ЧО́БАТ Алесь Фёдаравіч (н. 23.8.1959, г.Скідзель Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1981). З 1981 працаваў у г. Гродна на прамысл. прадпрыемствах, з 1990 у друку, у 1995—98 у Літ. музеі М.Багдановіча. Друкуецца з 1990. Аўтар кн. паэзіі «Год» (1992), «Крэсавякі» (1993, з Д.Бічэль-Загнетавай), «Новая Галілея» (1995), «Ты не самотны...» (1997, з Бічэль-Загнетавай), кн. «Зямля св. Лукі» (2002), апавяданняў, нарысаў, эсэ, артыкулаў. Перакладае з польскай і рус. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва сярэдзіны 19 ст. ў г.Скідзель Гродзенскага р-на. Парк мяшанага пейзажна-рэгулярнага тыпу. Пл. 4,8 га. На тэрыторыі парку 2 каналы. У ніжняй ч. парку захаваліся рэшткі старых прысад з ліпы, конскага каштана звычайнага, грабавыя шпалеры; у яе кампазіцыі творы архітэктуры малых форм: капліца, уязная брама ў выглядзе 2 круглых мураваных вежачак з конусападобнымі дахамі. Верхняя ч. парку больш багатая паводле дэндралагічнага складу. Растуць экзоты: хвоя веймутава, ліпа амер., арэх шэры, акацыя белая, ясень звычайны (форма ніцая) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯНЬКО́ Веньямін Іванавіч (н. 29.9.1946, г.Скідзель Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне чыг. транспарту. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1992). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1969). З 1973 у Бел. ун-це транспарту (з 1989 дэкан ф-та, з 2001 рэктар). Навук. працы па прагназіраванні развіцця сістэм тэхн. абслугоўвання і рамонту рухомага саставу чыгункі, аптымізацыі інфраструктуры падсістэмы забеспячэння бяспечнай эксплуатацыі рухомага саставу, развіцці тэорыі і практыкі ацэнкі астаткавага рэсурсу трансп. тэхнікі.
Тв.:
Экономико-математические методы и модели в планировании вагонного хозяйства. Гомель, 2001;
Совершенствование организации технического обслуживания и текущего ремонта грузовых вагонов. Гомель, 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКАЕ СТАРО́СТВА,
дзяржаўны маёнтак у ВКЛ у 2-й пал. 15—16 ст. Уваходзіла ў Трокскае ваяв. і займала большую (цэнтр., усх. і паўд.) частку Гродзенскага пав. з велікакняжацкім г. Гродна, мястэчкамі Адэльск, Азёры, Крынкі, Масты, Новы Двор, Ожа, Пералом, Скідзель і інш., вёскамі Верцялішкі, Гарадніца, Краснік, Салаты і інш. Давалася ў часовае карыстанне феадалам за службу. Гродзенскае староства было «гродавым»: староста выконваў судова-адм. функцыі ў Гродзенскім пав. і ўзначальваў гродскі (замкавы) суд у Гродзенскім замку. На каранацыйным сейме Рэчы Паспалітай 1588 пераўтворана ў Гродзенскую эканомію, але «гродавае» староства з судовымі функцыямі захоўвалася да 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКІ КАМБІНА́Т БУДАЎНІ́ЧЫХ МАТЭРЫЯ́ЛАЎ Утвораны ў 1944 у г.Скідзель Гродзенскага р-на як райпрамкамбінат на базе прамысл. арцелі. У 1945 далучаны цагельныя з-ды «Міхайлаўка» і «Луна», у 1954 — лесазавод «Азёры», у 1963 — кафляныя цэхі «Агароднікі» і «Астрына», цагельны з-д «Догі» і вапнавы з-д «Ішчална», у 1964 — быткамбінат. У 1966 пасля рэарганізацыі ўсе майстэрні перададзены райбыткамбінату. З 1975 — сучасная назва. У 1990—91 уваходзіў у склад Ваўкавыскага ВА «Будматэрыялы». На 2001 у камбінаце працуюць лесацэх і цэх гумава-тэхн. вырабаў (часова закансерваваны). Асн. прадукцыя: піламатэрыялы, сталярныя і паганажныя вырабы, драўляная скрынкавая тара, паліцы драўляныя для даспявання і захоўвання сыроў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯЎРУ́К Пётр Якаўлевіч (1905, г.Скідзель Гродзенскага р-на — 4.10.1929),
бел.паэт. У час. 1-й сусв. вайны жыў з бацькамі ў Тамбоўскай губ. З 1921 на радзіме. Удзельнічаў у рабоце Т-вабел. школы, Бел. сялянска-работніцкай грамады. Неаднойчы быў арыштаваны польск. ўладамі. Паводле сцверджання У.Калесніка, у сярэдзіне 1920-х г. друкаваў допісы, вершы, фельетоны ў віленскіх газетах пад псеўд. Плебей. У вершах любоў да роднага краю, прац. чалавека, імкненне да сац. справядлівасці, нараканні на цяжкую долю. Быў пад уплывам паэзіі М.Багдановіча. Яго вершы надрукаваны ў час. «Полымя» (1986. № 10).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАГУ́Н Георгій Іосіфавіч (парт.псеўд.Максімаў; 5.10.1903, в. Пузевічы, цяпер в. Партызанская Гродзенскага р-на — 13.9.1960),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў Мінскую школу КПЗБ (1925). З 1922 на падп.парт. рабоце ў Зах. Беларусі: чл. і сакратар Скідзельскага раённага, чл. Гродзенскага, сакратар Баранавіцкага, Пінскага і Беластоцкага акр. к-таў КПЗБ. На III канфер.КПЗБ (1926) выбраны чл.ЦК. За рэв. дзейнасць у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі і зняволены на 8 гадоў. Пасля вызвалення з турмы на падп. рабоце. Адзін з арганізатараў Скідзельскага паўстання 1939. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (кастр. 1939, Беласток). Да чэрв. 1941 заг. аддзела Скідзельскага райвыканкома. Удзельнік Вял.Айч. вайны. З 1945 на сав. і гасп. рабоце ў г.Скідзель.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ 1939.
