расійская артыстка балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1978). Нар.арт.СССР (1989). Скончыла Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва імя Луначарскага (1973). З 1957 салісткаДзярж.акад. харэаграфічнага ансамбля «Бярозка», з 1980 яго маст. кіраўнік. Стварыла шэраг танцаў і кампазіцый, прасякнутых яскравым нац. каларытам, лірызмам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГУСЛА́ЎСКАЯ (Нінэль Захараўна) (н. 21.6.1935, г. Крывы Рог, Украіна),
бел. эстрадная спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1975). Скончыла муз. вучылішча ў Душанбе (1958). У 1962—87 салісткаБел. філармоніі. Яе выканальніцкая манера вылучаецца мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый песні «Белая Русь» Ю.Семянякі, «Спадчына» І.Лучанка. Дыпламант 1-га Усесаюзнага конкурсу сав. песні (Масква, 1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РДЗІНА (Вольга Васілеўна) (н. 23.12.1932, г. Каршы, Узбекістан),
руская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1978). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1959). У 1962—84 салістка Саратаўскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін» і «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Яраслаўна («Князь Ігар» А.Барадзіна), Аіда («Аіда» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні). Выступае ў канцэртах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЯ́ЧЫЧ (Святлана Сямёнаўна) (н. 2.4.1937, Мінск),
бел. танцоўшчыца. Нар.арт. Беларусі (1977). З 1952 у Дзярж.нар. хоры БССР. У 1960—83 салісткаДзярж. ансамбля танца Беларусі.
Выконвала сола ў многіх пастаноўках калектыву («На Купалле», «Вянок беларускіх танцаў», «Беларуская рапсодыя», «Гусі-лебедзі», «Беларускае вяселле» і інш.). Яе выкананне вылучалася пластычнасцю, эмацыянальнасцю.
Харэаграфічная кампазіцыя «На Купалле». Саліруе С.Вуячыч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТАЛА́ПАВА (Святлана Аляксандраўна) (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). З 1974 салісткаДзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1-актовы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаграфічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДА́САВА (Марыя Мікалаеўна) (14.2. 1915, в. Ніжняя Мазаўка Тамбоўскай вобл., Расія — 29.9.1997),
расійская спявачка. Нар.арт. Расіі (1958). Нар.арт.СССР (1981). Герой Сац. Працы (1987). У 1943—72 вядучая салістка Варонежскага рус.нар. хору, пазней — Варонежскай абл. філармоніі. Самабытная выканальніца, збіральніца і аўтар шматлікіх нар. песень і прыпевак (больш за 300, многія змешчаны ў зборніках песень).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫЛО́ВІЧ (Валянціна Міхайлаўна) (н. 1.7.1951, в. Буда-Люшаўская Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (сапрана). Засл. арт. Беларусі (1988). Вучылася ў Маладзечанскім муз. вучылішчы (1976—79). З 1969 салісткаДзярж.акад.нар. хору Рэспублікі Беларусь. Выконвае адказныя сола ў бел.нар. песнях («Як пайду я дарогаю», «Вясельная сюіта», «Купальская сюіта», «Із дасадушкі», «Вінаград зацвітае»), творах бел. і рус. кампазітараў, духоўнай музыкі.
расійская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1995). Пасля сканчэння Маскоўскага харэагр. вучылішча (1981) салісткаВял.т-ра Расіі. Сярод партый: Маша, Аўрора («Шчаўкунок», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Жызэль, Мірта («Жызэль» А.Адана). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1981), Маскве (1985, 1986), у г. Джэксан (ЗША, 1986).