ПЕРО́Н (perrón) Хуан Дамінга (8.10.1895, г. Лобас, Аргенціна — 1.7.1974),
дзяржаўны і ваен.дзеяч Аргенціны. Скончыў Вышэйшую ваен. школу, выкладаў у ёй. З 1934 ваен. аташэ ў Чылі, у 1939—41 у Еўропе, вывучаў вопыт ваен. дзеянняў. Чл. групы афіцэраў, якая ажыццявіла ў чэрв. 1943 ваен. пераварот у Аргенціне. З 1943 ваен. міністр, міністр па пытаннях працы і сац. забеспячэння, віцэ-прэзідэнт. У 1945 арыштаваны, вызвалены ў выніку масавай кампаніі. У лют. 1946 абраны прэзідэнтам Аргенціны. Ажыццявіў праграму эканам. і сац. рэформ (нацыяналізацыя шэрагу прадпрыемстваў, стварэнне сістэмы сац. гарантый і г.д.). Вялікі ўплыў на П. аказвала яго жонка Э.М.Дуартэ Перон («Эвіта», 1919—52), якая фактычна кіравала яго сац. палітыкай, не займаючы афіц. пасад. Скінуты ваеннымі ў вер. 1955, жыў у эміграцыі. У 1973 вярнуўся на радзіму і абраны прэзідэнтам Аргенціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАТУ́Н Антон Мартынавіч (13.11.1896, в. Амлынцы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 1938),
дзяржаўны і парт.дзеячБССР. Акадэмік АНБССР (1931). Вучыўся ў Нясвіжскім гар. вучылішчы. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У 1920—27 на парт. і сав. рабоце ў Мазыры, Барысаве, Слуцку. З 1927 старшыня Цэнтр. праўлення прафсаюза працаўнікоў асветы БССР і рэдактар час. «Прафесійны рух Беларусі». У 1929—33 нарком асветы БССР, 7.3.1933 зняты з пасады. З 1933 на парт. рабоце ў Зах. Сібіры. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—33. Чл.ЦВКБССР у 1927—33, Прэзідыума ЦВК у 1931—33. Неабгрунтавана асуджаны ў 1937. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв.:
Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў БССР. Мн., 1930;
За культурную рэвалюцыю. Мн., 1931;
Итоги культурного строительства в БССР за 10 лет. М.; Л.;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТАСЕ́ВІЧ (Пратасевіч-Шушкоўскі) Валяр’ян
(каля 1509, б. маёнтак Шушкова каля в. Крайск Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 31.12.1579),
дзяржаўны і рэліг. каталіцкі дзеячВКЛ. У 1532—44 пісар велікакняжацкай канцылярыі, з 1533 адначасова на духоўных пасадах. З 1544 пісар ВКЛ і сакратар вял.кн. Жыгімонта II Аўгуста. У 1549 прызначаны біскупам луцкім (пасвячоны ў 1554). З 1555 біскуп віленскі (афіцыйна з 1556). Супрацьстаяў націску Рэфармацыі ў час яе найб. ўздыму, але ў барацьбе з пратэстантамі не выкарыстоўваў гвалтоўных сродкаў. Паставіў свой подпіс пад Віленскім прывілеем 1563. Быў прыхільнікам аб’яднання ВКЛ з Польшчай на прынцыпах федэрацыі, а не інкарпарацыі. Люблінскую унію 1569 ад імя П. падпісаў яго прадстаўнік А.Р.Мялескі. Адзін з ініцыятараў адкрыцця ў 1570 Віленскага езуіцкага калегіума (пазней Віленская акадэмія, Віленскі універсітэт).
дзяржаўны і паліт.дзеяч Афганістана. З канца 1930-х г. журналіст, аўтар празаічных і паэтычных твораў. З канца 1940-х г. у грамадска-паліт. руху «Віш зальміян» («Абуджаная моладзь»). На ўстаноўчым з’ездзе Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА) у 1965 абраны яе ген. сакратаром. Пасля расколу НДПА у 1967 узначаліў яе фракцыю «Хальк», з 1977 — зноў ген. сакратар аб’яднанай НДПА. Арышт Т. і яго паплечнікаў выклікаў 27.4.1978 паўстанне кабульскага гарнізона, якое скінула рэжым М.Дауда і прывяло да ўлады НДПА. З мая 1978 Т. — старшыня Рэв. савета Дэмакр. Рэспублікі Афганістан, адначасова яе прэм’ер-міністр. Спроба адхіліць ад пасады свайго намесніка ў партыі і ўрадзе Х.Аміна ў вер. 1979 скончылася арыштам Т. і яго забойствам у турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМ ВАН ДОНГ (Pham Van Dông; 1.6.1906, прав. Куангнам, В’етнам — 29.4.2000),
дзяржаўныдзеяч В’етнама. Вучыўся ў Ханойскім ун-це. З 1925 чл.Т-варэв. моладзі В’етнама, з 1929 чл. яго ЦК. У 1929 арыштаваны франц. ўладамі, у 1930 у турме далучыўся да Камуніст. партыі Індакітая (КПІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуніст. партыя В’етнама, КПВ). У 1941—45 удзельнічаў ва ўзбр. антыяп. барацьбе. З 1945 міністр фінансаў Час. ўрада Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 надзвычайны прадстаўнік КПІК у Паўд. В’етнаме. З 1951 чл. Палітбюро ЦК ППВ—КПВ. У 1949—54 нам. прэм’ер-міністра, у 1955—61 міністр замежных спраў ДРВ. З 1956 прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам. У 1986 падаў у адстаўку з усіх партыйных, у 1987 — дзярж. пасад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОН ДУ ХВАН (н. 18.1.1931, прав. Кёнсан-Намдо, Рэспубліка Карэя),
