«АРХІ́Ў РУ́СКАЙ РЭВАЛЮ́ЦЫІ»

(«Архив русской революции»),

зборнік дакументаў па гісторыі рэв. падзей 1917 і грамадз. вайны 1918—22 у Расіі. Выдадзены ў 1922—37 у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў рас. канстытуцыйна-дэмакр. партыі І.​У.​Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у т. л. старшыні Дзярж. думы М.​У.​Радзянкі, кіраўніка справамі Часовага ўрада У.​Дз.​Набокава, данскога атамана ген. П.​М.​Краснова, вайск. атамана Кубанскага казацкага войска ген.-лейт. А.​П.​Філімонава), якія асвятлялі гал. чынам «парадкі і падзеі ўнутры сав. Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рус. эміграцыі ў Еўропе і інш. частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і інш. частак свету, адносіны дзярж. дзеячаў». У пач. 1990-х г. «Архіў...» перавыдадзены ў Расіі.

Публ.:

Архив русской революции. Т. 1—22. М., 1991—93.

т. 1, с. 533

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДА́РВІНСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК,

у Валагодскай і Яраслаўскай абл. Расіі, у межах Малога-Шэкснінскай нізіны, на паўн.-зах. узбярэжжы і прыбярэжных мелкаводдзях Рыбінскага вадасх. Засн. ў 1945. Пл. 113 тыс. га, у т. л. 45 тыс. га акваторыі. Названы ў гонар Ч.Дарвіна. У межах Валагодскай вобл. ахоўная зона шыр. каля 2 км, агульнай пл. 17 тыс. га. Флора тыповая для падзоны паўд. тайгі; асн. тыпы расліннасці — лясы (каля 47 тыс. га) і балоты (больш за 17 тыс. га). Хваёвыя бары, сфагнавыя балоты; сярод 37 рэдкіх відаў вышэйшых раслін занесены ў Чырвоную кнігу Расіі: чаравік сапраўдны і надбароднік бязлісты, касач сібірскі з рэгіянальнага спіса рэдкіх і знікаючых відаў флоры Пн еўрап. ч. Расіі. У фауне 37 відаў млекакормячых (у т. л. буры мядзведзь, куніца, лось, дзік, гарнастай і інш.), 200 відаў птушак (глушэц, цецярук, рабчыкі, шэры журавель, вадаплаўныя і балотныя віды), нерасцілішчы каштоўных рыб (лешч, судак, лінь і інш.). З 1963 доследная ферма па вырошчванні глушцоў.

т. 6, с. 53

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ИСТОРИ́ЧЕСКИЙ АРХИ́В»,

1) неперыядычны зборнік дакумент. публікацый па гісторыі Расіі да пач. 20 ст. Выдаваўся ў 1936—54 у Маскве Ін-там гісторыі АН СССР (10 выпускаў).

2) Савецкі навук. гіст. часопіс. Выдаваўся ў 1955—62 у Маскве Ін-там гісторыі АН СССР з удзелам Ін-та марксізму-ленінізму пры ЦК КПСС і Гал. архіўнага ўпраўлення пры СМ СССР (6 нумароў у год). Друкаваў дакументы па гісторыі Расіі, СССР, КПСС і міжнар. рабочага руху, артыкулы па крыніцазнаўстве, архівазнаўстве і археаграфіі, крытыка-бібліягр. матэрыялы, інфармацыю пра навук. нарады і хроніку замежнай архіўнай справы.

3) Расійскі навукова-публікатарскі часопіс. Выдаецца з 1992 у Маскве на рус. мове (6 нумароў у год). Друкус архіўныя дакументы па актуальных праблемах рас. і ўсеагульнай гісторыі. Выходзяць 2 дадаткі: «Архіўна-інфарм. бюлетэнь» (4 нумары ў год), у якім друкуюцца пералікі рассакрэчаных дакументаў з архіваў Расіі, нарысы пра рас. гісторыкаў 18—20 ст., бібліяграфія, і (з 1997) «Відэатэка гіст. самаадукацыі».

т. 7, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЛЮ́ЦІН (Дзмітрый Аляксеевіч) (10.7.1817, Масква — 7.2.1912),

расійскі ваен. і дзярж. дзеяч. Ген.-фельдмаршал (1898), граф (1878). Чл.-кар. (1853) і ганаровы чл. (1866) Пецярбургскай АН. Брат М.А.Мілюціна і У А.Мілюціна. Скончыў Шляхетны пансіён пры Маскоўскім ун-це (1833) і Ваен. акадэмію (1836). У арміі з 1833. Удзельнік Каўк. вайны 1817—64 (баі 1839—45 супраць Шаміля). У 1845—56 праф. Ваен. акадэміі. У 1856—59 нач. Гал. штаба Каўк. арміі; пры яго ўдзеле распрацаваны план дзеянняў па далучэнні Усх. Каўказа да Рас. імперыі. У 1860 таварыш (нам.) ваен. міністра, у 1861—81 ваен. міністр Расіі, кіраваў правядзеннем Ваенных рэформаў 1860—70-х г. у Расіі, пры ім сфарміраваны Ген. штаб. У рус.-тур. вайну 1877—78 адзін з ініцыятараў паспяховай аблогі Плеўны (гл. Плевен). Пасля Берлінскага кангрэса 1878 фактычна кіраваў знешняй палітыкай Расіі. Ганаровы чл. шэрагу ваен. акадэмій. Аўтар работ па ваен. геаграфіі, гісторыі, статыстыцы.

