ЯКУ́НІН Мікалай Міхайлавіч (15.10.1924, с. Ябланавец Пятроўскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 26.4.1985),
расійскі і бел. тэатральны мастак. Скончыў Саратаўскае маст. вучылішча (1957). З 1957 працаваў у расійскіх тэатрах. У 1960—64, 1966—84 гал. мастак Гродзенскага абл.драм.т-ра. Яго работы вызначаюцца яркай вобразнасцю, этнагр. і сац.-быт. дакладнасцю. Аформіў спектаклі: «Беласнежка і сем гномаў» Л.Усцінава (1963), «Платон Крэчат» А.Карнейчука (1967), «Прынцэса Турандот» К.Гоцы (1969), «Навальніца» А.Астроўскага, «Казкі старога Арбата» А.Арбузава (абодва 1971), «Трывога» (1975) і «Францыск Скарына» («Напісанае застаецца», 1978) А.Петрашкевіча, «Тэмп-1929» паводле М.Пагодзіна (1976), «Каліна чырвоная» паводле В.Шукшына (1981), «Вечна жывыя» В.Розава (1983) і інш. Працаваў таксама ў жывапісе.
Л.Ф.Салавей.
М.Якунін. Макет да спектакля «Тэмп-1929» паводле М.Пагодзіна. 1976.