МЕ́НЗБІР (Міхаіл Аляксандравіч) (4.11.1855, г. Тула, Расія — 10.10.1935),
расійскі заолаг. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1878), працаваў у ім (з 1886 праф.). З 1911 праф. Вышэйшых жан. курсаў у Маскве. У 1917—19 рэктар Маскоўскага ун-та. Навук. працы па арніталогіі, зоагеаграфіі і параўнальнай анатоміі. Распрацаваў падзел Палеарктыкі на 6 зоагеаграфічных зон. Аўтар першых зводак па сістэматыцы і біялогіі птушак Расіі («Птушкі Расіі», т. 1—2, 1893—95, і «Паляўнічыя і прамысловыя птушкі Еўрапейскай Расіі і Каўказа», т. 1—2, з атласам, 1900—02).
Тв.:
За Дарвина. М.; Л., 1927;
Очерк истории фауны европейской части СССР. М.; Л., 1934.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЧЫНГ ((Merczyng) Генрык) (5.2.1860, г. Згеж Люблінскага ваяв., Польшча — 14.9.1916),
польскі гісторык, інжынер. Скончыў Варшаўскі ун-т (1882), Ін-т інжынераў шляхоў зносін у Пецярбургу (1885), дзе пасля выкладаў, праф. з 1904. Член Ядноты евангелічна-рэфармаванага касцёла ў Вільні, па яго ініцыятыве сінод царквы пачаў выдаваць зб-кі дакументаў па гісторыі Рэфармацыі «Monumenta Reformationes Polonicae et Lithuanicae», асабіста падрыхтаваў сшытак 1 серыі 1 (1911), куды ўвайшлі дакументы 16 ст.Аўтар прац пра кальвінісцкую і арыянскую цэрквы ў ВКЛ, дзейнасць С.Буднага, гісторыю педагогікі, па дэмаграфіі.
Тв.:
Szymon Budny jako kiytyk tekstdw biblijnych. Kraków, 1913;
Mapa Litwy z r. 1613 ks. Radziwiłla Sierotki, pod względem matematycznym i kartograficznym // Sprawozdania Towarzystwa Naukowego Warszawskiego. Wydział. 3. Warszawa. 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁЗЕР (Möser) Іаган Георг, архітэктар і будаўнік 2-й пал. 18 ст. Немец. З 1738 жыў і працаваў у г. Гродна, у 1765—74 на службе ў гродзенскага старосты А.Тызенгаўза. Паводле яго праектаў узведзены Гродзенскі палац Тызенгаўза (1760—70-я г.), корчмы «Галеча», «Выгода» (знесены ў канцы 19 ст.), «Раскоша» (усе 1770-я г., з арх. Дж.Сака; знішчана пад час рэканструкцыі вул. Ажэшкі), Гродзенскі тэатр Тызенгаўза (1780-я г.). Аўтар тыпавых праектаў жылых дамоў для майстроў (1760-я г., гл.Гарадніца), якія працавалі на мануфактурах Тызенгаўза, і вайсковай варты Гродзенскай каралеўскай эканоміі (пабудаваны ў 1768—73). Выкладаў у школе будаўнікоў на Гарадніцы ў Гродне.
венгерскі пісьменнік. Ганаровы чл. Венгерскай АН (з 1889). Скончыў Будапешцкі ун-т. Літ. поспех прынеслі зб-кіапавяд. «Землякі-славакі» (1881) і «Добрыя палаўчане» (1882), напісаныя пад уплывам рамант. прозы М.Іокаі. Аўтаррэаліст. з элементамі сатыры раманаў «Выбары ў Венгрыі» (1893—97), «Аблога Бестэрце» (1896, экранізацыя 1948), «Дзіўны шлюб» (1900, экранізацыя 1951), гіст. «Чорны горад» (1910) і інш. Яго творам уласціва спалучэнне сатыр. завостранасці, сакавітага бытапісання анекдатычных сюжэтаў з тонкім і цёплым гумарам. На бел. мову асобныя апавяданні М. пераклаў Я.Васілёнак.
Тв.:
Бел.пер. — у кн.: Венгерскія апавяданні. Мн., 1957;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАШКЕ́ВІЧ (Нічыпар Еўдакімавіч) (н. 12.12.1924, в. Філістава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1970). Засл. работнік культ. Беларусі (1974). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККП(б)Б (1948), Віцебскі пед.ін-т (1951), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1960). Працаваў у рэдакцыях газет (у 1961—69 рэд.газ. «Літаратура і мастацтва»), з 1974 нам. дырэктара Ін-та л-ры АН Беларусі, у 1979—87 гал. рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1943. Аўтар кніг пра пасляваен. бел. прозу «На шырокіх шляхах жыцця» (1965, Дзярж. прэмія Беларусі 1966), «На эпічным напрамку» (1969), артыкулаў пра творчую індывідуальнасць А.Адамовіча, Я.Брыля, І.Мележа, І.Навуменкі і інш.
