горад у Інданезіі, найбуйнейшы на в-ве Суматра. Адм. ц. правінцыі Паўн. Суматра. Каля 2 млн.ж. (1997). Порт М. — Белаван у Малакскім праліве. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Буйны гандл. цэнтр раёна плантацыйнай гаспадаркі (тытунь, каўчук, чай, сізаль, алейная пальма). Прам-сць: харч., папяровая, гумава-тэхн., тэкстыльная. 2 ун-ты. Музей. Вялікая мячэць. Палац султана (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЙЧЖО́ЎСКАЕ НАГО́Р’Е,
нагор’е на ПдЗ Кітая, усх.ч.Юньнань-Гуйчжоўскага нагор’я. Даўж. каля 600 км, шыр. да 500 км, пераважная выш. каля 1000 м. Складзена з вапнякоў, пясчанікаў і гліністых сланцаў. Развіты карст («каменныя лясы», паркавыя палі, варонкі, калодзежы, пячоры). Клімат субтрапічны мусонны. Хваёвыя і дубова-букавыя лясы, зараснікі бамбуку. У міжгорных катлавінах — пасевы рысу, кукурузы, батату; на У вырошчваюць субтрапічныя культуры (чай, бавоўнік, лакавае і тунгавае дрэвы, хурму).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЯК,
ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі вадкіх рэчываў — алею, квасу, вады і інш. Часам у ім заварвалі чай, настойвалі зёлкі. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з кароткім вузкім горлам з літком або без яго, з 1—2 ручкамі. Памеры ад цацачных (0,1 л) да вялікіх (8—10 л). Рабілі глякі чорна-задымленыя, паліваныя, зрэдку гартаваныя, упрыгожвалі глянцаваным і лінейна-хвалістым контррэльефным арнаментам, ангобнай размалёўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЎТАЗЁМЫ,
глебы, якія фарміруюцца пад шыракалістымі лясамі ва ўмовах вільготных субтропікаў. Пашыраны ў Кітаі, на Пд ЗША, ПдУ Аўстраліі і ў Новай Зеландыі, у Грузіі і Азербайджане. Маюць 5—10% гумусу. Жоўтая афарбоўка абумоўлена малой колькасцю жалеза ў мацярынскіх пародах і моцным увільгатненнем, якое выклікае гідратацыю вокіслаў жалеза ў глебе. Асн. тыпы: жаўтазёмы, падзоліста-жаўтазёмападобныя, жаўтазёмна-глеевыя, падзоліста-жаўтазёмна-глеевыя. На Ж. вырошчваюць чай, цытрусавыя, вінаград, тытунь, эфіраалейныя культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНКАРА́НСКАЯ НІЗІ́НА.
На ПдУ Каўказа, у Азербайджане, паміж Талышскімі гарамі і Каспійскім м.Шыр. 5—6 км на Пд, 25—30 км на Пн. Нізіна спадзіста нахілена да мора. Складзена з марскіх і рачных адкладаў, на У забалочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з каштаналістага дубу, жал. дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапічных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, інжыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбярэжжа мора — Гызылагаджскі запаведнік з багатай фаунай птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЯНІ́СТЫЯ КЛЕ́ТКІ, склераіды,
парэнхімныя па форме, мёртвыя клеткі, якія маюць патоўшчаныя слаістыя адраўнелыя абалонкі. Звычайна насычаны солямі кальцыю ці крэменязёму і пранізаны поравымі канальцамі. Надаюць моцнасць тканкам. Бываюць кароткія, размяшчаюцца групамі (канкрэцыямі) у мякаці пладоў (груша, айва), карэнішчах (півоня, ветраніца), каранях (хрэн), лубе (дуб, бук), радзей ствараюць суцэльны слой (перыкарпій арэха, костачкі слівы, вішні); падоўжаныя К.