ЧО́БАТ Алесь Фёдаравіч (н. 23.8.1959, г. Скідзель Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Бел. тэхнал. ін-т (1981). З 1981 працаваў у г. Гродна на прамысл. прадпрыемствах, з 1990 у друку, у 1995—98 у Літ. музеі М.Багдановіча. Друкуецца з 1990. Аўтар кн. паэзіі «Год» (1992), «Крэсавякі» (1993, з Д.Бічэль-Загнетавай), «Новая Галілея» (1995), «Ты не самотны...» (1997, з Бічэль-Загнетавай), кн. «Зямля св. Лукі» (2002), апавяданняў, нарысаў, эсэ, артыкулаў. Перакладае з польскай і рус. моў.
Тв.:
Тутэйшая Cara. Смоленск: Гродна, 2000.
т. 17, с. 273
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)