Даследаванні ў галіне таксікалогіі на Беларусі вядуцца з 1940-х г. у мед., вет., сельскагаспадарчых ВНУ, Бел. навукова-даследчым санітарна-гігіенічным ін-це. Вывучаліся пестыцыды з ліку фосфарарганічных злучэнняў, хлорзмяшчальныя арган. рэчывы і злучэнні, якія выкарыстоўваюць у прамысловасці і сельскай гаспадарцы і інш. Распрацаваны метады ранняй дыягностыкі, лекавай прафілактыкі і тэрапіі атручэнняў фосфарарганічнымі злучэннямі і інш. Уклад у станаўленне і развіццё таксікалогіі зрабілі З.А.Аляксашына, С.Ю.Бусловіч, К.А.Вятчаннікаў. У наш час пытанні таксікалогіі ў найб. ступені распрацоўвае Рэсп. навукова-практычны цэнтр гігіены Мін-ва аховы здароўя, дзе ёсць адпаведны аддзел (кіраўнік А.І.Кацяленец). Асн. кірункі даследаванняў: вывучэнне асаблівасцей біялагічнага дзеяння таксікантаў (пестыцыдаў, палімерных матэрыялаў, цяжкіх металаў і інш.) з мэтай прадухілення захворванняў хім. паходжання і аддаленых наступстваў шкоднага дзеяння гэтых рэчываў на чалавека і яго нашчадкаў; устанаўленне заканамернасцей фарміравання працэсаў адаптацыі і дэзадаптацыі; развіццё і ўдасканаленне нац. сістэмы гігіенічнага рэгламентавання для розных аб’ектаў навакольнага асяроддзя. Асаблівая ўвага аддаецца распрацоўцы метадаў гігіенічнай ацэнкі сумарнай хім. нагрузкі на насельніцтва. Вядзецца маніторынг вырабаў мед. прызначэння. Для распрацоўкі сродкаў фармакалагічнай карэкцыі праводзіцца эксперыментальнае мадэліраванне паталагічных станаў арганізма на лабараторных жывёлах. Рэсп. навукова-практычны цэнтр гігіены дае таксама эксперыментальна-фармакалагічную і таксікалагічную ацэнку лекавых сродкаў, антысептыкаў, матэрыялаў і вырабаў мед. прызначэння і інш. За апошнія гады абгрунтавана больш за 30 гігіенічных нарматываў змяшчэння шкодных рэчываў у паветры рабочай зоны, у атмасферным паветры, вадзе, глебе. Вядзецца асваенне новых кірункаў таксікалогіі (напр., малекулярна-генетычныя даследаванні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЭКАНО́МІКА. КІРАВА́ННЕ. ПРА́ВА»,
навукова-практычны часопіс. Заснавальнік — Мінскі інстытут кіравання. Выдаецца штоквартальна з 2002 у Мінску, друкуе матэрыялы на бел., рус. і англ. мовах. Асвятляе актуальныя праблемы рыначнай эканомікі, пабудовы сац.-прававой дзяржавы, фарміравання дэмакр. грамадства, заканад. забеспячэння і абароны правоў асобы, механізмаў, мадэлей і прагнозаў сац.-эканам. развіцця Беларусі, непажаданых наступстваў пэўных сац.-эканам. рэформ. Папулярызуе прагрэс. канцэпцыі і навукова абгрунтаваныя падыходы ў галіне кіравання, тэорыі права, удасканалення заканадаўства і праваўжывальнай практыкі. Публікуе крытыка-бібліягр. рэцэнзіі на кнігі, манаграфіі, зборнікі, а таксама справаздачы аб навук.міжнар. і рэсп. канферэнцыях, сімпозіумах і семінарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎРЫС Іван Трафімавіч (1890, в. Кухчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1937),
бел. жывапісец, графік, педагог. Скончыў у Віцебску настаўніцкі ін-т, маст.-практычныін-т (1922, у 1922—23 яго рэктар). Зазнаў уплыў К.Малевіча. У 1920—30-я г. выкладаў маляванне ў навуч. установах Віцебска. Уваходзіў у групу УНОВІС. Удзельнік выставак УНОВІС (Масква, 1921) і ўсебеларускіх (1925, 1927, 1930, 1936, 1937). Сярод работ: «Партрэт дачкі», «Затока», «Маёўка ў 1905» і інш. Аўтар успамінаў пра Віцебскую мастацкую школу ў першыя гады сав. улады. У 1937 беспадстаўна рэпрэсіраваны і расстраляны. У 1962 рэабілітаваны.