руская пісьменніца. Скончыла Маскоўскі ун-т (1961). Працавала ў друку, на радыё. У п’есах «Каханне» (паст. 1975), «Чынзана», «Дзень нараджэння Смірновай» (абедзве паст. 1979), «Кватэра Каламбіны» (паст. 1986), «Маскоўскі хор» (паст. 1988), аповесцях «Сваё кола» (1988), «Час ноч» (1992), «Маленькая Грозная» (1998), зб. апавяданняў «Бессмяротнае каханне» (1988) і інш. жыццё сучасніка, паказ штодзённасці як нязведанай сферы рэчаіснасці. Аўтар «Дзікіх жывёльных казак» (1993—94), кінасцэнарыяў і інш. Піша для дзяцей. Творчасць П. адметная жорсткасцю псіхал. аналізу, разнастайнасцю персанажаў і моўных стыляў.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—5. Харьков, 1996;
Бал последнего человека: Повести и рассказы. М., 1996;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГА́ЛЬ ((Pigalle) Жан Батыст) (26.1.1714, Парыж — 21.8.1785),
французскі скульптар. Вучыўся (з 1722) у Р.Ле Ларэна і Ж.Б.Лемуана. Працаваў у стылі, пераходным ад ракако да класіцызму. У творчасці спалучаў грамадз. пафас з імкненнем да вострай, часам натуралістычнай праўдзівасці. Аўтар статуй і скульпт. груп на міфалагічныя і алегарычныя тэмы «Меркурый завязвае сандалю» (1774), «Хлопчык з клеткай» (1749) і інш.; бюста калекцыянера Т.Э.Дэфрыша і яго слугі негра Поля (каля 1760), надмагілля маршала Марыца Саксонскага (1753—76), грабніцы графа д’Аркур у саборы Нотр-Дам у Парыжы (1771—76), статуі Вальтэра (1776) і інш. Сярод яго вучняў Ж.А.Гудон і Ф.І.Шубін.
Ж.Б.Пігаль. Грабніца графа д’Аркур у саборы Нотр-Дам у Парыжы. 1771—76.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІСЬМЯНКО́Ў (Алесь) (Аляксандр Уладзіміравіч; н. 25.2.1957, в. Бялынкавічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў БДУ (1980). У 1974—75 працаваў у касцюковіцкай раённай газеце, у 1980—82 у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». з 1999 яго гал. рэдактар, у 1982—99 у час. «Полымя». Друкуецца з 1974. Аўтарпаэт. зб-каў «Белы камень» (1983), «Чытаю зоры» (1998, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі), «Планіда» (1994), «Вершы» (1997, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1998), «Журавель над студняй» (1998), «Я не памру, пакуль люблю» (2000), у якіх асэнсаванне гіст. мінулага народа, паэтызацыя роднай зямлі, філас. заглыбленасць, тэма кахання. Піша нарысы, эсэ, вершы, казкі для дзяцей (кн. «Заўзятары», 1993; «Ласуны-веселуны», 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЯ́Ф (Piaf) Эдзіт [сапр.Гасьён (Gassion) Эдзіт Джавана; 19.12.1915, Парыж — 11.10.1963], французская эстрадная спявачка-шансанье. З 1930 выступала ў кабарэ і эстрадных т-рах, з 1956 у т-ры «Алімпія» ў Парыжы. Валодала багатым адценнямі голасам. Яе выканальніцкую манеру вылучалі экспрэсія ў спалучэнні з прастатой. Стварыла лірычную песню-споведзь, працягвала традыцыю стылю «песнь франц. вуліцы», у які прыўнесла трагічныя матывы, была аўтарам многіх з іх. Знялася ў фільмах «Безыменная зорка», «Парыж працягвае спяваць», «Фрэнчканкан» і інш.Аўтар мемуараў.
Тв.:
Рус.пер. — На балу удачи. М., 1965;
Книга о себе // Театр. 1965. №1—5.
Лит.: Берто С. Эдит Пиаф: Пер с фр.М., 1991; Дюкло П., Мартен Ж Эдит Пиаф: Пер. с фр. Смоленск, 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯТНЁЎ (Міхаіл Васілевіч) (н. 14.4.1957, г. Архангельск, Расія),
расійскі піяніст, дырыжор. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1979), з 1981 у ёй выкладае. Вучань Я.Фліера, Л.Уласенкі і інш. З 1978 саліст Маскоўскай філармоніі. З 1990 заснавальнік, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Рас.нац.сімф. аркестра. У рэпертуары творы кампазітараў розных эпох і стыляў, асабліва вылучаюцца інтэрпрэтацыі П.Чайкоўскага. Яго выканальніцтва адметнае бліскучай віртуознасцю, багаццем тэмбравай палітры, арганізаваным і адначасова гнуткім рытмам, яснасцю выканальніцкай задумы. Аўтармуз. твораў розных жанраў. «Гран пры» конкурсу муз. моладзі (Парыж, 1974), 1-я прэмія V Усесаюзнага конкурсу піяністаў (Ленінград, 1977), 1-я прэмія Міжнар. конкурсу піяністаў імя Чайкоўскага (Масква, 1978). Дзярж. прэміі Расіі 1982, 1995.