ЧЖОЎ ЭНЬЛА́Й (5.3.1898, г. Хуаян, прав. Чжэцзян, Кітай — 8.1.1976),
кітайскі паліт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Кітаі, Японіі і Францыі. З 1922 у Камуніст. партыі Кітая (КПК), чл. яе ЦК (з 1927), ПалітбюроЦК (з 1928). У рэвалюцыю 1925—28 у Кітаі кіраўнік ваен. аддзела КПК, паліт. кіраўнік Наньчанскага паўстання 1927. У 1927—32 на падп. рабоце ў г. Шанхай і прав. Гуансі, з 1932 паліт. камісар 1-га фронту Чырв. Арміі ў Цэнтр.сав. раёне (у час Паўночна-заходняга паходу 1934—36 на пасадзе паліт. камісара яго змяніў Мао Цзэдун). У час антыяп. вайны 1937—45 прадстаўнік КПК пры гаміньданаўскім урадзе Кітая. Прэм’ер Дзярж.адм. савета (1949—54), міністр замежных спраў (1949—58), прэм’ер Дзярж. савета (1954—76) Кіт.Нар. Рэспублікі. Чл. Пастаяннага к-таПалітбюроЦККПК (1956—76), нам. старшыні КПК (1956—66, 1973—76).
Літ.:
Тихвинский С.Л. Путь Китая к объединению и независимости, 1898—1949: По материалам биогр. Чжоу Эньлая. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́КАЎ Аляксей Іванавіч (25.2.1881, г. Саратаў, паводле інш. звестак слабада Кукарка, цяпер у межах г. Савецк Кіраўскай вобл., Расія — 15.3.1938),
савецкі дзярж. і паліт. дзеяч. Скончыў гімназію ў Саратаве (1900). Чл.РСДРП з 1898, бальшавік з 1903; чл.ЦК (1905—07, 1917—18 і 1920—34, канд. у 1907—12, 1934—37) і ПалітбюроЦК (1922—30) партыі. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. З ліст. 1917 нарком унутр. спраў. У 1918—21 і 1923—24 старшыня ВСНГ, адначасова з 1921 нам. старшыні СНК і Савета працы і абароны РСФСР. Старшыня СНКСССР (1924—30) і РСФСР (1924—29). Адначасова ў 1926—30 старшыня Савета працы і абароны. У канцы 1920-х г. разам з М.Л.Бухарыным выступіў супраць выкарыстання надзвычайных мер пры калектывізацыі і індустрыялізацыі, за што абвінавачаны ў «правым ухіле», выведзены з Палітбюро і зняты з пасады старшыні СНК. У 1931—36 нарком пошт і тэлеграфаў, нарком сувязі СССР. 27.2.1937 арыштаваны і на працэсе т.зв. «Праватрацкісцкага блоку» (сак. 1938) асуджаны на смяротнае пакаранне. Рэабілітаваны пасмяротна 4.2.1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРШЭ́ (Marchais) Жорж (7.6.1920, Агюэт, Францыя — 16.11.1997),
французскі паліт. дзеяч. З 1946 у прафс. руху. У 1954—61 сакратар федэрацыі Франц. кампартыі (ФКП) дэпартамента Паўд. Сена. З 1959 чл.ЦК, з 1961 чл.Палітбюро ФКП. У 1972—94 ген. сакратар ФКП. Дэп.Нац. сходу Францыі (з 1973), Еўрапейскага парламента (1979—89). Аўтар кніг «Дэмакратычны выклік» (1973), «Пагаворым шчыра» (1977), «Надзея ў сучаснасці» (1980) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́НЕКЕР (Honecker) Эрых (25.8.1912, г. Нойнкірхен, Германія — 29.5.1994),
партыйны і дзярж. дзеяч ГДР. З 1929 чл.Камуніст. партыі Германіі, з 1931 сакратар Саарскага акруговага к-таКамуніст. саюза моладзі (КСМ) Германіі, з 1934 чл.ЦК КСМ. Пасля прыходу да ўлады нацыстаў (1933) у падполлі, у 1935—45 зняволены. У 1946—55 старшыня Цэнтр. савета Саюза свабоднай ням. моладзі. З 1946 чл.ЦК КПГ, потым Цэнтр. праўлення, ЦКСацыяліст. адзінай партыі Германіі (САПГ). З 1950 канд., з 1958 чл.ПалітбюроЦК САПГ. З 1958 сакратар, з 1971 1-ы сакратар, у 1976—89 ген. сакратар ЦК САПГ. У 1971—89 старшыня Нац. савета абароны, у 1976—89 старшыня Дзярж. Савета ГДР. Не прыняў сав. палітыку перабудовы. Пад націскам Палітбюро 18.10.1989 выйшаў у адстаўку. 