Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Языкова (в., Віцебскір-н) 3/129 (к.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРКО́ВІЧ (Марыя Веньямінаўна) (26.12.1910, г. Беразіно Мінскай вобл. — 19.9-1993),
бел. мастак кіно і жывапісец. Скончыла Віцебскімаст. тэхнікум (1930), Маскоўскі маст.ін-т імя Сурыкава (1939). У 1954—75 мастак па касцюмах на кінастудыі «Беларусьфільм» (касцюмы да кінафільмаў «Міколка-паравоз», «Чырвонае лісце», «Апошні хлеб», «Доўгія вёрсты вайны» і інш.). Майстар акварэлі — пейзажы Раўбічаў, Мінска, Рыжскага ўзмор’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДАНО́ВІЧ (Леанід Іванавіч) (н. 18.2.1923, Мінск),
бел. дэрматавенеролаг. Д-рмед.н., праф. (1960). Засл. дз. нав. Беларусі (1976). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1949), працуе ў ім. Навук. працы па ультрагукавой тэрапіі хвароб скуры.
Тв.:
Ультразвук при лечении кожных болезней. Мн., 1967;
Ультразвук и реактивность организма. Мн., 1977 (разам з А.А.Чыркіным, У.С.Улашчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЯ АКРУ́ГА,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Віцебск. Пл. акругі 11,4 тыс.км². Нас. 583,4 тыс.чал. (1926). Уключала 12 раёнаў (Бешанковіцкі, Віцебскі, Высачанскі, Гарадоцкі, Езярышчанскі, Лёзненскі, Лосвідскі, Мяжанскі, Сенненскі, Сіроцінскі, Суражскі, Чашніцкі), 3 гарады (Віцебск, Гарадок, Сянно), 5 мястэчак, 131 сельсавет. Акр.газ. «Заря Запада». 26.7.1930 Віцебская акруга скасавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫСЕ́НКА (Ірына Міхайлаўна) (н. 29.8.1954, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне педыятрыі. Д-рмед.н. (1997). Скончыла Віцебскімед.ін-т (1977) і працуе ў ім. Навук. працы па паталогіі гіпафізарна-тырэоіднай сістэмы дзяцей, рэабілітацыі аслабленых дзяцей бязлекавымі сродкамі (рэфлексатэрапія, фітатэрапія, масаж і інш.).
Тв.:
Сборник вопросов и ответов по клинической медицине. Витебск, 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́ШКА (Віктар Віктаравіч) (н. 22.11.1949, в. Жырмоны Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1993), праф. (1994). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1976). З 1976 у БСГА (з 1987 заг. кафедры). Навук. працы па марфалогіі с.-г. жывёл.
Тв.:
Гистологические и морфометрические методы исследования. Горки, 1993;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РТАЎ (Юрый Барысавіч) (н. 31.8.1944, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Віцебскімед.ін-т (1967), працуе ў ім (з 1989 заг. кафедры). Навук. працы па хірургіі органаў брушной і грудной поласцей.
Тв.:
Язвенная болезнь глазами хирурга. Витебск, 1995 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДАГАГІ́ЧНЫЯ ІНСТЫТУ́ТЫ,
вышэйшыя навуч. ўстановы для падрыхтоўкі настаўнікаў агульнаадук. і спец. школ, лагапедаў, выхавальнікаў дашкольных устаноў. На Беларусі працуе Мазырскі педагагічны інстытут. Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Магілёўскі П. і пачынаючы з 1969 паступова атрымалі статус ун-таў (гл. адпаведныя арт.). Мінскі П.і. пераўтвораны ў Беларускі педагагічны універсітэт, а Мінскі П.і. замежных моў — у Мінскі лінгвістычны універсітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ТЧАНКА (Іван Мікалаевіч) (н. 10.1.1939, в. Горыцы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі с.-г. жывёл. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рс.-г.н. (1979), праф. (1981). Скончыў Віцебсківет.ін-т (1960). З 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі (з 1971 заг. сектара, з 1974 нам. дырэктара), з 1986 нам. старшыні Дзяржаграпрама Беларусі, з 1988 старшыня Зах. аддзялення УАСГНІЛ, у 1991—93 віцэ-прэзідэнт Нац. цэнтра стратэг. даследаванняў, дырэктар рэсп. праграмы «Экалогія». Навук. працы па гадоўлі і селекцыі с.-г. жывёл, біятэхналогіі. Распрацаваў спосаб адбору свіней па ўстойлівасці да стрэс-сіндрому, вызначэння буйн. раг. жывёлы, устойлівай да лейкозу. Вывеў бел. мясную пароду свіней, Віцебскі тып буйной белай пароды свіней. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Тв.:
Гетерозис в свиноводстве. Л., 1987;
Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн., 1988 (разам з С.І.Пляшчанкам, А.С.Зяньковым);