Засн. ў 1962 на грамадскіх пачатках, адкрыты ў 1970 у г. Рагачоў Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 212 м², больш за 16 тыс. адзінак асн. фонду (2001). Мае 5 аддзелаў (археал., гіст. мінулага, этнаграфічны, гісторыі Вял.Айч. вайны, пасляваенны), выставачную залу. Сярод экспанатаў каменная матыка, фрагменты ляпной і штрыхаванай керамікі 2—1-га тыс. да н.э., прылады працы, рыштунак конніка, ювелірныя ўпрыгожанні 11—12 ст. з раскопак археал. помнікаў на тэр.раёна; прадметы побыту, тканыя посцілкі і ручнікі канца 19 — пач. 20 ст. Аддзел гісторыі Вял.Айч. вайны знаёміць з ходам абарончых баёў у ліп.—жн. 1941, стварэннем і дзейнасцю падполля і партыз. руху, у т. л. прадметамі побыту і зброяй партызан, малюнкамі партыз. мастакоў С.Раманава і М.Ліпеня, матэрыяламі пра злачынствы ням.-фаш. захопнікаў, вызваленне горада і раёна ў 1944, аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі ў пасляваенны час. Музей праводзіць выстаўкі дзіцячага малюнка, нумізматычных калекцый, вышыванак мясц. майстрых, карцін мясц. мастакоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЧЫЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1952, адкрыты ў 1954 (у 1962—64 не працаваў) у г.Рэчыца Гомельскай вобл.Пл. экспазіцыі 377 м², больш за 21 тыс. экспанатаў асн. фонду, 3 аддзелы, выставачная зала (2002). Сярод экспанатаў каменныя і крамянёвыя прылады працы, жаночыя ўпрыгожанні 7—3 ст. да н.э. з археал. помнікаў раёна, скарбы манет ВКЛ і Рэчы Паспалітай, інтэр’ер сял. хаты і нац. адзенне пач. 20 ст., матэрыялы пра падзеі ваеннай інтэрвенцыі 1918—20. калектывізацыю, рэпрэсіі 1930—50-х г., пра стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху ў Вял.Айч. вайну, злачынствы ням. фашыстаў, агучаная дыярама пра фарсіраванне сав. войскамі Дняпра на Пд ад Рэчыцы. У экспазіцыі матэрыялы пра землякоў — Герояў Сав. Саюза, удзельнікаў вайны ў Афганістане 1979—89, удзельнікаў ліквідацыі вынікаў аварыі на ЧАЭС у 1986 і інш. Музей праводзіць выстаўкі твораў прафес. і самадз. мастакоў, вырабаў нар. ткацтва, дзіцячай творчасці, дэкар.-прыкладнога мастацтва і інш., выпускае буклеты пра гіст. мінулае горада і раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРТУ́Х,
паясная адзежына, якую надзявалі на спадніцу; састаўная ч.нар. касцюма бел. жанчын; наз. таксама запаска, затулка. Шылі з 1 ці 2 полак ільнянога палатна, мацавалі на таліі завязкамі ці матузком. Памеры розныя, пераважна 30—35 см шырынёй, 50—80 даўжынёй і заўсёды на 10—15 см карацей за спадніцу. Святочныя Ф. багата аздаблялі натыканнем, вышыўкай, карункамі, фальбонамі, часам запрасоўвалі ў складкі. Звычайна каларыстычная гама, стылістыка арнаменту адпавядалі характару аздаблення кашулі. Найб. пашыраны гарыз. палосы чырв. ці чырв.-чорнага геам. арнаменту, які паступова пераходзіў ад нізу да гладкага поля верху, кампанаваўся ўзорыстымі паскамі па ўсёй даўжыні; ніжні край часта канчаўся карункамі, фальбонамі, мохрыкамі. У 1-й пал. 20 ст. пашыраны Ф. з каляровага ўзорыстага паркалю, аздобленага нашыўкамі стужак. У наш час традыцыйна Ф. носяць некат. пажылыя жанчыны (пераважна на Палессі і ў Падняпроўі).
М.Ф.Раманюк.
Фартух (аднаполкавы). Вёска Загор’е Чачэрскага раёна Гомельскай вобл. 1920-я г.Фартух (двухполкавы). Вёска Навасёлкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобл. 1930-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕО́КУТА (Abeokuta),
горад на ПдЗ Нігерыі, на р. Агун. Адм. ц. штата Агун. Вузел чыгунак і аўтадарог. Засн. Ў 1899. 377 тыс.ж. (1991). Прамысл. і гандл. цэнтр с.-г.раёна. Прадпр. па апрацоўцы какавы, пладоў алейнай пальмы, садавіны, арэхаў кола. Вытв-сць ірыгацыйнага і эл. абсталявання, абутку, пластмас, цэменту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬЧЫК, кубельчык,
бандарны выраб у беларусаў, пасудзіна на 3—4 л для дастаўкі стравы ў «рабочы вугал» — на жніво, сенажаць і інш. Меў форму невял. кадачкі з накрыўкай, што заціскалася паміж вушак папярэчынай і прыстасаванай да яе гнутай ручкай.
Бельчык. Вёска Валькі Талачынскага раёна Віцебскай вобл. Канец 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАСІЛІ́ШКАЎСЮ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1940—60. Утвораны 15.1.1940 у складзе Баранавіцкай вобл., з 1944 у Гродзенскай вобл. Цэнтр — г.п.Васілішкі, з 1954 — г.п.Астрына. Падзяляўся на 12 сельсаветаў. Пл. 0,7 тыс.км², 264 нас. Пункты (1946). У 1960 тэр.раёна перададзена ў Радунскі і Шчучынскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУАКЕ́, Бваке (Bouake, Bwake),
горад у цэнтр.ч. Кот-д’Івуар. Адм. ц. дэпартамента Буаке. 329,8 тыс.ж. (1988). Чыг. станцыя. Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр с.-г.раёна (бавоўна, кава, какава, бананы, ананасы, рыс, ямс і інш.). Тэкст., гарбарна-абутковыя, харчасмакавыя, бавоўна- і рысаачышчальныя прадпрыемствы; вытв-сць будматэрыялаў. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКАРАМА́НГА (Bucaramanga),
горад на У Калумбіі. Адм. ц. дэпартамента Сантадэр. Засн. ў 1623. 350,3 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 600 тыс.ж. (1993). Вузел аўтадарог, чыг. станцыя. Аэрапорт. Гандл. цэнтр раёна вырошчвання кавы і тытуню. Нафтаперапрацоўка. Харчасмакавая (у т. л. тытунёвая), тэкст., цэм., швейная, хім.прам-сць. 2 ун-ты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́НДЫ (Dundee),
горад у Вялікабрытаніі, на У Шатландыі. Адм. ц.раёна Тэйсайд. Каля 200 тыс.ж. (1994). Порт у зал. Ферт-оф-Тэй Паўн.м.Прам-сць: эл.-тэхн., нафтаперапр., хім., электронная, паліграф., тэкст., харч.; джутавыя ф-кі, вытв-сць канторскага абсталявання, гадзіннікаў. Ун-т. Арх. помнікі 15—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАДЫ́, Эль-Ахмады,
горад у Кувейце. 27 тыс.ж., з прыгарадамі больш за 100 тыс.ж. (1989). Цэнтр нафтаздабыўнога раёна. Вузел нафта- і газаправодаў. З-ды па перапрацоўцы нафты, звадкаванні газу і апрасненні марской вады. Экспарт нафты праз порт Міна-эль-Ахмады (уваходзіць у склад Ахмады) на ўзбярэжжы Персідскага зал.