адзін з 4 гал. пунктаў гарызонту (старон свету); пункт перасячэння матэм. (сапраўднага) гарызонту з нябесным экватарам (гл.Нябесная сфера). Размяшчаецца злева ад назіральніка, які стаіць тварам на Пн. Абазначаецца літарамі З або W.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́НСКІ АЗЕРБАЙДЖА́Н,
гістарычная вобласць на ПнЗ Ірана. Пасля заключэння Туркманчайскага дагавора 1828 так сталі называць паўд.ч. Азербайджана, якая засталася ў межах Ірана. Гал. горад — Тэбрыз. Адзін з цэнтраў нац.-вызв. руху 20 ст. ў Іране.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́МБІ,
двухаб’ёмны кузаў грузапасажырскага аўтамабіля. Адзін аб’ём прызначаны для рухавіка, другі — для пасажыраў на 2 радах сядзенняў і для багажу. Мае двое (ці чацвёра) бакавых дзвярэй, а таксама заднія нахіленыя дзверы, што адчыняюцца ўверх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЧАНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ,
хімічныя злучэнні, у малекулах якіх ёсць стабільныя ці радыеактыўныя ізатопы, што выкарыстоўваюцца як ізатопныя індыкатары. Атрымліваюць хім. сінтэзам і біясінтэзам (адзін з зыходных рэагентаў мае радыеактыўныя ізатопы), ізатопным абменам і некаторымі інш.спец. метадамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Йу Празе,
адзін з буйнейшых маст. музеяў Чэхіі. Засн. ў 1818. У зборы музея творы стараж.еўрап. і чэш. мастацтва, мастацтва краін Д. Усходу, калекцыі па гісторыі т-ра, археалогіі, этнаграфіі, нумізматыцы, мінералогіі, заалогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДНАЯ ЭНЕ́РГІЯ,
адзін з патэнцыялаў тэрмадынамічных; тое, што ізахорна-ізатэрмічны патэнцыял (энергія Гельмгольца). Выражаецца як рознасць паміж унутранай энергіяйU тэрмадынамічнай сістэмы і здабыткам энтрапііS на абсалютную т-ру T (звязанай энергіяй); F = U − TS.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМПА́ТЫЯ (ад грэч. sympathēia спачуванне, прыхільнасць),
устойлівыя станоўчыя эмацыянальныя адносіны аднаго чалавека да другога; процілеглае антыпатыі. Узнікае на аснове агульных поглядаў, каштоўнасцей, інтарэсаў, ідэалаў. Адзін з фактараў інтэграцыі людзей і захоўвання псіхал. камфорту. Гл. таксама Атракцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРСЛАНКУ́ЛАЎ (Ташпулат) (1882—10.5.1962),
узбекскі майстар разьбы па ганчы. Нар. мастак Узбекістана (1944). Удзельнічаў у афармленні будынкаў у Ташкенце (адзін з афарміцеляў інтэр’ераў Вял.т-ра оперы і балета імя А.Наваі, 1947—48; Дзярж. прэмія СССР, 1948).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТЫРА́Й (1831, с. Урахі, Дагестан — 1910),
даргінскі паэт.Адзін з пачынальнікаў рэаліст. кірунку ў дагестанскай л-ры. Аўтар цыклаў вершаў-песень «Пра жыццё», «Пра героя», «Пра каханне» (выд. 1928). Стварыў вобразы мужных людзей, выступіў у абарону бяспраўнай жанчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕЎРАЛІ́Т (ад алеўрыт + ...літ),
сцэментаваная асадкавая горная парода, складзеная больш як на 50% з часцінак алеўрытавых памераў (0,01—0,1 мм, гл.Алеўрыт). Адзін з асн. тыпаў парод асадкавай тоўшчы. Выкарыстоўваецца як сыравіна для вытв-сці цэменту і керамзіту.