3.12.1989 выключаны з чл. САПГ. Абвінавачаны ў злоўжываннях і карупцыі. Судовага разбору пазбег дзякуючы пераезду ў Маскву (сак. 1991), але паводле патрабавання ўрада ФРГ 29.7.1992 вернуты ў Германію і зняволены. Судовы працэс над Х. спынены 12.11.1992 з-за яго цяжкай хваробы. Са студз. 1993 жыў у Чылі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЗНЯСЕ́НСКІ Мікалай Аляксеевіч (1.12.1903, в. Цёплае Тульскай вобл., Расія — 30.9.1950),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Акад.АНСССР (1943). Скончыў Камуністычны ун-т імя Свярдлова (1924). У 1938—41, 1942—49 старшыня Дзяржплана СССР. З 1939 нам. старшыні СНК (з 1946 — СМ) СССР. У Вял.Айч. вайну чл.Дзярж.к-та абароны. Чл.ЦККПСС з 1939. Чл.Палітбюро з 1947 (канд. з 1941). Дэп. Вярх. СаветаСССР з 1946. Аўтар кн. «Ваенная эканоміка СССР у перыяд Айчыннай вайны» (1947). Дзярж. прэмія СССР 1948. Рэпрэсіраваны па т.зв.Ленінградскай справе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ЕЎ Гейдар Алі Рза аглы (н. 10.5.1923, г. Нахічэвань),
дзярж. і паліт. дзеяч Азербайджана. Двойчы Герой Сац. Працы (1979, 1983). Скончыў Азерб.ун-т. З 1941 у органах дзярж. бяспекі, СМ Нахічэванскай АССР. У 1950—64 у МДБ, МУС і КДБАзерб. ССР; з 1967 старшыня КДБ пры СМАзерб. ССР. З 1969 1-ы сакратар ЦК КП Азербайджана. У 1982—87 1-ы нам. старшыні СМСССР. Чл.ПалітбюроЦККПСС у 1982—87. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—87. З 3.10.1993 прэзідэнт Азербайджана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРО́ПАЎ Юрый Уладзіміравіч (15.6.1914, станіца Нагуцкая Стаўрапольскага краю — 9.2.1984),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Ген. арміі (1976). Герой Сац. Працы (1974). З 1944 на парт. рабоце ў Карэліі. З 1953 пасол СССР у Венгрыі, з 1957 заг. аддзела, у 1962—67 і з мая 1982 сакратар ЦККПСС. У 1967—82 старшыня КДБСССР. З ліст. 1982 Ген. сакратар ЦККПСС, адначасова з чэрв. 1983 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета СССР. Чл.ПалітбюроЦККПСС з 1973. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54 і з 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́НГІСЕП (Kingissepp) Віктар Эдуардавіч (24.3.1888, в-аў Саарэмаа, Эстонія — 4.5.1922),
эстонскі паліт. дзеяч. Скончыў Пецярб.ун-т (1917). З чэрв. 1917 адзін з кіраўнікоў бальшавіцкай арганізацыі Эстоніі, арганізатар Чырв. гвардыі. З ліст. 1917 нам. старшыні ВРК, чл. Выканкома Саветаў Эстляндскага краю. З сак. 1918 у Маскве, у Вярх. рэўтрыбунале і ВЧК, чл.ВЦВК. З ліст. 1918 адзін з кіраўнікоў Кампартыі Эстоніі, якая дзейнічала ў падполлі, на яе 1-м (1920) і 2-м (1921) з’ездах выбраны чл.ЦК і яго палітбюро. Арыштаваны эст. паліцыяй і паводле прыгавору ваен.-палявога суда расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАШЫ́ДАЎ Шараф Рашыдавіч (6.11.1917, г. Джызак, Узбекістан — 6.11.1983),
партыйны і сав. дзеяч Узбекістана, пісьменнік. Скончыў Узб.ун-т у Самаркандзе (1941), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1948). Настаўнічаў. З 1935 на журналісцкай працы, у 1943—49 рэдактар газет «Ленін юлы» («Ленінскі шлях») і «Кзыл Узбекістон» («Чырвоны Узбекістан»). У 1949—50 старшыня Саюза пісьменнікаў Узбекістана. З 1950 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета УзбССР. У 1959—83 першы сакратар ЦК Кампартыі Узбекістана. З 1961 кандыдат у чл. Прэзідыума (з 1966 Палітбюро) ЦККПСС. Аўтар вершаў і празаічных твораў.