архіпелаг вулканічных астравоў у паўд.ч. Індыйскага ак., у Антарктыцы. Тэр. Францыі. Найб.в-аў Кергелен і каля 300 дробных (вяршыні падводнага хр.Кергелен). Агульная пл. каля 7 тыс.км². Пласкагор’і (выш. 300—600 м) з асобнымі вулканічнымі вяршынямі выш. да 1965 м. На в-ве Кергелен ледавікі (пл. каля 500 км²), Клімат субантарктычны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Бедная травяністая расліннасць. Частка рэзервата Антарктык-Франсэз. Навук. станцыя Порт-о-Франсэ (з 1950). Названы ў гонар франц. мараплаўца І.Ж. дэ Кергелен Трэмарэка, які адкрыў асн.востраў архіпелага ў 1772.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУМ ((Krumm) Хендрык) (21.12.1934, в. Лейзі, востраў Саарэмаа, Эстонія — 12.4.1989),
эстонскі спявак (тэнар), педагог. Нар.арт.СССР (1980). Скончыў Талінскую кансерваторыю (1963), з 1976 выкладаў у ёй. З 1957 артыст хору, з 1961 саліст т-ра оперы і балета «Эстонія». Сярод партый: Юла («Вікерцы» Э.Аава), Неэме («Агні помсты» Э.Капа), Крысціян («Сірано дэ Бержэрак» Э.Тамберга), Вадэмон («Іаланта» П.Чайкоўскага), Лыкаў («Царская нявеста» М.Рымскага-Корсакава), Радамес, Рычард, Манрыка («Аіда», «Баль-маскарад», «Трубадур» Дж.Вердзі), Эдгар («Лючыя ды Ламермур» Г.Даніцэці), Сяргей («Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча). Прэмія імя Г.Отса 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НУС (Manus),
вулканічны востраў у Ціхім ак., у архіпелагу Адміралцейства астравы. Тэр. дзяржавы Папуа—Новая Гвінея. Пл. 1,6 тыс.км². Нас. 36 тыс.чал. (1980). У цэнтры вострава горы, выш. да 719 м. Клімат субэкватарыяльны, вільготны. Вечназялёныя лясы. Плантацыі какосавай пальмы. Гал.г. Ларэнгау.
Да арт.Манументальны жывапіс. Мікеланджэла. Сівіла Кумская. З размалёўкі столі Сіксцінскай капэлы. Паміж 1508—12. Рым. Ватыкан.Да арт.Манументальны жывапіс. К.Д.Гескі. Размалёўка скляпенняў трансепта ў інтэр’еры касцёла езуітаў у Нясвіжы. 18 ст.Да арт.Манументальны жывапіс. Фрэска ў інтэр’еры касцёла кармелітаў у Магілёве. 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ловаць (цячэ праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок. Пл. 0,79 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 930 м, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі больш за 3,5 км. Пл. вадазбору 258 км². Схілы катлавіны выш. да 5 м, пераважна разараныя, участкамі на У і Пд парослыя лесам. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя, пад хмызняком. Пойма шыр. ад 25 м да 300 м, забалочаная. Мелкаводдзе да глыб. 1 м пясчанае, ніжэй дно ілістае. Востраўпл. 0,1 га. Зарастае. Упадае р. Шыша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЮФА́ЎНДЛЕНД (Newfoundland),
востраў у Атлантычным ак., каля ўсх. берагоў Паўн. Амерыкі (Канада, ч. правінцыі Ньюфаўндленд). Пл. 111 тыс.км². Нас. каля 500 тыс.чал. (1996). Ад мацерыка аддзелены пралівам Бел-Айл. Паверхня — плато з асобнымі кражамі і масівамі (найб.выш. 814 м). Берагі пераважна скалістыя, высокія. Клімат умераны, вільготны. Ападкаў 750—1500 мм за год. Рэкі кароткія, парожыстыя. Шмат азёр і балот. Радовішчы жал., медных і свінцовых руд. Да выш. 350—400 м хвойныя лясы, вышэй — участкі тундравай расліннасці. Рыбалоўства. Кансерваванне рыбы. Лесанарыхтоўкі, цэлюлозна-папяровая вытв-сць. Гал. горад і порт Сент-Джонс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДДВО́РНАЕ,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дружнянка, за 16 км на Пд ад г. Браслаў. Пл. 0,29 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 410 м, найб.глыб. 9,3 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 7,19 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. да 5 м, пясчаныя, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, участкамі тарфяныя, пад хмызняком. На Пнвял. заліў. На ПнУ невял. востраў. Дно да глыб. 4—5 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у воз.Сярэднік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУА́М (Guam),
уладанне ЗША у зах.ч. Ціхага ак. Уключае в-аў Гуам (найб. з Марыянскіх астравоў) і суседнія невял. астравы. Пл. 549 км². Нас. 143 тыс.чал. (1993). Адм. ц. — Аганья. Афіц. мова — англійская, пашырана мясц. мова чамора. Нац. свята — Дзень працы (3 вер.).
