бел. кансерваторыі, у 1937—41 маст. кіраўнік хору Бел. філармоніі. Аўтар партыз. песень, у т. л. «Баявая партызанская».
(Williams) Ралф Воан; 12.10.1872, Даўн-Ампні, графства Глостэршыр, Вялікабрытанія — 26.10.1958], англійскі кампазітар, дырыжор, муз. крытык, фалькларыст; адзін з заснавальнікаў новай англ. кампазітарскай школы («англ.муз. адраджэння»). Праф. (1921) Каралеўскага муз. каледжа. У 1905—53 гал.дырыжормуз. фестывалю «Літ-Хіл», у 1920—28 — Бахаўскага хору. Шырока выкарыстоўваў англ.муз. фальклор. Найб. дасягненні — сімф. і харавыя творы, адметныя маштабнасцю, драматызмам, меладычнасцю, майстэрствам аркестроўкі. Сярод твораў: оперы «Х’ю-гуртаўшчык» (1924),
«Закаханы Сэр Джон» (1929), «Шлях паломніка» (1951); 3 балеты; араторыі, кантаты; 9 сімфоній (1909—58), 3 Норфалкскія рапсодыі (1906), сюіты, п’есы для сімф. аркестра; Фантазія на тэму Таліса для падвойнага стр. аркестра (1910); канцэрты для розных інстр. з сімф., малым і стр. аркестрамі; хары з аркестрам і а капэла (у т. л. культавыя) песні; музыка да драм. спектакляў, радыёпастановак і кінафільмаў. Аўтар тэарэт. прац, у т. л. «Станаўленне музыкі» (рус.пер. 1961).
Літ.:
Конен В.Д. Ралф Воан-Уильямс. М., 1958;
Kennedy M. The works of R.V.Williams. 2 ed. London, 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫ АКАДЭМІ́ЧНЫ РУ́СКІ ХОР Створаны ў Маскве ў 1936 на базе вак. ансамбля Усесаюзнага радыё як Дзярж. хор СССР. У 1942 рэарганізаваны ў Дзярж. хор рус.нар. песні, з 1955 акадэмічны, сучасная назва. Арганізатар, першы маст. кіраўнік і гал.дырыжор А.Свешнікаў (да 1980). З 1987 гал.дырыжор і маст. кіраўнік У.Мінін. Першапачатковай задачай калектыву было адраджэнне старадаўніх рус.нар. песень (сялянскіх, гар., фабрычных, студэнцкіх, салдацкіх), развіццё нац.вак.-харавых традыцый. Сярод найб. вядомых песень «Вячэрні звон», «Гібель «Варага», «Ах ты, стэп шырокі», песні гадоў Вял.Айч. вайны. З 1950-х г. у рэпертуары хар. музыка ўсіх часоў і народаў (каля 1000 твораў), у т. л. хары а капэла, буйнейшыя творы кантатна-аратарыяльнага і вак.-сімф. жанраў, з 2-й пал. 1980-х г. — шматлікія творы царк. музыкі. Гал. ўвага аддаецца развіццю традыцый рус.вак. мастацтва. Хору ўласцівыя дасканалае валоданне стылем а капэла, маналітнасць і стройнасць гучання, багацце каларыстычных адценняў, высокая хар. культура.
Літ.:
Локшин Д. Государственный хор русской песни. М., 1955;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯ́ДАЎ Анатоль Канстанцінавіч (11.5. 1855, С.-Пецярбург — 28.8.1914),
рускі кампазітар, дырыжор, педагог, муз. дзеяч. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1878, клас М.Рымскага-Корсакава), з 1878 выкладаў у ёй (з 1886 праф.). Прадстаўнік «Новай рус.муз. школы», чл. Бяляеўскага гуртка (з пач. 1880-х г.). Выступаў як дырыжор у «Рускіх сімфанічных канцэртах» і інш. Яго яскрава нац. ў сваёй аснове музыка роднасная музыцы М.Глінкі, А.Барадзіна, Рымскага-Корсакава. Асн. жанр творчасці — мініяцюра (сімфанічная, фп., вакальная). У фп. творах арганічна пераўтвораны некаторыя рысы музыкі Ф.Шапэна, Р.Шумана, у сімф. творах з характэрным багаццем тэмбравага каларыту вызначыўся прынцып камернага сімфанізму. Аўтар апрацовак (больш за 200) і складальнік зборнікаў рус.нар. песень. Сярод твораў: для аркестра — «Баба Яга» (1904), «Восем рускіх народных песень» (1906), «Чароўнае возера», «Пачвара» (абедзве 1909), «Танец амазонкі» (1910), «Журботная песня» (1914); камерна-інстр. ансамблі; для фп. — «Бірулькі» (14 п’ес, 1876), «Арабескі» (1878), «Пра даўніну» (1889), «Баркарола» (1898); хары, рамансы, 18 дзіцячых песень на нар. словы (1887—90).
