ВЕРАБЕ́Й (Анатоль Леанідавіч) (н. 10.8.1950, в. Вайнілавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд.філал.н. (1979). Скончыў БДУ (1972). У 1977—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1990 у БДУ. Друкуецца з 1976. Даследуе сучасную бел. л-ру, пытанні маст. перакладу і літ. сувязей. Аўтар манаграфій «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20—30-х гадоў» (1990), «Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У.Караткевіча» (1996), брашуры «Паэзія Максіма Танка» (1983). Падрыхтаваў да выдання «Збор твораў» П.Пестрака (т. 3, 1985), зб. «На ўзвеях дзён» У.Хадыкі (1986), «Збор твораў» У.Караткевіча (т. 1—8, 1987—91), кн. яго перакладаў «Галасы маіх сяброў» (1993) і «Творы» (1996). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма пра Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛО́Ў (Аляксандр Васілевіч) (17.6.1852, г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобл., Расія — 22.10.1915),
рускі пісьменнік. Скончыў пед. курсы (1869). Настаўнічаў, працаваў у Валагодскай казённай палаце. Друкаваўся з 1870. Найб. значныя творы адрасаваны дзецям: зб-кі апавяданняў і вершаў «Падарунак на ёлку» (1880), «Незабудкі» (1885), аповесці «Іван Іванавіч і кампанія» (1882), «Бальшак» (1883) і інш. Цыкл артыкулаў «Літаратура «маленькага народа» (1892—95) — адна з першых рус.тэарэт. прац па дзіцячай л-ры. Аўтар зб-каў «Каханне і ісціна» (1899), «Вечаровыя песні» (1912) і інш., вершы з якіх пакладзены на музыку А.Барадзіным, С.Танеевым, С.Рахманінавым. Сярод прозы вылучаюцца дакумент. творы: зб-кі нарысаў і апавяданняў «Паны сяляне» (1897), «Патрывожаныя» (1909), аўтабіягр. аповесць «Правінцыйныя карэспандэнты» (1879), этнагр. нарысы аб жыцці зыран (комі) «Лясныя людзі» (1887) і інш.Аўтар раманаў «Свае — чужыя» (1891), «Немудрагелістае шчасце» (1895) і інш., успамінаў, у т. л. пра літаратараў 1870—80-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАО́Р (сапр.Арлоў) Дзмітрый Стахіевіч
(3.11.1883, г. Новачаркаск, Расія — 24.10.1946),
расійскі графік, адзін з заснавальнікаў сав.паліт. плаката. Засл. дз. маст. Расіі (1932). Прафес. адукацыі не атрымаў. Выкладаў у Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (з 1922), паліграф. (1930—32) і маст. (1939—43) ін-тах у Маскве. Чл. аб’яднання «Кастрычнік» (з 1928). Выконваў сатыр. малюнкі для газ. «Известия», «Правда», час. «Будильник», «Крокодил» і інш. Творчасці ўласцівы экспрэсіўны, часам гратэскны контурны малюнак, які рэзка абрысоўвае плоскасную колеравую пляму. Найб. вядомыя плакаты «Савецкая рэпка» (1919), «Ты запісаўся добраахвотнікам?», «Урангель яшчэ жывы, дабі яго без літасці» (абодва 1920), «Дапамажы!» (1921—22), «Ты чым дапамог фронту?» (1941). Аўтар ілюстрацый да рамана А.Барбюса «Агонь» (1938), паэмы У.Маякоўскага «Добра!» (1940), «Слова аб палку Ігаравым» (1944). Аўтаркн. «Я — бальшавік!» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКЕ́ВІЧ (Багуслаў Казімір) (1625, в. Сэрвач Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1683),
бел. грамадскі дзеяч, пісьменнік-мемуарыст. Сын С.І.Маскевіча. Адукацыю атрымаў у Навагрудку. у 1646—48 у войску І.Вішнявецкага, з якім у 1647 пабываў у Запарожскай Сечы. У 1650 пакінуў вайск. службу. Быў ашмянскім маршалкам. Аўтар двух «Дыярыушаў» на польск. мове. У адным (ахоплівае 1643—49) замалёўкі ўкр. стэпаў, ваен. дзеянняў Вішнявецкага, М.Патоцкага, М.Каліноўскага, Я.Радзівіла супраць Б.Хмяльніцкага на Украіне і Беларусі. Падзеі пададзены з феад.-шляхецкіх пазіцый, хоць аўтар і не заўсёды прыхільна ставіцца да магнатаў. У другім апісана трыумфальнае шэсце рус. ваяводы І.Хаванскага па Беларусі ў пач. 1660 і разгром яго войск 28.6.1660 аб’яднанымі сіламі літ. гетмана П.Сапегі, польск. ваяводы С.Чарнецкага і інш. каля в. Палонка Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.
Літ.:
Pamiętniki Samuela i Bogusława Kazimierza Maskewiczów. Wrocław. 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЦІ́НСКІ ((Miciński) Тадэвуш) (9.11.1873, г. Лодзь, Польшча — люты? 1918),
польскі пісьменнік; прадстаўнік «Маладой Польшчы». Вывучаў гісторыю ў Кракаве, філасофію ў Лейпцыгу і Берліне. У 1915—18 у Маскве, Петраградзе, на Беларусі. Аўтарзб. вершаў «У цемры зорак» (1902), адметнага арыгінальнасцю паэт. канструкцый, наватарскім спалучэннем сімвалізму з экспрэсіянізмам і сюррэалізмам. У драме «Князь Пацёмкін» (1906) і трагедыі з гісторыі Візантыі 10 ст. «У цемры залатога палаца, ці Васіліса Феафанія» (1909) рэв. узрушэнням проціпастаўляе духоўнае містычнае адраджэнне людзей. У цэнтры рамана «Ксёндз Фауст» (1913) спалучэнне фантастыкі, акультызму, містыкі і еўрап. і польск. рэчаіснасці пач. 20 ст.Аўтар аповесцей, апавяданняў (зб. «Чарнобыльскія дубы», 1911), паэт. трактата «Прывід Валенрода» (1914), публіцыст. твораў. Паўплываў на розныя паэт. школы польск. паэзіі 1-й пал. 20 ст.
