ЦЭ́ЛІКАЎ Аляксандр Іванавіч (20.4.1904, Масква —28.10.1984),
савецкі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1964). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1935 на выкладчыцкай рабоце. З 1945 нач. канструктарскага бюро, з 1959 дырэктар Усесаюзнага н.-д. і праектна-канструктарскага ін-та металургічнага машынабудавання. Навук. працы па тэорыі пракаткі і разліку пракатных станаў. Пад яго кіраўніцтвам створаны унікальныя пракатныя станы і агрэгаты; тэхналогія і агрэгаты сумяшчэння неперарыўнага ліцця металаў з пракаткай і інш. Ленінская прэмія 1964. Дзярж. прэміі СССР 1947, 1948, 1951. Залаты медаль імя М.В.Ламаносава АНСССР (1975).
Тв.:
Теория расчета усилий в прокатных станах. М., 1962;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАГО́ЛІН Пётр Міхайлавіч (н. 31.12.1923, с. Дзям’янаўка Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1985). Скончыў Стаўрапольскі пед.ін-т (1949). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). З 1992 працуе ў Расіі. Навук. працы па стат. праблемах тэхн. кібернетыкі, ідэнтыфікацыі працэсаў і дынамічных аб’ектаў, сістэмах кіравання і аўтаматызацыі навук. даследаванняў. Распрацаваў асновы тэорыі імітацыйнага мадэліравання дынамічных сістэм і распазнавання вобразаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Автоматизация преобразования сложных форм графической информации. Мн., 1973 (разам з Э.М.Леановічам, У.П.Савенкавым);
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разам з Р.Х.Садыхавым, У.П.Шмярко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРВАКО́Ў Васіль Фёдаравіч (4.4.1894, с. Канабеева Разанскай вобл., Расія — 3.1.1976),
бел. і рас.вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1935), праф. (1936). Засл. дз. нав. РСФСР (1955). Скончыў Маскоўскі ун-т (1917). З 1924 у БДУ, з 1930 у Мінскім мед. ін-це. Адзін з арганізатараў БелНДІ крыміналістыкі, крыміналогіі і суд. экспертызы і Цэнтр. судова-мед. лабараторыі. З 1939 у 1-м Маскоўскім мед. ін-це. У 1945 у Надзвычайнай дзярж. камісіі па выяўленні і расследаванні злачынстваў ням.-фаш. захопнікаў і іх саўдзельнікаў і прычыненых імі страт на тэр. Беларусі. Навук. працы па суд. балістыцы, судова-мед. гельмінталогіі і дэанталогіі.
Тв.:
Судебномедицинская деонтология. М., 1957;
Судебная медицина. 3 изд. М., 1963 (разам з У.М.Смальянінавым, К.І.Таціевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУЙКО́ Эдуард Аляксеевіч (н. 29.9.1939, г. Варонеж, Расія),
бел.вучоны ў галіне тэлекамунікацыйных сістэм.Канд.тэхн.н. (1971), праф. (1991). Чл.-кар.Бел.інж. акадэміі (1992). Скончыў БПІ (1963). У 1963—65 на Мінскім электрамех. з-дзе. З 1974 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1978—98 заг. кафедры). У 1997—99 дырэктар Дзярж. праектнага і н.-д. ін-та «Дзіпрасувязь», з 2000 на прадпрыемстве «Сувязьінфармсервіс» (дырэктар вучэбнага цэнтра). Навук. працы па аптымізацыі сістэм шматстанцыйнага доступу. Распрацаваў шэраг метадаў аптымізацыі сістэм сродкаў зонавай і мабільнай сувязі.
Тв.:
Относительные методы передачи информации. М., 1973 (разам з М.Ц.Пятровічам);
Направления развития сухопутной подвижной связи в Республике Беларусь и асвекты защиты информации (разам з А.І.Кісялёвым) // Весн. сувязі. 1999. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫ́ГАРАЎ Юрый Уласавіч (н. 9.12.1944, г. Мурманск, Расія),
бел.вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной механікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1994). Брат А.У.Чыгарава. Скончыў Варонежскі ун-т (1973). З 1978 у Бел. аграрным тэхн. ун-це (у 1987—2003 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі дэфармавання выпадкова-неаднародных асяроддзяў і вызначэнні эфектыўных модуляў у пластычных асяроддзях. Прапанаваў агульную мадэль узаемадзеяння с.-г. дэфарматараў з глебай, крытэрый ацэнкі ўстойлівасці аграэкалагічных сістэм.