Тв.:
Вобразнае мастацтва ў г. Віцебску // Віцебшчына. Віцебск, 1928. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЗІ́НАС Яўген Дамінікавіч (н. 18.2.1944, Масква),
рускі пісьменнік, публіцыст. Скончыў Мінскі радыётэхнічны ін-т (1972). Працаваў у газ. «Знамя юности», уласным карэспандэнтам АДН па Беларусі, спец. карэспандэнтам па Беларусі і Прыбалтыцы час. «Дружба народов». З 1990 — старшыня праўлення выд-ва «Паліфакт» (Мінск). У кнігах нарысаў і публіцыстыкі «Адзін практычны крок» (1983), «Дом у сельскай мясцовасці» (1985), «Дзеючыя асобы» (1986) разглядае агр. і сац. праблемы, перспектывы сучаснай вёскі. У рамане-даследаванні «Прамежкавы чалавек» (1990) — крытычны погляд на сутнасць улады ў сацыяліст. перыяд жыцця. Аўтар сцэнарыяў маст. («З юбілеем пачакаем», «Ліфт для прамежкавага чалавека») і дакумент. фільмаў. Выдавец шматтомнай серыі «Вынікі стагоддзя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛАСЭ́РНАСЦЬ,
схільнасць да спагады іншым, да літасці над кім-небудзь. У паняцці «М.» спалучаюцца духоўна-эмацыянальны аспект (перажыванне чужога болю як свайго) і канкрэтна-практычны (імкненне да дапамогі). Вытокі М. як рэальнага прынцыпу ляжаць у архаічнай радавой салідарнасці, якая абавязвала цаной любых ахвяр дапамагаць родзічам. М. прапаведуюць сусв. рэлігіі, перш за ўсё будызм і хрысціянства. Будызм разумее жыццё ўвогуле як пакуты, а таму М. трактуецца як універсальны прынцып адносін да ўсяго жывога. Хрысціянства ўносіць спецыфічную матывацыю М. — асабістую любоў да Хрыста. У выпадку маёмаснай і інш. няроўнасці застаецца адзінота, старасць і інш. пакуты, якія патрабуюць грамадскіх клопатаў і індывід. М.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́Ў Дзмітрый Канстанцінавіч (1.11.1839, С.-Пецярбург — 2.1.1921),
расійскі вучоны ў галіне металургіі; заснавальнік металазнаўства і тэорыі тэрмічнай апрацоўкі сталі. Скончыў Пецярбургскі практычнытэхнал.ін-т (1858), дзе выкладаў у 1859—66. У 1866—80 інжынер Абухаўскага сталеліцейнага з-да, з 1889 праф. Міхайлаўскай артыл. акадэміі ў С.-Пецярбургу. Устанавіў залежнасць структуры і ўласцівасцей сталі ад яе гарачай мех. і тэрмічнай апрацоўкі, адкрыў крытычныя т-ры, пры якіх адбываюцца змены фазавага стану і структуры сталі пры яе награванні і ахаладжэнні ў цвёрдым выглядзе (так званыя пункты Ч.). Распрацаваў тэорыю крышталізацыі стальнога злітка, удасканаліў канвертарны працэс. Аўтар курса «Сталеліцейная справа» (1892).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯНУ́ШКА Вячаслаў Аляксеевіч (н. 3.11.1950, г. Бяроза Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1999). Скончыў Мінскі дзярж.мед.ун-т (1973). З 1979 у Бел.НДІ кардыялогіі (з 2001 рэсп.навук.-практычны цэнтр «Кардыялогія»), з 1994 заг. лабараторыі хірургіі сасудаў. Навук. працы па дыягностыцы і лячэнні хворых са спалучанымі пашкоджаннямі артэрый, па хірургіі артэрый аорты, ішэмічнай хваробе сэрца і інш.
