РЭ́ЙНСКАЯ ДЭМІЛІТАРЫЗАВА́НАЯ ЗО́НА Існавала ў 1919—36. Устаноўлена пасля 1-й сусв. вайны паводле Версальскага мірнага дагавора 1919
(гл. таксама карту да гэтага арт.),
ахоплівала тэр. Германіі на левым беразе р.Рэйн і паласу шырынёй 50 км на яе правым беразе. У зоне забаранялася размяшчаць герм. войскі, будаваць ваен. ўмацаванні і г.д. Яе мірны статус пацверджаны Лакарнскімі дагаворамі 1925. У сак. 1936 нацысцкі ўрад А.Гітлера абвясціў пра аднаўленне поўнага суверэнітэту Германіі над Р.д.з. і ўвёў туды войскі, што прывяло да ліквідацыі зоны ў парушэнне ўмоў Версальскага і Лакарнскіх дагавораў. Пасля поспеху гэтай акцыі нацысты распачалі падрыхтоўку дааншлюсу Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙДА,
горад на Пд Лівана. Адм. ц. мухафазы Паўд. Ліван. Вядомы з 4-га тыс.дан.э.; адзін з найстараж. фінікійскіх гарадоў-дзяржаў. Да 16 ст.наз. Сідон. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на Міжземным м., канцавы пункт нафтаправода з Саудаўскай Аравіі, вузел аўтадарог. Прам-сцьнафтаперапр. і харчовая. Гандл. цэнтр с.-г. раёна (цытрусавыя, аліўкі, вінаград, збожжавыя). Рыбалоўства. Археал. музей. Арх. помнікі: руіны фінікійскага храма і некропаля (10—5 ст.дан.э.); руіны замка св. Людовіка (12 ст.) і замка крыжаносцаў (13 ст.); вял. мячэць, караван-сарай (16—18 ст.). У горадзе і наваколлі — лагеры палесцінскіх бежанцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛАШЫ (Szálasi) Ферэнц (6.1.1897, г. Кошыцы, Славакія — 12.3.1946),
венгерскі паліт. дзеяч. У 1925—35 афіцэр Ген. штаба (з 1932 маёр). У 1935 заснаваў праварадыкальную «Партыю волі нацыі» (забаронена ўладамі ў крас. 1937). У 1938—40 зняволены па абвінавачанні ў дзейнасці супраць урада М.Хорці. З 1940 лідэр прафаш. партыі «Скрыжаваныя стрэлы» (гл.Нілашысты). Са жн. 1944 пры падтрымцы ням. фашыстаў разгарнуў падрыхтоўку да захопу ўлады, каб не дапусціць выхаду Венгрыі з 2-й сусв. вайны. З 16.10.1944 да 27.3.1945 узначальваў уладу («правадыр нацыі») на частцы тэр. Венгрыі, занятай ням.-фаш. войскамі. У 1946 нар. судом Венгрыі прыгавораны да пакарання смерцю як ваен. злачынца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАРЫЦЯ́НЕ,
этнічная група і рэліг. абшчына (каля 400 чал.). Жывуць у гарадах Наблус (Іарданія) і Халон (Ізраіль). С. — патомкі вавілонскіх каланістаў, пераселеных у 722 да к.э. ў Самарыю, якія змяшаліся з насельніцтвам Ізраільскага царства. З Бібліі прызнаюць толькі Пяцікніжжа ў асобай рэдакцыі. Лічаць свяшчэннай гару Герызім (каля г. Наблус). З канца 6 ст.дан.э. з-за абвастрэння рэліг.-паліт. супярэчнасцей адышлі ад іудзейскай абшчыны ў Іерусаліме. У 129 дан.э. хасманейскі правіцель Гіркан I (гл.Макавеі) разбурыў храм на гары Герызім. У 36 н.э. пры Понцію Пілаце рымляне ўчынілі крывавую расправу над С. Жылі таксама ў Егіпце, Сірыі, Рыме, Грэцыі і Іране.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАКІ́,
у беларусаў веснавое свята нар. календара. Правасл. царква прымеркавала да яго дзень 40 пакутнікаў (адзначалася 9 сак.с. ст.). Лічба 40 часта абыгрывалася ў павер’ях і абрадавых дзеяннях. Дзяўчаты на С. пераломвалі 40 дошчачак і разрывалі 40 вяровачак (сімвалізавалі, відаць, сілы, што скоўвалі зямлю), каб наблізіць надыход цяпла, абудзіць ад зімовага сну ўсю жывую прыроду. Калі на С. здараўся мароз, то чакалі яшчэ 40 маразоў і за кожным з іх з’ядалі па аднаму з 40 хлебных шарыкаў, спечаных да свята. На С. звычайна чакалі пацяплення, «адпушчэння» дрэў і прылёту птушак. Калі ад грамніц да С. трымалася добрае сухое надвор’е, то летам чакалася засуха.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЛЕ́ЎК І НІКА́ТАР (грэч. Seleukos Nikatōr «Пераможца», каля 358—281 або 280 дан.э.),