к. звычайна знаходзяцца ў насеннай абалонцы (фасоль). Адзіночныя маюць зорчатую форму, умацоўваюць сцёблы, лісце (жоўты гарлачык, чай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЖУХ (Уладзімір Уладзіміравіч) (н. 7.3.1953, г. Драгічын Брэсцкай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1972), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1978). Творчасць адметная кампазіцыйнай завершанасцю, метафарычнасцю мыслення, філасафічнасцю, абагульненасцю вобразаў: серыя «Чарнобыльская хроніка», «Святая зямля», «Сон. Сом», «Снеданне на траве», «Светлыя дні восені», «Купалле», «Флора-пастушка», «Настальгія», «Чорны раяль у экстэр’еры», «Тры грацыі», «Чай з лімонам», «Дама ў чорным на зялёным», «Дзяўчынка і лета» (усе 1990—96).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́РАЛА,
штат на ПдЗ Індыі, на ўзбярэжжы Аравійскага мора. Пл. 39 тыс.км². Нас. 29,1 млн.чал. (1993), пераважна народ малаялі. Адм. ц. — г. Трывандрам. Большую ч. штата займае нізінны Малабарскі бераг. На У — схілы гор Кардамонавых і Анаймуды. Клімат трапічны мусонны. Вільготны сезон з крас. да лістапада, ападкаў да 3 тыс.мм за год. К. — аграрны штат. Гал. культуры — какосавая пальма (каля 70% насаджэнняў краіны) і рыс. Вырошчваюць таксама арэхі кэш’ю, тапіёку, спецыі і вострыя прыправы, каўчуканосы, чай, каву. Марское рыбалоўства. Здабыча манацытавых пяскоў. Развіта харч., баваўняная, дрэваапр., гумавая, электратэхн., хім., нафтаперапр.прам-сць. Транспарт чыг. і марскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎКЦЫЁН [лац. auctio (auctionis)],
пачарговы публічны продаж тавараў, уладальнікам якіх становіцца пакупнік, што прапанаваў за іх самую высокую цану. Праводзяцца ў вызначаных месцах, па ўстаноўленых правілах спец. фірмамі, што працуюць на камісійных пачатках. Адрозніваюць аўкцыёны прымусовыя (паводле рашэння суд. органаў, каб спагнаць даўгі з неплацельшчыка) і добраахвотныя (арганізуюць уладальнікі тавараў для іх продажу). Традыцыйная форма міжнар. гандлю — міжнар. аўкцыён, дзе рэалізуюцца тавары пэўнай наменклатуры (воўна, футра, чай, тытунь, кветкі, коні, прадметы раскошы, антыкварыят, творы мастацтва і інш.). На аўкцыёнах прадаюць таксама канфіскаваную і безгаспадарную маёмасць, якая паводле права на спадчыну пераходзіць ва ўласнасць дзяржавы. На валютных аўкцыёнах ажыццяўляецца купля-продаж валюты праз упаўнаважаныя на гэта банкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАДА́Н (Bergenia),
род кветкавых раслін сям. каменяломнікавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ў Цэнтр. і Усх. Азіі. На Беларусі 1 інтрадукаваны від — бадан таўсталісты (Bergenia crassifolia). Радзіма Сібір, Алтай, Д.Усход. Выкарыстоўваецца як дэкар. расліна — для рабатак, камяністых участкаў і групавых пасадак.
Шматгадовая травяністая расліна з пакарочаным сцяблом выш. да 50 см і тоўстым наземным паўзучым карэнішчам. Лісце буйное, скурыстае, прыкаранёвае, на доўгіх чаранках, захоўваецца зімой. Кветкі чырвоныя або белыя, сабраныя па 20—40 у мяцёлчата-шчыткападобныя суквецці. Плод — сухая шматнасенная каробачка. Лек., харч. і тэхн. расліна. Мае дубільныя (6—30%) і фарбавальныя рэчывы; адна з крыніц атрымання таніну, гідрахінону, галавай к-ты, арбуціну. Лісце выкарыстоўваюць як сурагат чаю — т.зв. «мангольскі чай».