(Jogiches) Лео; 17.7.1867, Вільня — 10.3.1919], польскі і германскі паліт. дзеяч, рэвалюцыянер. З 1885 адзін з кіраўнікоў рэв. гуртка ў Вільні. У 1888 і 1889 быў арыштаваны. У 1890 эмігрыраваў у Швейцарыю, у 1900 — у Берлін. Адзін з заснавальнікаў (1893),
чл.гал. праўлення (з 1903) і рэдактар выданняў (1901—05) Сацыял-дэмакратыі Каралеўства Польскага і Літвы. Удзельнік рэв. падзей 1905—07 у Польшчы, за што ў 1906 арыштаваны і сасланы ў Сібір, адкуль у 1907 уцёк. У 1907 чл.ЦКРСДРП. З 1916 выдаваў «Пісьмы Спартака», быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў «Спартака саюза», потым Камуніст. партыі Германіі (1918/19). У сак. 1919 арыштаваны, забіты ў турме ў Берліне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРАКТАРЫСТЫ́ЧНАЕ ЎРАЎНЕ́ННЕ,
алгебраічнае ўраўненнеспец. віду. Х.ў. матрыцы атрымліваюць здэтэрмінанта дадзенай квадратнай матрыцыA заменай яго дыяганальных элементаў aii на рознасці λ − aii і прыраўноўваннем да нуля выніковага алг. выразу. Ступень Х.ў. роўная парадку матрыцы A, яго карані λ; наз. характарыстычнымі лікамі (уласнымі значэннямі) матрыцы A. Х.ў. дыферэнцыяльнага ўраўнення атрымліваюць з дадзенага лінейнага дыферэнцыяльнага ўраўнення з пастаяннымі каэфіцыентамі заменай шуканай функцыі і яе вытворных адпаведнымі ступенямі λ. Для сістэмы лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў Х.ў. запісваецца з дапамогай дэтэрмінанта і супадае з Х.у. матрыцы, складзенай з каэфіцыентаў дадзенай сістэмы ўраўненняў. Х.ў. выкарыстоўваюцца ў астраноміі (задачы аб т.зв. векавых узбурэннях руху планет — векавое ўраўненне), а таксама пры рашэнні некаторых задач матэматыкі, механікі, фізікі, тэхнікі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРА́РЭ (Harare),
горад, сталіца Зімбабве. Да 1982 наз. Солсберы. Адм. ц.прав.Усх. Машоналенд. Засн. ў 1890. 2 млн.ж. (1992). Размешчаны на плато Матабеле, на выш. 1473 м. Чыгункай звязаны з партамі Бейра і Мапуту (Мазамбік). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл.-прамысл.цэнтр.Прам-сць: харч., лёгкая, металургічная, цэментавая, хім., тытунёвая і інш.Ун-т. Цэнтр міжнар. канферэнцый. Музеі: каралевы Вікторыі, галерэя мастацтваў. Батан. сад. 2 кафедральныя -саборы.
Засн. ў 1890 як брыт. форт і названы імем Р.А.Т.Солсберы. З 1923 адм. цэнтр самакіравальнай калоніі Паўд. Радэзія. У 1935 атрымаў гар. права. З 1953 сталіца Федэрацыі Радэзіі і Ньясаленда. з 1964 — Радэзіі. з 1980 — Зімбабве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦКІ Яўген Аляксандравіч (26.7.1932, г. Рамны, Украіна — 1.4.1999),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1974), праф. (1989). Скончыў БДУ (1955). З 1955 у БСГА, з 1957 у Ін-це біялогіі АН Беларусі, з 1966 у Ін-це фотабіялогіі Нац.АН Беларусі (з 1974 заг. лабараторыі). Навук. працы па выкарыстанні люмінесцэнтных бялкоў у практыцы, аб механізмах фотаразбурэння клетак. Распрацаваў люмінесцэнтныя экспрэс-метады дыягностыкі саматычных захворванняў, метад фотарадыяцыйнай тэрапіі пухлін. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Люминесценция и структурная лабильность белков в растворе и клетке. Мн., 1972;
Структура и функции эритроцитарных мембран. Мн., 1981 (разам з А.В.Вараб’ём);
Спектральный люминесцентный анализ в медицине. Мн., 1989 (разам з К.І.Слабажанінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАХО́ВІЧ Кароль (13.9.1832, каля г. Каўнас, Літва — 4.6.1902),
расійскі фізік, прыродазнавец і педагог бел. паходжання. Скончыў Казанскі ун-т (1857). З 1859 працаваў у Шляхецкім ін-це ў Вільні, з 1864 у Беластоцкай гімназіі. Разам з М.М.Гусевым выдаваў час. «Вестник математических наук» (1861—63). З 1884 акр. інспектар навуч. устаноў у Арэнбургу. Навук. даследаванні па электрычнасці, магнетызме, оптыцы і спектраскапіі, методыцы фіз. доследаў. Сканструяваў некалькі арыгінальных прылад, якія адзначаны на ўсерасійскіх з’ездах прыродазнаўцаў і выстаўках. Арганізаваў геал., геад. і этнагр. даследаванні ў Арэнбургскім краі. Праводзіў сістэм. метэаралагічныя назіранні, выказаў меркаванні аб сувязі змен надвор’я з цыкламі сонечнай актыўнасці.
