заключная стадыя палавога выспявання, стан развіцця арганізма жывёл і чалавека, пры якім яны здольныя размнажацца. У жывёл тэрміны надыходу П.с. залежаць ад віду, пароды, полу жывёлы і інш. Самкі большасці відаў жывёл становяцца палаваспелымі раней за самцоў. У мужчын П.с. настае ў 19—20, у жанчын — у 16—17 гадоў (у паўд. краінах раней). П.с. чалавека характарызуецца па ступені выразнасці другасных палавых прыкмет (напр., па развіцці малочных залоз у жанчын, па аваласенні ў мужчын), залежыць ад спадчынных асаблівасцей, быт., сац.-эканам., кліматычных умоў, стану здароўя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЛ (англ. pool літаральна агульны кацёл),
форма аб’яднання, пагаднення паміж прадпрымальнікамі, пры якой прыбытак удзельнікаў паступае ў агульны фонд і размяркоўваецца паміж імі па раней устаноўленых суадносінах. Звычайна мае часовы характар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНВАЛЮ́Т (ад лац. convolutus згорнуты, сплецены),
зборнік, складзены з некалькіх самаст. выданняў (кніг, часопісаў, брашур, адбіткаў артыкулаў) ці рукапісаў, пераплеценых у адзін том. Раней К. называлі зборнікі разнастайных матэрыялаў, пазней — толькі тэматычныя зборнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ХАЎСКІ ПАВЕ́Т, Старабыхаўскі павет (да 1852). Існаваў на тэр. Беларусі ў 1772—96 і 1802—1923. Утвораны 8.6.1772 пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. Цэнтр — г.Быхаў (Стары Быхаў). 23.12.1796 пры скасаванні Магілёўскай губерні павет скасаваны, тэр. ўвайшла ў Беларускую губерню. Адноўлены 11.3.1802 з аднаўленнем Магілёўскай губ.Пл. Павета 4105,8 кв. вёрстаў, нас. 124 820 чал. (1897). У павеце было 10 валасцей: Баханская, Бычанская (раней Новабычанская), Гарадзецкая (пазней Старабыхаўская), Гарадзішчанская, Глухаўская, Грудзінаўская (раней Царкоўнаасавецкая), Даўгамохская, Навабыхаўская, Прапойская, Чыгірынская; 476 нас. пунктаў (1897). З абвяшчэннем БССР (1.1.1919) Быхаўскі павет у яе складзе. З лют. 1919 у складзе Магілёўскай (з 26.4.1919 Гомельскай) губ. РСФСР. 14.2.1923 павет скасаваны, воласці перададзены ў Магілёўскі, Рагачоўскі і Чэрыкаўскі паветы Гомельскай губ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАГЕНЕРА́ТАР,
цеплаабменнік для атрымання вадзяной пары з ціскам, вышэйшым за атмасферны, шляхам нагрэву вады цепланосьбітам, які паступае ад ядз. рэактара. Выкарыстоўваецца на атамнай электрастанцыі з вода-вадзянымі энергет. рэактарамі і інш.Раней П. наз.паравы кацёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЁМНЫ АНА́ЛІЗ,
сукупнасць метадаў хім. колькаснага аналізу, заснаваных на вымярэнні аб’ёмаў раствораў, газаў, асадкаў для вызначэння колькасці (канцэнтрацыі) пэўнага рэчыва. Уключае метады тытрыметрычнага аналізу, газавага аналізу, ультрахімічнага аналізу, а таксама асаджэнне. Раней да аб’ёмнага аналізу адносілі толькі тытрыметрыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАНДЭВУ́ (ад франц. rendez-vous літар. прыходзьце, з’явіцеся),
1) дамоўленае раней спатканне, пераважна любоўнае.
2) У ваен.-марскім флоце вызначанае месца сустрэчы караблёў. Звычайна пры назначэнні Р. акрамя часу, шыраты і даўгаты месца вызначаюцца і курсы падыходу караблёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРУА́НСКІ ЖО́ЛАБ, Атакамская ўпадзіна,
глыбакаводны жолаб ва ўсх. частцы Ціхага ак. Выцягнуты ўздоўж мацерыковага схілу Паўд. Амерыкі на 1340 км. Сярэдняя шыр. 61 км. Глыб. да 6601 м. Паўд.-ўсх. частка П.ж. каля берагоў пустыні Атакама, таму ранейназ. Атакамскай упадзінай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎВО́СТРАЎ,
участак сушы, які рэзка і далёка выдаецца ад краю мацерыка або вострава ў мора. Большасць П. — прамы працяг мацерыка (Апенінскі, Малая Азія, Лабрадор). Некаторыя П. раней былі астравамі, а затым далучыліся да мацерыкоў (Індастан, Камчатка, Крымскі, Фларыда). Самы вялікі П. Зямлі — Аравійскі.