Тв.:
О контактном взаимодействии с предварительно напряженной упруговязкопластической средой // Весці АН Беларусі. Сер. фіз.-тэхн. навук. 1993. № 3;
Термодинамический подход к исследованию критических уровней агроэкологических систем // Там жа. 1995. № 3;
Теоретическая механика и методы математики. Мн., 2000 (разам з А.А.Фядутам, А.У.Чыгаравым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́РСКІ Мікалай Васілевіч (2.2.1905, г.п. Ольга Прыморскага краю, Расія — 2.2.1994),
расійскі вучоны ў галіне распрацоўкі радовішчаў нафты і газу. Акад.Рас.АН (1981, чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1975). Скончыў Ін-т механікаў воднага транспарту (1931; г. Уладзівасток), Акадэмію нафтавай прам-сці (1951). З 1964 старшыня прэзідыума Якуцкага філіяла АНСССР, адначасова з 1973 дырэктар Ін-та фізіка-тэхн. праблем Поўначы. З 1980 дырэктар Ін-та горнай справы Поўначы. Навук. працы па канструкцыях газавых свідравін, распрацоўцы метадаў падліку запасаў і эксплуатацыі газавых і газагідратных радовішчаў, абгрунтаванні ўплыву тэктонасейсмічных працэсаў на ўтварэнне і акумуляцыю вуглевадародаў.
Тв.:
Испытание разведочных скважин в СССР. М., 1964;
Пути освоения газогидратных залежей суши и морей СССР. М., 1982;
Формирование Южно-Якутских ТПК. Новосибирск, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАДЫ́РА Алег Іосіфавіч (н. 31.3.1948, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі і хіміі свабодных радыкалаў. Д-рхім.н. (1988), праф. (1997). Брат В.І.Шадыры. Скончыў БДУ (1971), дзе і працуе (з 1991 заг. лабараторыі, адначасова ў 1994—95 дэкан хімфака, з 1994 заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні радыяцыйна індуцыраваных свабоднарадыкальных ператварэнняў біялагічна актыўных рэчываў і стварэнні на гэтай аснове метадаў накіраванага пошуку фармакалагічна актыўных злучэнняў.
Тв.:
Радиационная химия бифункциональных органических соединений. Мн., 1986 (разам з Я.П.Пятраевым);
Гомологические ряды изменчивости в биологии и химии. Мн., 1987;
Radiation-induced peroxidation and fragmentation of lipids in a model membrane (у сааўт.) // International joumal of radiation biology. 2002. Vol. 78, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎЛЯКО́Ў Віталь Васілевіч (н. 28.1.1947, станіца Чамлінская Краснадарскага краю, Расія),
бел.вучоны ў галіне медыцыны працы, экалагічнай імуналогіі і алергалогіі. Д-рмед.н. (1999). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1971). З 1971 у Бел. санітарна-гігіенічным НДІ (з 1986 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні асаблівасцей працы пры ўздзеянні алерганебяспечных і спалучаных фактараў, імунатаксічных і алергенных уласцівасцей прамысл. рэчаў.
Тв.:
Подходы к гигиенической оценке аллергоопасности условий труда (разам з Г.І.Эрм) // Медицина труда и промышлен. экология. 2000. № 12;
Характер и механизмы комбинированного действия химических аллергенов // Предпатология: пробл. и решения: Сб. науч. тр.Мн., 2000;
Состояние и перспективы иммунологических и аллергологических исследований в гигиене // Здоровье и окружающая среда: Сб. науч. тр. Барановичи, 2002. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПА́КАЎ Аляксей Пракопавіч (н. 23.3.1929, в. Вербеж Чэрыкаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне заатэхнікі. Д-рс.-г.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953), працуе ў Віцебскай акадэміі вет. медыцыны (у 1975—2000 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні кармоў Беларусі, прадуктаў мікрабіял. сінтэзу, кармавых дабавак; распрацоўцы рэцэптаў камбісіласаў, бялкова-вітамінна-мінер. дабавак, камбікармоў і выкарыстанні іх у свінагадоўлі.
Тв.:
Силосование кормов: (Справ. материалы). Мн., 1965 (разам з У.П.Лемешам, В.К.Назаравым);
Кормовые нормы и таблицы. 2 изд. Мн., 1973 (з імі ж);
Приготовление и использование кормовых смесей и комбикормов в хозяйствах. Мн., 1988 (разам з М.Ф.Садоўскім);
Кормовые нормы и состав кормов: Справ. пособие. Мн., 1991 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́ГЛЯ Зоя Міхайлаўна (н. 25.18.1933, в. Балотца Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Д-рс.-г.н. (1989). Скончыла БСГА (1960). З 1960 у Гродзенскім занальным НДІ сельскай гаспадаркі (у 1981—98 заг. аддзела). Навук. працы па распрацоўцы энергазберагальных сістэм выкарыстання ўгнаенняў. Вывучаны характар і кірунак дзеяння сістэм угнаенняў на асн. аграхім. паказчыкі ўрадлівасці дзярнова-падзолістых супясчаных глеб і ўмовы іх рэгулявання.
Тв.:
Влияние длительного применения навоза и минеральных удобрений на свойства почвы и продуктивность севооборота (разам з Л.А.Карагінай) // Агрохимия. 1982. № 5;
Изменение агрохимических свойств супесчаной почвы под влиянием длительного применения удобрений в севообороте // Почвенные исследования и применение удобрений. Мн., 1992. Вып. 22;
Системы удобрения дерново-подзолистых супесчаных почв. Мн., 1998.