Прырода. Паўд., больш узвышаная (г. Ламлам, 405 м) частка вострава вулканічнага паходжання, складзена з андэзітаў, паўн., нізінная — з каралавых вапнякоў. Частыя землетрасенні. Клімат трапічны, пасатны. Сярэднія месячныя т-ры каля 26 °C. Гадавая колькасць ападкаў 2000—3000 мм. Дажджлівы сезон май—лістапад. У гэты сезон бываюць тайфуны. На паўд. і ўсх. схілах вільготна-трапічныя лясы, на Пн ксерафітна-злакавыя саванны. На паўн.-ўсх. канцы — запаведнік Паці-Пойнт (пл. 304 га).
Насельніцтва. 43% складае мікранезійскі народ чамора — карэнныя жыхары вострава, 29% — выхадцы з Філіпін (пераважна ілокі), 28% — амерыканцы (ваеннаслужачыя на ваен. базах і члены іх сем’яў). Больш за 80% вернікаў католікі. Амаль усё насельніцтва сканцэнтравана ў невял. гарадах і пасёлках на ўзбярэжжы.
Гісторыя. Карэнныя жыхары — абарыгены чамора здаўна называлі востраў Гуам. Першым з еўрапейцаў в-аў адкрыў у 1521 Ф.Магелан. Да канца 17 ст. Гуам каланізавалі іспанцы (пасля задушэння шэрагу паўстанняў мясц. насельніцтва ў 1670—95), на востраве размясцілася рэзідэнцыя ісп. губернатара Марыянскіх а-воў. Асн. заняткам карэннага насельніцтва было земляробства. У 1825 і 1828 у сувязі з заходам на Гуам брыт. і амер. кітабойных суднаў пачата стварэнне партовай службы (у Апры і Уматаку). У выніку ісп.-амер. вайны 1898 востраў стаў уладаннем ЗША, якія ператварылі яго ў апорны пункт на Ціхім ак. У 2-ю сусв. вайну тут 10.12.1941 высадзіўся яп. дэсант, які прымусіў капітуляваць невял. амер. гарнізон і служачых гуамскай марской паліцыі і добраахвотніцкай арміі. 21.7.1944 у межах ваен. аперацыі «Фуражыр» на востраў высадзіліся амерыканцы і ў ходзе жорсткіх 22-дзённых баёў амаль цалкам знішчылі яп. гарнізон. Да 30.5.1946 востравам кіравала амер.ваен. адміністрацыя, ён стаў буйнейшай ваен.-марской базай ЗША на Ціхім ак. У 1949 кіраванне Гуам перададзена грамадз. адміністрацыі. Пасля прыняцця ў 1950 у ЗША «Акта аб Гуаме» ўсе жыхары вострава, якія нарадзіліся пасля 11.4.1899, атрымалі амер. грамадзянства (без права ўдзелу ў нац. выбарах), абраны мясц. аднапалатны заканад. орган — Гуамскі кангрэс (21 дэпутат). У 1952 тут створана першая ВНУ — Тэр. каледж Гуама. У 1970 гуамцам дадзена права выбіраць на 4 гады губернатара вострава (раней яго прызначаў прэзідэнт ЗША). З 1982 Гуам мае ўнутр. аўтаномію. Дзейнічаюць мясц. аддзяленні Рэсп. і Дэмакр. партый ЗША.
