Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Палітбюро ЦК КПСС 4/172, 187, 188; 5/343, 351; 8/57, 470; 10/60; 11/150; 12/248
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Палітбюро ЦК КП(б) Літвы і Беларусі 2/506; 5/340; 8/612
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВО ВАН КІЕ́Т (н. 23.11.1922),
палітычны і дзярж. дзеяч В’етнама. Чл.Камуніст. партыі В’етнама (КПВ) з 1930-х г. Удзельнік нац.-вызв. руху. У 1976—78 старшыня Нар.к-таг. Хашымін, пазней сакратар Хашымінскага гаркома КПВ. У 1982—88 нам. старшыні СМ і старшыня Дзяржплана краіны. У сак.—чэрв. 1988 выконваў абавязкі старшыні СМ. Старшыня СМ з 1991. З 1976 чл.ЦК, канд. у члены ПалітбюроЦК, з 1982 чл.ПалітбюроЦК КПВ. Дэп.Нац. сходу краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́СТАЎ Трайча (17.6.1897, Сафія — 17.12.1949),
балгарскі паліт. і дзярж. дзеяч. Герой Сац. Працы (1963). З 1920 чл.Балг.камуніст. партыі (цесных сацыялістаў); з 1931 чл. яе ЦК, з 1937 чл.ПалітбюроЦК. У 1924—29 зняволены за рэв. дзейнасць. У 1930—31, 1932—34 жыў у СССР, працаваў у Выканкоме Камінтэрна. У 2-ю сусв. вайну сакратар ЦКБалг. рабочай партыі (БРП, 1940—42), адзін з арганізатараў балг. Руху Супраціўлення, зняволены (1942 — вер. 1944). У 1944—46 сакратар ЦК БРП (камуністаў), у 1946—49 нам. старшыні Савета Міністраў. У 1948—49 чл.ПалітбюроЦКБалг.камуніст. партыі. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1956.
дзеяч Кампартыі Літвы і Беларусі, гісторык. Чл.С.-д. партыі Літвы з 1906. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У 1909 зняволены ў турму, у 1915 сасланы на Ангару (адсюль псеўданім). У 1917 чл. Петраградскага к-таРСДРП(б). Са снеж. 1917 нам. камісара па літоўскіх справах пры Наркамнацы. У 1919 нарком унутр. спраў Літ.-Бел. ССР, чл. Прэзідыума, у 1920 чл.ПалітбюроЦК КП(б)ЛіБ. З вер. 1920 сакратар Замежнага бюро ЦК КПЛ, з 1921 прадстаўнік КПЛ у Выканкоме Камінтэрна, з 1923 чл.ПалітбюроЦК КПЛ. У 1926—35 сакратар Інтэрнац. кантрольнай камісіі Камінтэрна. Аўтар «Гісторыі рэвалюцыйнага руху і барацьбы рабочых Літвы» (т. 1—2, 1921). Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЖА́О ЦЗЫЯ́Н (н. 17.10.1919, Пав. Хуа, прав. Хунань, Кітай),
кітайскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1950 па адказных пасадах у Паўд.-кіт. бюро ЦККамуніст. партыі Кітая (КПК).З 1965 1-ы сакратар Гуандунскага правінцыяльнага к-таКПК. У час «культурнай рэвалюцыі» пацярпеў ад парт. чысткі і накіраваны па «перавыхаванне» ў вёску (1967—71); з 1971 зноў на парт. рабоце, у 1975 рэабілітаваны, з 1975 1-ы сакратар Сычуаньскага правінцыяльнага к-таКПК, набыў вядомасць эканам. рэформамі ў сельскай гаспадарцы. Чл.Палітбюро (1979—89), Пастаяннага к-таПалітбюро (1980—89) ЦККПК. У 1980—88 старшыня Дзярж. савета Кітая. З ліст. 1987 ген. сакратар ЦККПК. Садзейнічаў паляпшэнню адносін з СССР. У чэрв. 1989 зняты з усіх пасад за няздольнасць спыніць студэнцкія выступленні ў Пекіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЦІ́НАЎ Дзмітрый Фёдаравіч (30.10.1908, г. Самара, Расія — 20.12.1984),
