КАМЕРО́Н (Cameron) Чарлз (1730-я г., Шатландыя — 1812),
расійскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў Францыі і Італіі. З 1779 працаваў у Пецярбургу, у 1802—05 гал. архітэктар Адміралцейскай калегіі. Сярод твораў комплекс збудаванняў у Царскім Сяле (цяпер г. Пушкін): павільён «Агатавыя пакоі» (1780—85) з «Халоднымі лазнямі», «Вісячы сад» і «Камеронава галерэя» (1783—86, пандус — 1793); палац і паркавыя павільёны ў г. Паўлаўск (1780—1801). Пабудаваў палац Разумоўскага ў Батурыне на Украіне (1799—1803). Творчасці ўласцівы гарманічнасць, вытанчанасць кампазіцый, прапорцый і аддзелкі інтэр’ераў.
Ч.Камерон. Палац у г. Паўлаўск Ленінградскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРА́ЦЫ (Corazzi) Антоніо (16.12.1792, г. Ліворна, Італія — 26.4.1877),
польскі архітэктар; прадстаўнік класіцызму. Вучыўся ў АМ у Фларэнцыі (1810—16). Працаваў у Польшчы (1818—47), пераважна ў Варшаве. Аўтар планіроўкі плошчаў Тэатральнай і Банкаўскай, манум. грамадскіх будынкаў, якія ў многім вызначылі аблічча цэнтра польскай сталіцы: палац Сташыца (1820—23, цяпер АН), Вял.т-р (1825—32), Польскі банк (1828—30) і інш. Сярод інш. работ: сабор у Любліне (1821; перабудова касцёла езуітаў канца 16 ст.), гімназія ў Плоцку (1843).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕЙДЖ (Cage) Джон (5.9.1912, г. Лос-Анджэлес, ЗША — 12.8.1992),
амерыканскі кампазітар. Чл. Амерыканскай акадэміі мастацтваў і л-ры (1988). Вучань Г.Каўэла, А.Шонберга. Прадстаўнікмуз. авангарда. Працаваў у галіне эксперыментальнай музыкі, выкарыстоўваў тэхніку дадэкафоніі, алеаторыку. З дапамогай экзатычных інструментаў узнаўляў рытмічныя і тэмбравыя асаблівасці стараж.муз. мастацтва народаў Усх. Азіі, Паўн. і Паўд. Амерыкі, Афрыкі. Аўтар п’ес для ўдарных інструментаў, фп., «падрыхтаванага фп.», а таксама т.зв. інструментальных відовішчаў. Напісаў кн. «В.Томсан» (1959, у сааўт.), «Цішыня» (1961), «Дзённік» (ч. 3—4, 1967—68), «Натацыі» (1969, у сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАС (Claesz) Пітэр (1597 або 1598, г. Штайнфурт, Германія — 1.10.1661),
галандскі жывапісец. Працаваў у г. Харлем (Галандыя). Прадстаўнік харлемскай школы «манахромнага» нацюрморта. Адзін з першых у нацюрмортным жывапісе вызначыў ролю святла, паветр. асяроддзя і адзінага тону як сродку выразу адзінства прадметнага свету і навакольнага асяроддзя. У тэматыцы пераважалі «сняданкі», «банкеты», тэмы «ванітас». Творам уласцівы сціпласць выяў прадметаў, вытанчаная прастата кампазіцый, дамінаванне відаў зверху, шэра-карычневая колеравая гама: «Нацюрморт», «Ванітас» (абодва 1624), «Нацюрморт са свечкай» (1627), «Сняданак» (1642), «Сняданак з вэнджанінай» (1647) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОМІВАЯЖО́Р (франц. commis voyageur),
раз’язны прадстаўнік (агент) гандл. фірмы, збытавы пасрэднік, які прапануе пакупнікам тавары па ўзорах, каталогах і да т.п., што знаходзяцца пры ім. Мае права атрымліваць за тавары плату і ўстанаўліваць па ёй тэрміны. Узоры тавараў, якія знаходзяцца пры ім, падлягаюць, як правіла, мытнаму абкладанню пры ўвозе ў дадзеную краіну. У некаторых выпадках мытныя пошліны вяртаюцца яму пры зваротным вывазе ўзораў з краіны. К., у адрозненне ад агента, камісіянера або дылера, не можа быць самастойнай юрыд. асобай і не падлягае гандл. рэгістрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РУШКАеўрапейская
(Osmerus eperlanus),
касцістая рыба, тыповы прадстаўнік сямейства корушкавых, атр. ласосепадобных. У сям. 6 родаў, 10 відаў. Пашыраны ў водах Паўн. паўшар’я. Марскія, прахадныя і прэснаводныя чародныя рыбы. На Беларусі ў азёрах бас.Зах. Дзвіны трапляецца карлікавая форма К. еўрапейскай — К. азёрная (О.е. morpha spirinchus), або сняток, нар. назвы — стынка, устынка.