Гаспадарка. Аснова эканомікі — турызм. Штогод Гуам наведваюць 600—800 тыс. турыстаў (85% — японцы). Вял. значэнне маюць даходы ад ваен. аб’ектаў ЗША. На востраве 2 буйныя ваен. базы ЗША: паветраная Андэрсен, марская Апра-Харбар. Жыхары вырошчваюць агародніну, а таксама кукурузу, каву, бананы, цукр. трыснёг, тара і інш. трапічныя культуры. Гадуюць буйн. раг. жывёлу і свіней. Птушкагадоўля. Рыбалоўства. На невял. прадпрыемствах вырабляюць какосавы алей, мыла, цэмент, чарапіцу, штучны лёд, безалкагольныя напіткі, хлебабулачныя вырабы. З рамёстваў развіты пляценне, выраб сувеніраў і ўпрыгожанняў з ракавін і бісеру, разьбярства па дрэве. Унутр. транспарт аўтамабільны. Востраў — важны вузел паветр. і марскіх камунікацый. Гал. парты Апра-Харбар і Аганья. Экспарт нязначны, імпарт — прамысл. і харч. тавары. Грашовая адзінка — долар ЗША.
Літ.:
Малаховский К.В. Остров, открытый Магелланом (Гуам). М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСКЕ́РКА (Міхаіл Андрэевіч) (1836, Мінск — 10.5.1864),
удзельнік паўстання 1863—64. Скончыў Слуцкую гімназію, мед.ф-т Маскоўскага ун-та (1860). Працаваў урачом у Магілёве. У 1862 пакінуў дзярж. службу, удзельнічаў у стварэнні рэв. арг-цый у Магілёўскай губ. Належаў да партыі «чырвоных», трымаў сувязь з віленскім паўстанцкім цэнтрам, з К.Каліноўскім. Як камісар Магілёўскага ваяводства (губерні) разам з Л.Звяждоўскім узначаліў там узбр. паўстанне. Улетку 1863 прызначаны камісарам Мінскага ваяв. (губерні). Па заданні Каліноўскага ў кастр. разам з І.Ямантам рэарганізаваў паўстанцкую адміністрацыю на Міншчыне. Ратуючыся ад рэпрэсій, выехаў у Пецярбург, 3.11.1863 арыштаваны на ст.Востраў Пскоўскай губ. Расстраляны ў Магілёве паводле прыгавору ваен. суда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЧО́РНАЕ ВО́ЗЕРА,
у Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Шэвінка, за 8 км на ПнУ ад г.п. Шуміліна. Пл. 0,29 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 240 м, найб.глыб. 7,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 4,3 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пераважна разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, каля ўрэзу вады параслі хмызняком, на У і З сплавінныя. У паўд.ч.востраўпл. 0,1 га. Дно да глыб. 2 м (вакол вострава да 4—5 м) пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Зарастае слаба. Упадаюць 2 ручаі, на У выцякае ручай у воз. Філіпенскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ВЕСЬ,
возера ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае. Пл. 0,55 км², даўж. 2,1 км, найб.шыр. 440 м, найб.глыб. 26 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 12,4 км². Схілы катлавіны выш. 10—15 м, разараныя, на ПнЗ парослыя лесам. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ месцамі абразійныя ці зліваюцца са схіламі. Пойма забалочаная, пад хмызняком, шыр. да 200 м. Дно з упадзінамі і мелямі. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная сапрапелістая. Востраўпл. 1 га. Упадаюць ручаі з азёр Молена і Белае, на З выцякае ручай у воз. Шо.