Літ.:
Михайлов М. А.К.Лядов: Очерк жизни и творчества. 2 изд. Л., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПРА́ЎНІК Эдуард Францавіч (24.8.1839, Бішць каля г. Градзец-Кралаве, Чэхія — 23.11.1916),
рускі дырыжор, кампазітар, муз. дзеяч. З 1854 вучыўся ў Арганнай школе і Ін-це Майдэля ў Празе. З 1861 у Расіі, з 1863 пам. капельмайстра, з 1869 першы капельмайстар (гал.дырыжор) Марыінскага т-ра. У 1869—81 кіраваў сімф. канцэртамі Рус.муз.т-ва. Удзельнічаў у пастаноўцы каля 80 опер, дырыжыраваў прэм’ерамі опер Ц.Кюі, А.Сярова, М.Рымскага-Корсакава, П.Чайкоўскага, А.Рубінштэйна і інш. Паставіў тэтралогію «Пярсцёнак нібелунга» Р.Вагнера (1900—05), «Фідэліо» Л.Бетховена (1905), «Арфей і Эўрыдыка» К.В.Глюка (1911) і інш. Аўтар опер «Дуброўскі» (паст. 1855, у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі ў 1948), «Ніжагародцы» (паст. 1868), «Гарольд» (паст. 1886), «Франчэска да Рыміні» (паст. 1902), 4 сімфоній (каля 1866—79), сімф. паэм, сюіт для сімф.арк., фантазіі на рус. тэмы для скрыпкі з арк., камерна-інстр. ансамбляў, п’ес для фп., скрыпкі і фп., для віяланчэлі і фп., рамансаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЛЬСЕН (Nielsen) Карл Аўгуст (9.6.1895, Норэ-Люндэльсе, каля г. Одэнсе, Данія — 3.10.1931) класік дацкай музыкі, педагог. Вучыўся ў кансерваторыі ў Капенгагене (1884—86),
з 1916 выкладаў у ёй (у 1931 рэктар). У 1889—1905 скрыпач, з 1908 гал.дырыжор Каралеўскага т-ра ў Капенгагене. У 1915—27 гал.дырыжор канцэртаў Муз.т-ва. Наватар дацкай музыкі. Стваральнік т.зв. новай дацкай нар. песні. Яго эстэт. погляды паўплывалі на творчасць дацкіх і інш. скандынаўскіх кампазітараў 20 ст. Сярод твораў: оперы «Саул і Давід» (паст. 1902), «Маскарад» (паст. 1906); «Гімн каханню» (1897), «Сны» (1904), «Фюнская вясна» (1921) для салістаў, хору і арк.; 6 сімфоній (1882—1925), уверцюры (1903, 1908, 1918); канцэрты для інструментаў з арк. (1911, 1926, 1928), камерна-інстр. ансамблі, творы для фп., скрыпкі, аргана; хары a cappella; песні (каля 250), музыка да драм. спектакляў і інш. Аўтар мемуараў «Маё дзяцінства на Фюне» (1927). У Капенгагене праводзяцца фестывалі музыкі Н.
