умоўная назва першай залатой манеты ўсх. славян часоў Кіеўскай Русі, выпушчанай Уладзімірам Святаславічам у канцы 10 ст. Маса 4—4,4 г. Падобны на сучасныя яму візант. соліды. З 11 вядомых экзэмпляраў З. 6 паходзяць з Пінскага скарбу.
Златнік Уладзіміра Святаславіча [980—1015] з Пінскага манетнага скарбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́-АД-ДЗІ́Н ХІЛЬДЖЫ́,
правіцель [1296—1316] Дэлійскага султаната. Увёў адзіную адм. сістэму, упарадкаваў збор феад. рэнты. Трымаў вял. армію, якая адбівала напады (1303—08) манголаў, заваявала (1306—13) Дэкан на Пд Індыі. Ала-ад-Дзін Хільджы ўпершыню з часоўАшокі стварыў адзіную дзяржаву, якая ўключала амаль усю тэр. Індыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРА́ЖАННЕ МАЯСТА́ТУ (ображенье маестату; ад лац. majestas вялікасць, гонар),
юрыдычны тэрмін часоўВКЛ, які азначаў замах на дзярж. ўладу; у шырокім сэнсе слова — дзярж. здрада, замах на гонар і годнасць вял. князя, распаўсюджанне лжывых, ганебных чутак пра яго. У адпаведнасці з артыкуламі Статута ВКЛ 1588 абражанне маястату каралася смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАІ́МБРА (Coimbra),
горад у цэнтр.ч. Партугаліі, на суднаходнай р. Мандэгу. Адм. ц. акругі Каімбра Вядомы з часоўСтараж. Рыма. 96,1 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Прам-сць: тэкст. (пераважна суконная), фарфоравая, харч., шкляная. Ун-т (з 13 ст.; у будынку б. каралеўскага палаца). Арх. помнікі 12—16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗІЯ (Asia),
рымская правінцыя ў зах. частцы Малой Азіі. Утворана ў 133 да н.э. на тэр.б.Пергамскага царства. У 1 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. яе тэр. была расшырана. Правінцыяльнае ўпарадкаванне з 126 да н.э. З 27 да н.э. — сенацкая правінцыя, з часоў Дыяклетыяна падзелена на 7 асобных правінцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПІЕВА ДАРО́ГА (лац. via Appia),
першая брукаваная дарога (працягласць каля 350 км), пракладзеная ў 312 да н.э. паміж Рымам і Капуяй. Пабудавана ў стратэг. мэтах пры цэнзару Апію Клаўдзію (адсюль назва), у 244 да н.э. прадоўжана да Брундызія. Вымашчана квадратнымі камянямі, уздоўж дарогі (каля Рыма) захаваліся помнікі стараж. некропаля язычніцкіх і раннехрысц. часоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́БАНА-ТЭ́РМЕ (Ábano Terme),
бальнеагразевы курорт у Італіі. На Венецыянскай нізіне, на ПдЗ ад г. Падуя. Вядомы з часоўСтараж. Рыма, адраджэнне пачалося ў 13 ст. Каля 150 крыніц тэрмальных (да 85 °C) радонавых водаў, сульфідныя гразі выкарыстоўваюцца пры лячэнні хвароб органаў дыхання, руху і апоры, нерв. сістэмы і гінекалагічнай сферы. Гасцініцы і пансіянаты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НЬЯ (Konya),
горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Конья. Вядомы са стараж.часоў (да н. э.) пад назвай Іконій. 513 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Цэнтр с.-г. раёна. Прам-сць: харч., тэкст., цэментная. Трактарны з-д. Дыванаткацтва. Арх. помнікі 12—14 ст. (у т. л. медрэсе Інджэ-мінарэ, 1259).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАС (Bērōssos; каля 350—280 да н.э.),
вавілонскі жрэц. Заснавальнік астралагічнай школы на в-ве Кос. Аўтар «Гісторыі Вавілона» ў 3 кн. (на грэч. мове), дзе на падставе стараж. храмавых хронік апісаў перыяд ад стараж.часоў да смерці Аляксандра Вялікага. Кніга 1-я прысвечана астралогіі. Творы Бераса вядомы па асобных фрагментах і цытатах у працах ант. і візант. гісторыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКС (Dax),
прыморскі бальнеагразевы і кліматычны курорт у Францыі. На ПнУ ад г. Баёна, на беразе р. Адур. Вядомы з часоўСтараж. Рыма; развіваецца з 19 ст. Мяккі марскі клімат, мулавыя гразі і мінер. воды выкарыстоўваюцца для лячэння хвароб органаў дыхання, перыферычнай нерв. сістэмы, суставаў. Цэнтр турызму. Арх. помнікі 13 ст., музей фізіка і геадэзіста Ж.Бардо.