Даўж. да 35 см, маса да 350 г (у К. азёрнай даўж. 6—10, зрэдку да 15 см). Плаўнікі бясколерныя, спінны — кароткі, размешчаны над брушнымі плаўнікамі. Кормяцца ракападобнымі, дробнай рыбай. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАФТ (Kraffi, Kraft) Адам (каля 1460, г. Нюрнберг ?, Германія — 1508 або 1509), нямецкі скульптар, прадстаўнік мастацтва, пераходнага ад готыкі да Адраджэння. Працаваў у Нюрнбергу.
Творчасць вызначаецца стрыманасцю вобразаў, размераным рытмам, пластычнай важкасцю форм, ураўнаважанасцю кампазіцый. У работах часам трапляюцца жанравыя элементы. Сярод твораў: надмагілле Зебальда Шрэера (1490—92), дарахавальніца з партрэтнымі фігурамі К. і 2 чаляднікаў (1493—96), рэльеф «Вагаўшчык» (1497), серыя з 7 рэльефаў «Хрэсны шлях Хрыста» для могілак св. Іаана (каля 1505—08).
А.Крафт. Аплакванне Хрыста з серыі «Хрэсны шлях Хрыста». 1505—08.
французскі кампазітар, клавесініст і арганіст. З сям’і патомных музыкантаў. У 1685—1723 арганіст сабора Сен-Жэрве ў Парыжы, з 1693 прыдворны арганіст, з 1702 прыдворны клавесініст і настаўнік музыкі. Найб. значны прадстаўнікфранц. клавесіннага мастацтва, развіваў яго як кампазітар (4 зборнікі п’ес праграмнага зместу — партрэты сучаснікаў, жанравыя сцэнкі, пейзажы), віртуоз і тэарэтык (трактат «Мастацтва ігры на клавесіне», 1716). Аўтар канцэртаў, трыо-санат, арганных п’ес, матэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАЧКІН Павел Аляксеевіч (19.11.1900, в. Горнева Вяземскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 27.4.1990),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1945), ген. арміі (1959). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1940). 3 ліп. 1941 камандуючы 20-й арміяй у складзе Зах. фронту, якая вяла абарончыя баі на тэр. Беларусі; удзельнічаў у Смаленскай бітве 1941, са жн. 1941 камандуючы 43-й арміяй, прадстаўнік Стаўкі Вярх. Галоўнакамандавання, камандуючы, нам. камандуючага Паўн.-Зах., 1-м Укр., 2-м Бел. франтамі. Да 1970 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НЦА (Lanza) Марыо. [сапр.Какоца
(Cocozza) Альфрэда; 31.1.1921, г. Філадэльфія, ЗША — 7.10.1959], амерыканскі спявак (тэнар); прадстаўнік школы бельканта. Па нацыянальнасці італьянец. Валодаў голасам рэдкай сілы і прыгажосці. Дэбютаваў у 1942 у партыі Фентана («Віндзорскія кумачкі» О.Нікалаі) у пастаноўцы С.Кусявіцкага на Танглвудскім фестывалі (каля г. Бостан). З 1946 гастраліраваў як канцэртны спявак, выступаў у опернай трупе Новага Арлеана. Сярод партый: Каварадосі, Пінкертон («Тоска», «Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні),
Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі). Зняўся ў муз. фільмах «Вялікі Каруза», «Серэнада», «Улюбёнец Нью-Йорка» і інш.