Створаны 26 вер. на базе Бел. асобай ваен. акругі ў час польска-германскай вайны 1939. Камандуючы камандарм 2-га рангу М.П.Кавалёў; чл.ваен. савета: карпусны камісар І.З.Сусайкаў, сакратар ЦККП(б)Б П.К.Панамарэнка; нач. штаба камдыў М.А.Пуркаеў. Уваходзілі арміі: 3, 4, 10, 11-я, франтавая конна-механізаваная група, 23-і асобны стралк. корпус (у яго складзе 52-я стралк. дывізія і Дняпроўская ваенная флатылія); пры кожнай арміі была авіяц. група. Фронт меў задачу прадухіліць захоп Зах. Беларусі войскамі Германіі. 17.9.1939 войскі Бел. і Укр. франтоў перайшлі сав.-польскую граніцу і за 12 дзён вызвалілі Зах. Беларусь. Упартыя баі ішлі за Скідзель, Навагрудак, Вільню, Гродна, у Аўгустоўскіх лясах. 14.11.1939 фронт скасаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКІ́ДЗЕЛЬСКАЯ РАЁННАЯ АНТЫФАШЫСЦКАЯ АРГАНІЗА́ЦЫЯў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў ліст. 1942 — ліп. 1944 у г.Скідзель і раёне Беластоцкай (цяпер у Гродзенскай) вобл. пад кіраўніцтвам скідзельскіх раённых антыфаш. к-та, падп. райкома КП(б)Б (з ліст. 1943) і Беластоцкага абл. антыфаш. к-та, у цесным кантакце са Скідзельскім камсамольска-маладзёжным падполлем і групамі Баранавіцкай акруговай антыфашысцкай арганізацыі. Складалася з падп. груп (каля 90 чал., кіраўнікі М.М.Бедыс, А.Я.Мажэйка, А.Ф.Манкевіч, А.А.Патапаў, У.А.Сыты, С.І.Таранка і інш.). Дзейнасць арг-цыі ўзначальваў к-т (Бедыс, І.С.Быль, Манкевіч). Падпольшчыкі вялі сярод насельніцтва паліт. агітацыю, хавалі і лячылі сав. воінаў, што трапілі ў акружэнне, перапраўлялі іх у партыз. атрады, збіралі і перадавалі партызанам зброю, боепрыпасы, медыкаменты, разведданыя пра перамяшчэнні акупантаў, праводзілі дыверсіі на чыгунцы, парушалі тэлеф.-тэлегр. сувязь праціўніка, удзельнічалі ў аперацыях партызан. У барацьбе супраць фаш. захопнікаў загінула 20 падпольшчыкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРО́ДЗЕНСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 15 — 1-й пал. 20 ст. Цэнтр — г.Гродна. Утвораны пасля Гарадзельскай уніі 1413 на тэр. Гродзенскага княства ў складзе Трокскага ваяв.ВКЛ. Межы павета ўдакладняліся ў час адм.-тэр. рэформы 1565—66. У 2-й пал. 16 ст. ў павеце 27 валасцей. У 17 ст. плошча павета 11 505 км². З 1793 у складзе Гродзенскага ваяв., у 1795 зах. частка павета адышла да Прусіі, усх. (з г. Гродна) — да Рас. імперыі ў складзе Слонімскай (з 1795), Літоўскай (з 1797), Гродзенскай (з 1801) губ. У 1897 пл. павета 3770 кв. вёрст, нас. 206 770 чал. У 1886—1912 у павеце 21 воласць, 1 горад (Гродна), 11 мястэчак, 955 сельскіх нас. пунктаў. З 1921 у Польшчы, у Беластоцкім ваяв. У 1927 пл. павета 4743 км², 22 гміны, 4 гарады (Гродна, Друскенікі, Індура, Скідзель). З 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Беластоцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, на тэр. павета ўтвораны Гродзенскі раён; асобныя яго часткі далучаны да інш. раёнаў.