Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ШАЦІЛАЎ (Анатоль Радзівонавіч) (н. 14.10.1934, с. Грыгор’еўка Мацвеева-Курганскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне сістэм кіравання. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1963). З 1968 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па даследаванні вымушаных ваганняў у нелінейных сістэмах. Устанавіў новы клас сістэмных характарыстык нелінейных звёнаў устройстваў кіравання. Распрацаваў крытэрый устойлівасці вымушаных ваганняў, метад разліку каардынат ваганняў у нелінейных сістэмах адвольнай канфігурацыі.
Тв.:
Системные характеристики нелинейных звеньев и скачки колебаний. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
С,
дзевятнаццатая літара бел. алфавіта. Паходзіць з кірыліцкай С («слова»), утворанай на аснове грэка-візант. Ϛ («сігма»), У старабел. графіцы ў сувязі з функцыянаваннем розных пісьмовых школ і выкарыстаннем розных тыпаў пісьма (устаў, паўустаў, скорапіс) ужывалася ў некалькіх варыянтах, якія памагаюць вызначаць час і месца напісання помнікаў. Абазначала гукі «с», «с’» («столъ», «сила»), У 16 ст., акрамя рукапіснай, набыла друкаваную форму. У сучаснай бел. мове абазначае шумныя глухія фрыкатыўныя пярэднеязычныя зычныя гукі «с», «с’» («сонца», «сяло», «сала»). Бывае вялікая і малая, мае рукапісную і друкаваную форму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́НКА (Эла Раманаўна) (н. 26.9.1936, г. Гомель),
бел. этнограф. Дачка Р.К.Сабаленкі. Канд.гіст.н. (1967). Скончыла БДУ (1959). 31960 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі, у 1977—2000 выкладала ў Бел. ун-це культуры ў Мінску. Аўтар манаграфіі «Этнаграфічная спадчына Якуба Коласа» (1969), раздзела «Беларусы» («Этнаграфія ўсходніх славян», 1987), раздзелаў у калект. манаграфіях «Беларускае народнае жыллё» (1973), «Змены ў побыце і культуры сельскага насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і лад жыцця» (1980), адзін з аўтараў раздзела «Беларусь» у кн. «Краіны і народы» (М., 1984).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Сцяпан Еўдакімавіч) (3.6.1923, в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 11.3.1996),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі шкла і сілікатаў. Канд.тэхн.н. (1955), праф. (1971). Скончыў БПІ (1951). З 1960 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (заг. кафедры). З 1965 у Віцебскім тэхнал. ін-це лёгкай прам-сці (у 1965—88 рэктар). Навук. працы па агульнай хіміі, фіз. хіміі сілікатаў, тэхналогіі шкла і хім. апрацоўкі металаў.
Тв.:
Исследование полидисперсных систем физическими методами. Мн., 1971 (у сааўт);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Уладзімір Іларыёнавіч) (28.6.1914, в. Добасна Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 14.2.1989),
бел. пісьменнік. Скончыў Ленінградскі тэкстыльны ін-т (1937). Друкаваўся з 1941. Пісаў пераважна на рус. мове. Асн. тэмы кн.апавяд. «Ноч перад парадам» (1970), аповесцей «Не зрабі зла бліжняму» (1974), «Улька» (1981), зб-каў дакумент.апавяд. «Ні хвіліны спакою» (1973), «А гады ідуць...» (1984), рамана «І прыйдзе твой дзень» (1977) і інш. — Вял. Айч. вайна, лёс бел. вёскі. Аўтар зб-каў вершаў «Поле бою» (1963), «Зарніцы на гарызонце» (1985).
бел. шахматыст; шахматны тэарэтык, літаратар і педагог. Майстар спорту СССР (1938). Засл. трэнер СССР (1965). Скончыў Ленінградскі пед.ін-т (1934). У 1950—52 трэнер зборнай каманды СССР — пераможцы шахматнай Алімпіяды (1952, Хельсінкі). У 1955—69 трэнер Бел. савета добраахвотнага спарт.т-ва «Спартак». Яго імем названы шахматны дэбют. З 1970 у Мінску праводзіцца мемарыял яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́Й (Іван Мікалаевіч) (6.8.1916, в. Хатляны Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 5.3.1987),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Канд.с.-г.н. (1955). Скончыў БДУ (1940). З 1947 у БелНДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1957—82 у Бел.НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па генезісе глеб, іх картаграфіі, класіфікацыі, методыцы даследавання. Удзельнічаў у складанні глебавай карты Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Методические указания по почвенногеоботаническим и агрохимическим крупномасштабным исследованиям в БССР. Мн., 1973 (у сааўт);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПЕ́ГА (Васіль Іванавіч) (н. 4.10.1937, в. Петрацінка Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рс.-г.н. (1994), праф. (1966). Скончыў Віцебскія вет. (1963) і пед. (1966) ін-ты. З 1979 у Бел.агр.тэхн. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па выкарыстанні біялагічна-актыўных рэчываў у жывёлагадоўлі, пытаннях гігіены с.-г. жывёл.
Тв.:
Контроль параметров технологических процессов в животноводстве. М., 1985 (у сааўт.);
Основы животноводства. Мн., 1997 (у сааўт.);
Пути снижения энергозатрат в скотоводстве. Мн., 1998 (у сааўт.).