«МАЛАЦІ́ЛАЧКА»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Засн. на розных рытмічных элементах руху (прытупваннях, выстукваннях, падбіўках), у якіх танцоры імітуюць некат. моманты працэсу малацьбы. Запісаны ў 1950 у Магілёўскай вобл. Сцэн. варыянт танца створаны І.Серыкавым.
т. 10, с. 14
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЗЫРЫ́»,
бел. сцэнічны танец. Створаны ў 1962 балетмайстрам В.Гаўрылавым, у 1967 паст. балетмайстрам І.Цюрыным у Дзярж. ансамблі танца Беларусі. Выконваецца мужчынамі, якія «выхваляюцца» адзін перад адным сваімі зухаватасцю і спрытам. Муз. памер 2/4. Тэмп жвавы.
Л.К.Мексютовіч.
т. 7, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КРУГАВА́Я»,
«Кружкі», бел. нар. танец, вальсападобная полька. Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Пашырана амаль па ўсёй Беларусі. Выконваецца парамі (4—8). Танцоры, трымаючыся за рукі, рухаюцца па крузе, круцячыся і прыпяваючы. Вядома і як адна з фігур танца «Кола».
т. 8, с. 480
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГІДЫ́ЛЬЯ (ісп. seguidilla),
іспанскі нар. танец-песня. Муз. памер 3/4. Тэмп жывы. Узнік у Кастыліі ў 15—16 ст. Мае рэгіянальныя разнавіднасці, гал. з якіх мурыйская і севільская. Тэксты пераважна лірычныя ці жартоўныя. Выконваецца пад акампанемент гітары, бандур і кастаньет.
т. 14, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСКО́НТНАЯ ПАЛІ́ТЫКА,
адна з асноўных (з дэвізнай палітыкай) форм ажыццяўлення валютнай палітыкі дзяржавы. Праводзіцца шляхам павышэння або паніжэння ўліковай стаўкі з мэтай уздзеяння на аб’ём крэдыту ў краіне, тэмп інфляцыі, а таксама стан плацежнага балансу і валютны курс і ў выніку на эканоміку ў цэлым.
т. 6, с. 292
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕТУШО́К». «Пеўнік», бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны. Выконваецца некалькімі парамі, якія кружацца, узяўшыся за рукі. Зафіксаваны ў 19 ст. на Віцебшчыне. Сцэн. варыянт «П.» стварыў у 1930-я г. балетмайстар К.Алексютовіч. Падобны танец вядомы ў Латвіі.
Л.К.Алексютовіч.
т. 12, с. 339
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РАСТРАПА́ДКА»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4, тэмп жвавы. Назва ад растрапаць, трапаць. Выконваецца пад песню. Мае сольны імправіз. характар; кожны танцор імкнецца найлепш паказаць свае здольнасці. Зафіксаваны ў 1930-я г. ў беларусаў Лудзенскага пав. (цяпер Лудзенскі р-н, Латвія).
Л.К.Алексютовіч.
т. 13, с. 366
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯНО́ЧАК», «Вяночкі»,
бел. сцэнічны танец, у якім сінтэзаваны тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Вызначаецца лірычнасцю і дэкаратыўнасцю. Муз. памер . Тэмп умераны. Створаны К.Мулерам для пастаноўкі нац. балета «Князь-возера» В.Залатарова (1949), увайшоў у рэпертуар Дзярж. ансамбля танца Рэспублікі Беларусь, самадз. калектываў.
Ю.М.Чурко.
т. 4, с. 391
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СЕРБІЯ́НКА»,
бел. бытавы імправізацыйны танец. Муз. памер 2/4. Тэмп ад умеранага да хуткага. Існуе ў сольным і масавым варыянтах. Танец кампазіцыйна разнастайны, уключае прытупы, прысядкі і падбіўкі, выконваецца пад шматлікія прыпеўкі, часцей гумарыст. характару. У пач. 20 ст. пашырылася па ўсёй Беларусі.
Ю.М.Чурко.
т. 14, с. 346
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БА́РЫНЯ», «Барынька»,
беларускі нар. танец. Муз. памер Тэмп жвавы. Запазычаны ў рускіх у 19 ст. (разам з прыпеўкамі), увабраў характэрныя рысы мясц. танц. традыцый. Вядомы як сольны імправізацыйны танец, дзе выканаўца паказвае сваю віртуознасць і спрыт пры падахвочванні гледачоў. Выконваецца і ў мяшаным складзе.
Л.К.Алексютовіч.
т. 2, с. 326
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)