Тв.:
Хирургические методы лечения коронарной недостаточности (у сааўт.) // Ишемическая болезнь сердца. Мн., 1997;
Ультразвуковое исследование артерий. Мн., 1999 (у сааўт.);
Заболевания аорты и периферических сосудов (у сааўт.) // Руководство по кардиологии. Мн., 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРХІ́ВЫ І СПРАВАВО́ДСТВА»,
навукова-практычны часопіс. Выдаецца з 1999 у Мінску на бел. і рус. мовах 6 разоў на год, ілюстраваны. Засн.Дзярж. к-там па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь, Ін-там гісторыі Нац.АН Беларусі і Бел.НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы. Асвятляе пытанні бел. гісторыі, архівазнаўства, археаграфіі, гістарыяграфіі, іканаграфіі, гісторыі справаводства, дзейнасці бел. і замежных архіўных устаноў. Друкуе агляды замежных архівазнаўчых часопісаў, новай гістарычнай, краязнаўчай, архівазнаўчай і справаводчай л-ры, кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый, абароненых па гіст. навуках, архіўныя дакументы. Асн. рубрыкі: «Архівазнаўства», «Архівы», «Дакументы», «Фонды», «Іканаграфія», «Беларусіка», «Геральдыка», «Генеалогія», «Навука», «Кнігарня», «Археатэка», «Хроніка», «Каляндар», «Справаводства».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛГАКО́ЎСКІ Дзмітрый Гаўрылавіч (1845—1918?),
бел. этнограф, фалькларыст, краязнавец. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1869). У 1902 адмовіўся ад духоўнага сану. Працаваў настаўнікам рус. і царк.-слав. моў у Ваўкавыску. Друкаваў артыкулы, фальклорна-этнагр. творы ў газетах «Новое время», «Санкт-Петербургские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости» і інш. Аўтар прац «Беларускія песні. Валачобныя» (1868), «Практычны дапаможнік па наглядным засваенні рускага правапісу» (1873), «Гістарычны нарыс Ваўкавыска, павятовага горада Гродзенскай губерні» (1881) і інш. У 1890 выдаў фальклорна-этнагр. зборнік «Пінчукі», прысвечаны духоўнай культуры насельніцтва цэнтр. часткі Палесся (уключае песні, загадкі, прыказкі, прымаўкі, а таксама апісанні вераванняў, абрадаў і звычаяў). Аўтар рамана «Блізняты» (1903), аповесці «У баку ад жыцця» (1909; на аўтабіягр. матэрыяле).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗДРАВООХРАНЕ́НИЕ»,
навукова-практычнымед. часопіс Мін-ва аховы здароўя Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1924 штомесячна ў Мінску на рус. мове. Да 1929 наз. «Беларуская медычная думка» (у 1924 выходзіў на рус., у 1925—29 на рус. і бел. мовах). У 1938—41 наз. «Медицинский журнал БССР», з 1955 — «Здравоохранение Белоруссии», з 1992 — «Здравоохранение Беларуси», з 1996 сучасная назва. Публікуе аглядныя і праблемныя артыкулы па ахове здароўя. Змяшчае інфармацыю пра новыя метады лячэння, арыгінальныя даследаванні, выпрабаванні лек. прэпаратаў, сучаснае мед. абсталяванне, пра з’езды, канферэнцыі, нарады мед. работнікаў. Мае рубрыкі: «У дапамогу ўрачу-практыку», «Абмен вопытам», «Гігіена, эпідэміялогія і арганізацыя аховы здароўя», «Лекцыі і агляды» і інш.