савецкі дзярж., парт. і ваен. дзеяч. Маршал Сав. Саюза (1976), Герой Сав. Саюза (1978), двойчы Герой Сац. Працы (1942, 1961). Скончыў Ленінградскі ваен.-мех.ін-т (1934). З 1934 інж.-канструктар НДІ, нач. бюро эксплуатацыі і доследных работ з-да, нам.гал. канструктара, дырэктар з-да. З 1941 нарком, з 1946 міністр узбраення СССР. З 1953 міністр абароннай прамысловасці СССР. З 1957 нам. старшыні, з 1963 першы нам старшыні Савета Міністраў СССР і старшыня ВСНГ. Сакратар ЦККПСС у 1965—76. З 1976 міністр абароны СССР. Чл.ЦККПСС з 1952. Чл.ПалітбюроЦККПСС з 1976 (канд. у чл. Прэзідыума ЦК з 1965, канд. у чл.ПалітбюроЦК з 1966). Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1946—50, з 1954. Ленінская прэмія 1982, Дзярж. прэмія СССР 1953, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́ЙСКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ АРХІ́Ў НАВЕ́ЙШАЙ ГІСТО́РЫІў Маскве.
Створаны ў 1991 як Цэнтр захоўвання сучаснай дакументацыі на базе дакументаў бягучых архіваў структурных падраздзяленняў ЦККПСС, з 1999 сучасная назва. 1 500 000 млн. адзінак захоўвання за 1952 — жн. 1991. Зберагае дакументы па гісторыі паліт. партый, грамадскіх аб’яднанняў і арг-цый. Сярод іх матэрыялы з’ездаў КПСС, пленумаў ЦККПСС, Палітбюро і Сакратарыята ЦККПСС, усесаюзных канферэнцый і нарад пры ЦККПСС, структурных падраздзяленняў апарата, інфарм.-паліт. цэнтра і рэгіянальных бюро ЦККПСС, міжнар. нарад і перагавораў з камуніст. і рабочымі партыямі. Захоўвае дакументы вышэйшых і цэнтр. органаў Кампартыі РСФСР за 1990—91, рэдакцый перыяд. выданняў ЦККПСС, матэрыялы, рассакрэчаныя для Канстытуцыйнага суда Рас. Федэрацыі па «справе КПСС» за 1922—91. Дакументы па гісторыі КПБ знаходзяцца ў фондах Палітбюро, Сакратарыята і апарата ЦККПСС, у фондзе-калекцыі «па справе КПСС».
Літ.:
Архивы России: Москва и Санкт-Петербург. М., 1997. С. 205—208.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЮНЬКО́Ў Мікалай Мікітавіч (н. 26.4.1929, в. Гарадзец Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
дзяржаўны і парт. дзеяч БССР. Герой Сац. Працы (1974). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1972). Скончыў Бел.ін-т механізацыі сельскай гаспадаркі (1962). З 1950 працаваў на Мінскім трактарным з-дзе. З 1960 дырэктар Мінскага з-да запасных частак, з 1965 — Мінскага трактарнага з-да. З 1972 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. У 1974—83 нам. старшыні Дзяржплана СССР. З 1983 1-ы сакратар ЦККПБ. У 1987—91 сакратар ЦККПСС, адначасова ў 1987—88 заг.эканам. аддзела ЦККПСС, у 1988—91 старшыня Камісіі ЦККПСС па пытаннях сац.-эканам. палітыкі. Чл.ЦККПБ у 1966—76, 1983—90. Чл.ЦККПСС з 1986, канд. у чл.Палітбюро з сак. 1986, чл.ПалітбюроЦККПСС у 1987—91. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1966—70, 1979—89, нар.дэп.СССР з 1989. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1971—75, 1980—90. Дзярж. прэмія СССР 1971.