дзяржаўны і ваен.дзеяч Рэспублікі Карэя. Ген. (1978). Скончыў Карэйскую ваен. акадэмію (1955), служыў у арміі. Камандаваў паўд.-кар. войскамі ў Паўд. В’етнаме ў 1960-я г. Кіраваў расследаваннем забойства прэзідэнта Пак Чжон Хі (26.10.1979), што выкарыстаў для расправы з паліт. канкурэнтамі. У маі 1980 узначаліў дзярж. пераварот, жорстка падавіў нар. паўстанне ў г. Кванчжу. У жн. 1980 прымусіў парламент выбраць сябе прэзідэнтам Рэспублікі Карэя (1980—88). Працягваў эканам. палітыку Пак Чжон Хі, якая спрыяла хуткаму росту эканомікі, паступова змякчаў паліцэйскі рэжым. З 1988 у адстаўцы. У 1995 арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання (заменена пажыццёвым зняволеннем) за масавыя забойствы у г. Кванчжу ў 1980 і карупцыю ў час яго прэзідэнцтва. Памілаваны ў 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШРО́ДЭР (Schröder) Герхард Фрыц Курт (н. 7.4.1944, Мосенберг, цяпер у межах г. Бломберг, Германія),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Германіі. Юрыст. Вучыўся ў Гётынгенскім ун-це (1966—71). З 1963 чл.С.-д. партыі Германіі (СДПГ). У 1978—80 старшыня арг-цыі «Маладыя сацыялісты» ў складзе СДПГ. У 1980—86 і з 1998 дэп. бундэстага. З 1986 дэп. ландтага зямлі Ніжняя Саксонія, у 1986—90 старшыня фракцыі СДПГ у ім, з ліп. 1994 старшыня арг-цыі СДПГ у гэтай зямлі. 3 чэрв. 1990 прэм’ер-міністр Ніжняй Саксоніі. 3 кастр. 1998 федэральны канцлер ФРГ (ад СДПГ). Праводзіць прагматычны паліт. курс, скіраваны на мадэрнізацыю герм. дзяржавы. 3 крас. 1999 адначасова і старшыня СДПГ. Аўтар прац па паліталогіі.
Літ.:
Орлов Б.С. Политический портрет Герхарда Шредера. М., 1999.
дзяржаўныдзеяч Мексікі. Скончыў Нац.аўт.ун-т Мексікі (1945). Чл. (з 1946), ген. сакратар Выканкома (1957) правячай Інстытуцыйна-рэв. партыі. З 1952 у мін-вах марскога флоту, асветы. З 1958 нам. міністра, з 1964 міністр унутр. спраў. У 1970—76 прэзідэнт Мексікі. Урад Э.А. прыняў закон аб агр. рэформе (1971), новы выбарчы закон (1972), закон аб заахвочванні мекс. і рэгуляванні замежных капіталаўкладанняў (1973); стварыў фонд жыллёвага буд-ва для рабочых, увёў 5-дзённы рабочы тыдзень для служачых; у знешнепаліт. дзейнасці імкнуўся аслабіць гандл.-эканам. залежнасць Мексікі ад ЗША, пашырыць рознабаковыя сувязі з краінамі Еўропы, Японіяй і СССР, у 1972 устанавіў дыпламат. адносіны з Кіт.Нар. Рэспублікай. У 1976—86 ген. дырэктар Цэнтра вывучэння эканомікі і грамадства краін трэцяга свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯБЛАНО́ЎСКІ Юзаф Аляксандр (4.2.1711—1.3.1777),
дзяржаўныдзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, мецэнат. Стольнік ВКЛ у 1744—55, ваявода навагрудскі ў 1755—73. З 1768 у Лейпцыгу, дзе стварыў навук.т-ва «Сацыетас Ябланавіяна» для заахвочвання і ўзнагароды навук. даследаванняў у розных галінах. Падтрымліваў М.Догеля, інш. гісторыкаў. Аўтар прац па гісторыі: «Сармацкая імперыя, сёння Польскае каралеўства...» (1742, 4-е выд. 1758), «Геральдыка, гэта значыць збор рыцарскіх клейнодаў і ведамасць гербавых знакаў...» (1742, 3-е выд. 1752), «Табліцы Ябланоўскага з генеалагічных дрэў славянскіх фамілій Польскага каралеўства...» (ч. 1—2, 1743—48), «Польскі музей, або Збор пісьменнікаў і выдаўцоў у Польскім каралеўстве і Вялікім княстве Літоўскім...» (т. 1—2, 1752—54), «Лех і Чэх...» (ч. 1—2, 1771, 3-е выд. 1777) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯГО́РАЎ Уладзімір Дзям’янавіч (н. 7.11.1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
дзяржаўныдзеяч Беларусі. Ген.-палк. (1993). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1967), Вышэйшую школу КДБСССР (1979). З 1962 на камсамольскай рабоце на Магілёўшчыне, заг. аддзела ЦК ЛКСМБ, старшыня К-та маладзёжных арг-цый БССР; у 1974—77 сакратар ЦК ЛКСМБ. З 1977 у органах дзяржбяспекі. З 1981 нач. упраўлення ўнутр. спраў Брэсцкага аблвыканкома, з 1984 1-ы нам. міністра ўнутр. спраў БССР. У 1985—90 міністр унутр. спраў Латв. ССР, кіраўнік прадстаўніцтва МУССССР у Афганістане, нач.Гал. ўпраўлення МУССССР на транспарце. З 1990 міністр унутр. спраў, у 1994—95 старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь. Дэп. Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь у 1996—2000, адначасова старшыня Камісіі па нац. бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.