Літ.:
Процька Т.С. Эксперыментатар з Беластоцкай гімназіі: Кароль Чаховіч. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧО́РТАЎ КА́МЕНЬ, Кравец камень,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1990). Размешчаны за 500 м на З ад в. Вароніна Сенненскага р-на Віцебскай вобл., у пойме р. Абалянка. Валун буйназярністага ружавата-шэрага граніту рапаківі з уключэннем крышталёў палявога шпату (авоіды ад 2 да 8 см у папярочніку). Даўж. 10,2 м, шыр. 6 м, выш. 2,7 м, у абводзе 26,4 м, аб’ём 60 м³, маса бачнай ч. каля 150 т. Ч.к. — другі па памерах ледавіковы валун на Беларусі. Формай нагадвае цэглу з акругленымі бакамі — класічны прыклад ледавіковай апрацоўкі. Прынесены ледавіком каля 20—17 тыс.г. назад зПдЗ Фінляндыі. З валуном звязана шмат паданняў. У старажытнасці меў культавае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Барыс Сцяпанавіч (н. 8.6.1932, станіца Сляпцоўская Сунжанскага р-на, Інгушэція),
бел. ваенны дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1981). Скончыў Ін-тваен. дырыжораў Мін-ва абароны СССР (1954). З 1954 дырыжор вайск. часці БВА, з 1961 у Мінскім сувораўскім ваен. вучылішчы, з 1968 дырыжор аркестра штаба БВА, з 1979 нач.арк. службы БВА. З 1989 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Сярод пералажэнняў Ч. для духавога аркестра творы бел. кампазітараў У.Алоўнікава, І.Вагнера, Я.Глебава, І.Лучанка, Ю.Семянякі, Дз.Смольскага, муз. класікі і інш. Інструментаваў для духавога аркестра Дзярж. гімн Рэспублікі Беларусь (2002). Гал. дырыжор Рэсп. (1987) і абл. «Майскі вальс» (штогодняе, з 1992) свят духавой музыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМІ́Р (сапр.Язерніцкі) Іцхак
(н. 15.10.1915, г.п. Ружаны Брэсцкай вобл.),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Ізраіля. Вучыўся ў Варшаўскім ун-це і Яўрэйскім ун-це Іерусаліма. Зпач. 1930-х г. у сіянісцкім руху. З 1935 у Палесціне, дзе ўдзельнічаў у дзейнасці сіянісцкіх арг-цый, у т. л.тэрарыст. «групы Штэрна». У 1941 і 1946 быў арыштаваны брыт. ўладамі, у 1946—48 у эміграцыі. Пасля стварэння Ізраіля да 1965 у разведцы «Масад». З 1970 член, з 1975 старшыня Выканкома партыі «Херут», якая з 1973 дзейнічае ў складзе блока «Лікуд». З 1973 дэп., у 1977—80 спікер кнесета (парламента). У 1980—83 міністр замежных спраў. У 1983—84 і 1986—92 прэм’ер-міністр Ізраіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАМПЕ́НЬ (Champaigne) Філіп дэ (хрышчаны 26.5.1602, г. Брусель — 12.8.1674),
французскі жывапісец; прадстаўнік класіцызму. З 1621 працаваў у Парыжы, з 1625 прыдворны жывапісец. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры (1648). Выконваў дэкар. работы ў парыжскіх палацах (Люксембургскім, з Н.Пусэнам) і цэрквах. Пад уплывам янсенізму пісаў аскетычна-стрыманыя рэліг. карціны («Тайная вячэра», 1648). У псіхалагічна завостраных, строгіх паводле стылю парадных партрэтах спалучаў рысы фламандскага рэалізму і ранняга франц. класіцызму: «А.Ж.Рышэльё» (1636), «Дж.Мазарыні». Пісаў таксама групавыя партрэты: «Партрэт дачкі ў адзенні манахіні з абатысай Агнесай», «Пасвячэнне герцага Анжуйскага ў рыцары ордэна Святога Духа» (абодва 1662).
Ф. дэ Шампень. Партрэт дачкі ў адзенні манахіні з абатысай Агнесай. 1662.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРА́ПА Аляксандр Віктаравіч (н. 26.1.1938, в. Ходараўцы Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1988), праф. (1989). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960), ВПШ пры ЦКСацыяліст. адзінай партыі Германіі ў Берліне (1978). З 1982 у БДУ (прарэктар па міжнар. сувязях, з 1992 заг. кафедры, з 1995 дэкан ф-та міжнар. адносін). Даследуе праблемы міжнар. палітыкі Рэспублікі Беларусь. Аўтар прац «Мерыдыяны дружбы» (з І.І.Сачанкам), «Па краю бездані» (з В.М.Свістуном; абедзве 1992), «Бяспека: падыходы Захаду» (1994, з А.А.Разанавым) і інш.
Тв.:
Die Hauptrichtungen der Unabhändigen Staaten. Wien, 1997;
Europaische Sicherheit: Einige Aspecte der Position von Belarus // Österreichische Militarische Zeitschrift. 1997. № 2.