заснавальнік дынастыі Селеўкідаў і Селеўкідаў дзяржавы. Палкаводзец Аляксандра Македонскага, пасля смерці якога атрымаў (у 321) пад уладу сатрапію Вавілонія, дзе замацаваўся ў 312 (312 дан.э. — пачатак т. зв. селеўкідскай эры). У выніку барацьбы з інш.дыядохамі, далучыў да сваіх уладанняў Мідыю, Сузіяну, Персіду, пазней Бактрыю; у 305 абвясціў сябе царом. Выйграў бітву пры Іпсе (301) і захапіў Месапатамію і Сірыю; пасля перамогі над Лісімахам пры Курупедыі (Карупедыён) заняў амаль усю М. Азію. Для заваявання Фракіі і Македоніі С. з войскамі пераправіўся цераз Гелеспонт (Дарданелы), але быў забіты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНЮ́ХА,
геалагічны помнік прыроды рэсп. значэння (з 1978), жалезістая мінеральная лінза. Размешчана за 2 км на ПнЗ ад в. Астравы Вілейскага р-на Мінскай вобл., на аднайм. балоце, у пойме р. Зуйка Даўж.да 100 м, шыр. 50—60 м, магутнасць тоўшчы да 20 см, глыб. залягання 1,1 м. Характарызуецца жалезістай мінералізацыяй у тарфяным пакладзе, якая прадстаўлена калоідным протамагнетытам, гнёздамі гематыту і магнетыту, а таксама калоідным і зярністым сцяжэннямі сідэрыту і вівіяніту. Канцэнтрацыя мінералаў жалеза да 40%. С. — адзінае ва Усх. Еўропе месцазнаходжанне жалезістай мінералізацыі, якая ўтварылася ва ўмовах павышаных гідрадынамічных уласцівасцей адкладаў. Пры змене фізіка-хім. умоў асяроддзя мінералізацыя пераўтворыцца ў балотную руду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ПЫ (Gyps),
род птушак сям. ястрабіных атр. сокалападобных, або драпежных. 4 віды. Найб. пашыраны: С. белагаловы (G. fulvus), трапляецца ў Паўн. Афрыцы, Паўд. Еўропе, Пярэдняй і Сярэдняй Азіі; кумай, або грыф снежны, ці гімалайскі (G. himalayensis), жыве ў высакагорных раёнах Сярэдняй і Цэнтр. Азіі. Афрыканскі ягнятнік (G. coprotheres) — у Чырв. кнізе МСАП.
Даўж. цела да 150 см, маса да 12 кг. Апярэнне ад цёмна-бурага да пясчана-жоўтага. Галава і шыя без пер’яў, укрытая белаватым або шэрым пухам. Дзюба доўгая, моцная. Патурбаваныя птушкі выдаюць доўгае сіпенне (адсюль назва). Кормяцца падлай. У кладцы 1 (зрэдку 2) яйцо.
Сіпы: 1 — белагаловы; 2 — кумай, або грыф снежны. ці гімалайскі.
сямейства хвастатых земнаводных. Вядомы з міяцэну (25—7 млн.г. назад). 2 роды, 3 віды. Пашыраны ва Усх. Кітаі, Японіі і паўд.-ўсх.ч.Паўн. Амерыкі. Жывуць у рэках, горных ручаях. Кітайская (Andrias davidianus) і японская (A. japonicus) гіганцкія саламандры занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 1,8 м, маса да 70 кг. Цела пляскатае, галава вял., плазаватая, рот шырокі. На пярэдніх нагах па 4 пальцы, на задніх па 5. Хвост доўгі, сціснуты з бакоў. У дарослых захоўваюцца 2—4 жабравыя дугі. Кормяцца рыбай, земнаводнымі і воднымі беспазваночнымі. Азіяцкія віды амаль вынішчаны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЙКАзвычайная
(Garrulus glandarius),
птушка сям. крумкачовых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, М. Азіі, часткова на Д. Усходзе і Цэнтр. Азіі. Насяляе пераважна мяшаныя і лісцевыя лясы, радзей хваёвыя. На Беларусі звычайны аселы і вандроўны від; трымаецца ў лясах з падлескам і маладняком.
Даўж. да 40 см, маса да 200 г. Апярэнне спіны і брушка рыжавата-карычневая; галава і горла шаравата-белыя, на галаве цёмныя падоўжаныя стракаціны; надхвосце белае, канцы крылаў і хвост чорныя; на крылах ярка-блакітныя пёры з вузкімі, чорнымі палоскамі; па баках ад дзюбы чорныя «вусы». Корміцца жалудамі, арэхамі ляшчыны, ягадамі, таксама насякомымі. У кладцы 5—7 (зрэдку да 10) яец.