Літ.:
Сталь Э. Классик нашей музыки // Сов. музыка. 1970. № 8;
Мохов Н.Н. О творчестве К.Нильсена // Там жа 1981. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАФАНО́ВІЧЫ,
бел. музыканты 19 ст., браты. Дамінік Рыгоравіч (Восіпавіч; 21.5.1797 — каля 1870), піяніст, педагог, дырыжор. У 1820—37 кіраўнік Мінскага гарадскога аркестра, у 1848—65 выкладаў музыку і хар. спевы ў Мінскай гімназіі і прыватным узорным жаночым пансіёне, адначасова з 1856 наладжваў сімф. канцэрты. Сярод вучняў С.Манюшка, К.Марцінкевіч, Ф.Міладоўскі. Вікенцій Рыгоравіч (16 8.1804 — ?), дырыжор, педагог. У 1837—62 і ў 1869 кіраўнік Мінскага гар. аркестра, пры ім арганізаваў муз. школу для сірот і дзяцей беднякоў, дзе навучаў іх ігры на розных інструментах. Удзельнічаў у паст. аперэт «Рэкруцкі набор» (1841) і «Сялянка» («Ідылія», 1852) Манюшкі і К.Кжыжаноўскага на лібрэта В.Дуніна-Марцінкевіча.
Літ.:
Кісялёў Г. Настаўнік Станіслава Манюшкі // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982;
Ахвердова Е.И. Из истории фортепианного искусства Белоруссии XIX в. // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1984. Вып. 3;
Яе ж. Пачынальнікі беларускага піянізму // Мастацтва Беларусі. 1985. № 2;
Коротеев А.Л. Из истории духовых оркестров Белоруссии XIX в. // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1986. Вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР БЕЛАРУ́СКАГА ТЭЛЕБА́ЧАННЯ І РА́ДЫЁ, Сімфанічны аркестр Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Створаны ў 1958 як канцэртна-эстрадны, з 1975 эстр.-сімф., з 1979 сімф. аркестр, з 1958 гал.дырыжор Ю.Бяльзацкі, з 1961 — маст. кіраўнік і гал.дырыжор Б.Райскі (у 1965 дырыжор Я.Глебаў), з 1989 — засл. дз. маст. Украіны В.Лявонаў, з 1993 — А.Лапуноў. Напачатку аркестр выконваў пераважна творы лёгкай музыкі, з 1960-х г.гал. ўвагу аддаваў буйным сімф. творам. Калектыў прапагандуе музыку бел. кампазітараў. Здзейсніў фондавыя запісы опер бел. кампазітараў «Агатка, ці Прыезд пана» Я.Голанда, «Фауст» А.Радзівіла, «Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса, «Андрэй Касценя» М.Аладава, «У пушчах Палесся» А.Багатырова, «Зорка Венера» Ю.Семянякі, «Сівая легенда» Дз.Смольскага, «Матухна Кураж» С.Картэса; радыёоперы «Барвовы золак» К.Цесакова; музыкі балетаў «Альпійская балада», «Выбранніца», «Маленькі прынц» Глебава, муз. камедый «Паўлінка» Семянякі і «Несцерка» Р.Суруса; сімфоній Л.Абеліёвіча, М.Аладава, У.Алоўнікава, Глебава, Ф.Пыталева, Цесакова, а таксама творы Г.Гарэлавай, Г.Ермачэнкава, А.Клеванца, В.Кузняцова, І.Лучанка, А.Хадоскі і інш. Запісаў шэраг твораў класічнага рэпертуару і сучасных кампазітараў. Першы выканаўца сюіты з балета «Маленькі прынц» і 5-й сімфоніі Глебава, фп. канцэрта Абеліёвіча, 3-й і 4-й сімфоній А.Мдывані, 2-й сімфоніі У.Дарохіна, сімфоніі-канцэрта «Каляды. Ражаство» Суруса, 4-й сімфоніі «Белая Русь» Хадоскі, скрыпічнага канцэрта Гарэлавай, кантаты «Трава-мурава» Л Шлег і інш. Значнае месца займае канцэртная і гастрольная дзейнасць. Удзельнічае ў аўтарскіх канцэртах бел. кампазітараў. З аркестрам выступалі і рабілі запісы бел. і замежныя спевакі і інструменталісты.
Літ.:
Мдзівані Т. Удзячнасць пошуку // Мастацтва Беларусі. 1983. № 5;
Яе ж Новые пути оркестра // Муз. жизнь. 1983. № 8;
Друкт А. Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё. Мн., 1984.
А.А.Друкт, В.У.Мазанік.
Сімфанічны аркестр Беларускага тэлебачання і радыё. 1990-я г.