Літ.:

Корнилов А.А. Курс истории России XIX в. М., 1993. С. 297—304.

Дз.А.Мілюцін.

т. 10, с. 376

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ЛАСЦЕЛЬ,

службовая асоба на Беларусі, Украіне, у Расіі ў 14—16 ст., якая кіравала воласцю ад імя вял. князя ці ўдзельнага князя; тое, што і намеснік.

т. 4, с. 261

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ДЛЕР,

курортны пасёлак у Расіі, у Краснадарскім краі. Размешчаны на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у даліне р. Мзымта. Прыморскі кліматычны курорт. Чыг. станцыя. Аэрапорт. Харч. прам-сць.

т. 1, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯРШО́К,

старажытная мера (адзінка) даўжыні. Вяршком карысталіся на Беларусі і ў Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. 1 вяршок = ​1/16 аршына = 1,75 цалі = 0,04445 м.

т. 4, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НАХО́ДКА БУ́ХТА У заліве Находка Японскага м., каля берагоў Прыморскага краю, у Расіі. Даўж. 4,6 км, шыр. 1,8 км. Зімой б.ч. бухты замярзае. Порт — г. Находка.

т. 11, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯШЧА́НЕ (ад польскага mieszczanin гараджанін),

гарадское падатковае саслоўе ў ВКЛ у 14—18 ст.Расіі ў 1775—1917), якое ўключала розныя катэгорыі гараджан: рамеснікаў, дробных гандляроў і домаўладальнікаў, купецтва і інш. У Беларусі тэрмін «М.» замацаваўся ў 15 ст. Да М. залічвалі тую частку рамеснікаў, у т. л. цэхавых, купцоў, дробных гандляроў, якая падпарадкоўвалася магдэбургскаму праву. У некаторых гарадах Беларусі (Віцебск, Полацк) у склад М. уваходзіла і землеўласніцкая частка гараджан, якая выконвала вайсковы абавязак — конныя, путныя, пасельскія М. Яны былі вызвалены ад падаткаў і складалі прывілеяваную групу гараджан. Пасля далучэння Беларусі да Рас. імперыі на М. бел. гарадоў пашырана рас. заканадаўства. У Расіі першапачаткова М. называлі гараджан ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Гэтая назва захоўвалася і за гараджанамі Смаленшчыны пасля яе далучэння да Расіі (1667). У 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. ў Маскве існавала Мяшчанская слабада, населеная бел. рамеснікамі, вывезенымі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. З 1775 М. — назва асобнага гар. саслоўя Рас. імперыі. Акты 1775 і 1785 залічылі да М. пасадскіх людзей з капіталам менш за 500 руб., у т. л. частку купцоў, і некаторыя інш. катэгорыі гараджан, якія не ўваходзілі ў купецкія гільдыі і рамесныя цэхі. М. выконвалі рэкруцкую павіннасць, былі абмежаваны ў праве перамяшчацца, да 1863 на іх пашыраліся цялесныя пакаранні. Званне М. было спадчынным, аднак іх склад папаўняўся за кошт збяднелых купцоў, прыватнаўласніцкіх сялян, якія выкупіліся на волю або былі адпушчаны памешчыкамі. М., што разбагацелі, маглі перайсці ў гільдзейскае купецтва. М. кожнага горада, пасада, або мястэчка ўтваралі асобую мяшчанскую грамаду, якой кіравалі мяшчанскі стараста і яго памочнікі. У выніку рэформ 1860-х г. многія М. атрымалі доступ да дзярж. службы, сталі людзьмі «вольных прафесій». У 1897 у Расіі было 7449,3 тыс. М. (44,3% гар. насельніцтва). У бел. губернях, паводле перапісу 1897, М. і купцоў было 1800,1 тыс. чал. — 22,4% насельніцтва, а ў гарадах (без мястэчак) 69,5% насельніцтва. Мяшчанскае саслоўе і інш. саслоўі Расіі скасаваны дэкрэтам ЦВК ад 23.11.1917.

Літ.:

Копысский З.Ю. Экономическое развитие городов Белоруссии в XVI — первой половине XVII в. Мн., 1966;

Лютый А.М. Социально-экономическое развитие городов Белоруссии в конце XVIII — первой половине XIX в. Мн., 1987.

т. 11, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАНАНІ́Р (ням. Kanonier),

радавы (салдат) артылерыі ва ўзбр. сілах некат. дзяржаў (напр., ФРГ). У 1722 — пач. 20 ст. К. былі і ў артылерыі Расіі (абслугоўвалі толькі пушкі).

т. 7, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)