Тв.:
Poezje. Kraków, 1980;
Utwory dramatyczne. T. 2—4. Kraków, 1979—84.
Літ.:
Богомолова Н.А. О лирике Тадеуша Мициньского // Studia Polonica. M., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САДАВЯ́НУ ((Sadoveanu) Міхаіл) (5.11.1880, г. Пашкані, Румынія — 19.10.1961),
румынскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Чл.Рум. акадэміі (з 1921). Скончыў Нацыянальны ліцэй у Ясах (1900). Друкаваўся з 1897. Аўтарсац. раманаў «Вуліца Лэпушняну. Хроніка 1917 г» (1921), «Плыў млын па Сірэце» (1925), у якіх крытыка тагачаснага грамадства. Стваральнік рум.гіст. рамана, у т. л. «Жыццё Штэфана Вялікага» (1934), трылогіі «Браты Ждэр» (1935—42) пра барацьбу рум. народа за нац. незалежнасць. У аповесці «Мітра Какор» (1949, Залаты медаль міру 1950) і гіст. рамане «Нікаарэ Падкова» (1952) роздум пра гіст. шляхі сялянства. Аўтар шматлікіх зб-каў апавяданняў і публіцыстыкі. На бел. мову асобныя яго творы пераклаў Л.Салавей. Міжнар. Ленінская прэмія «За ўмацаванне міру паміж народамі» 1960.
Тв.:
Бел.пер. — Выбр. творы. Мн., 1954;
Рус.пер. — Избр. произв.М., 1957;
Избранное. М., 1980.
Літ.:
Кожевников Ю.А. Михаил Садовяну. М., 1960;
Ройзман П.И. Михаил Садовяну: Биобиблиогр. указ. М., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВІНЕ́ЦКІ (Епіфаній) (? — 20.11.1657),
рускі філолаг-педагог, пісьменнік, перакладчык. Паводле некат. звестак, ураджэнец Беларусі. Вучыўся, верагодна, у Кіеўскай брацкай школе (да 1632) і за мяжой. З 1639 выкладаў у Кіева-Магілянскім калегіуме, з 1649 у манастырскай школе ў Маскве. Аўтар трактата на рус. мове «Грамадзянства звычаяў дзіцячых» (апубл. 1919) пра свецкае выхаванне дзяцей. Падтрымліваў ідэю Сімяона Полацкага пра адкрыццё вышэйшай школы ў Маскве, быў прыхільнікам пашырэння школьнай адукацыі. Напісаў шэраг прадмоў да царк. кніг, 50 пропаведзей, прысвечаных тагачасным грамадска-паліт. і маральным праблемам. Перакладаў царк.-багаслоўскія творы Іаана Златавуста, Грыгорыя Багаслова, Іаана Дамаскіна, а таксама кнігі па медыцыне, геаграфіі, гісторыі і інш.Аўтар прац «Лексіконъ латинский з Калепина преложенный, на славенский», «Лексікон словеналатинскій» (разам з А.Карэцкім-Сатаноўскім), «Книга лѣксиконъ греко-славено-латинский», у якіх выкарыстоўваў элементы жывых слав. моў, у т. л.бел. лексіку. Яму належаць тлумачэнні тэрмінаў Свяшчэннага пісання (т. зв. «Філалагічны слоўнік»).
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1969). Скончыла БДУ (1959). Выкладчык БДУ (з 1972). Даследуе пытанні сучаснага бел.тэатр. мастацтва. Аўтар манаграфіі «Ты і я» (1969) пра надзённыя праблемы т-ра, эцюдаў пра акцёраў «Купалаўцы» (1985), праблемных артыкулаў, творчых партрэтаў майстроў бел. тэатра, радыёцыкла пра гісторыю і сённяшні дзень бел. тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫСТА́РХ САМО́СКІ (Aristarchos Samios; каля 320 — каля 250 да нашай эры),
старажытнагрэчаскі астраном. Першы выказаў ідэю геліяцэнтрызму (гл.Геліяцэнтрычная сістэма свету). Вучыў, што Зямля рухаецца вакол Сонца і верціцца вакол сваёй восі, а Сонца і зоркі нерухомыя. Быў абвінавачаны ў бязбожнасці і выгнаны з Афінаў. Аўтар трактата «Пра памеры і адлегласці Сонца і Месяца».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РЫЯС СА́НЧЭС ((Arias Sanchez) Оскар) (нарадзіўся 1941, горад Эрэдыя, Коста-Рыка),
костарыканкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, эканаміст. Атрымаў адукацыю ва універсітэтах Бостана (ЗША), Коста-Рыкі і Эсекса (Вялікабрытанія). З 1984 лідэр партыі нацыянальнага вызвалення. У 1986—90 прэзідэнт Коста-Рыкі. Аўтар палітычнай праграмы міру для Цэнтральнай Амерыкі (план Арыяса Санчэса). Нобелеўская прэмія міру 1987.