літоўскі пісьменнік. Вучыўся ў Юр’еўскім (Тартускім), Лейпцыгскім, Цюрыхскім ун-тах. Сябраваў з Цёткай (А.Пашкевіч). Майстар лірыка-псіхал. навелы. Аўтар каля 30 апавяданняў (кн. «Розныя апавяданні», «Палка. Жабрак. Госці. Канец Брысюса», абедзве 1906, і інш.), аповесці «Сумная казка» (1907), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў. Галоўная тэматыка — пакуты пакрыўджанага жыццём чалавека, лёс і жыццё рабочых. На бел. мову асобныя творы Білюнаса пераклалі П.Аляксюк («Наша ніва», 10.12.1909), І.Сакалоўскі (у зб-ках «Літоўскія апавяданні», 1957; «Бурштынавыя пацеркі», 1984).
нямецкі акцёр. З 1804 гастраляваў з тэатр. трупай па Цюрынгіі, выступаў у прыдворным т-ры ў Дэсаў, Брэслаўскім т-ры. З 1814 у Берлінскім каралеўскім т-ры. Мастацтва Д. вызначалася ўменнем ствараць жыццёва праўдзівыя і рамантычныя характары, перадаваць адценні пачуццяў і думак сваіх герояў. Сярод лепшых роляў: Лір, Шэйлак, Фальстаф («Кароль Лір», «Венецыянскі купец», «Генрых IV» У.Шэкспіра), Франц Моар, Геслер («Разбойнікі», «Вільгельм Тэль» Ф.Шылера), Гарпагон («Скупы» Мальера). Вобраз Д. стварыў Э.Т.А.Гофман у кнізе «Незвычайныя пакуты аднаго тэатральнага дырэктара» (1819).
аўстрыйская пісьменніца, дзеяч пацыфізму. Баранеса. Сусв. вядомасць З. прынёс раман «Далоў зброю!» (1889) пра жахі вайны і пакуты простых людзей, высока ацэнены Л.М.Талстым. Сярод інш. твораў раманы «Шах пакутам» (1899), «Дзеці Марты» (1902), «Думкі чалавецтва» (1911), зб.арт. «Вайна і барацьба з ёю» (1904). У 1891 засн.т-ва Міру ў Аўстрыі. Адна з заснавальніц міжнар. Бернскага бюро Міру (1892), яго віцэ-прэзідэнт і ганаровы прэзідэнт. У 1890-я г.рэд. пацыфісцкага час. «Die Waffen nieder!» («Далоў зброю!»). Нобелеўская прэмія міру 1905.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАД’Я́ЧАЎ (Сямён Паўлавіч) (8.2.1866, с. Пад’ячава Дзмітраўскага р-на Маскоўскай вобл. — 17.2.1934),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1888. Асн. тэмы апавяданняў, зб. нарысаў «Па этапе» (1903), аповесцей «Пакуты» (1902), «Сярод рабочых» (1904), «Забытыя» (1909) і інш. — жыццё вёскі, лёс сялянства. Аўтар аўтабіягр. аповесці «Маё жыццё» (кн. 1—2, 1929—32). Яго творчасці ўласцівы тонкая назіральнасць, багацце нар. мовы, форма сказа, драм. напружанасць канфліктаў, гумар.
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—11. М.; Л., 1927—30;
Избр произв. М., 1966;
Деревенские разговоры. М., 1975.
Літ.:
Макина М.А. Семен Подъячев: Лит. портрет. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛЬДУНГ ((Baldung; прозвішча Грын; Grien) Ганс) (каля 1484/85; г. Швебіш-Гмюнд?, Германія — 1545),
нямецкі жывапісец і графік (дрэварыт, малюнкі) эпохі Адраджэння. Працаваў у Нюрнбергу (у майстэрні А.Дзюрэра), Страсбургу, Фрайбургу (стварыў у саборы гал. алтар «Каранаванне Марыі»). Рэнесансавы рацыяналізм спалучаў з містыкай, абагульненую пластыку — з дробнымі рытмамі. Сярод жывапісных работ: «Пакутысв. Себасцьяна» (1507), «Святая сям’я на адпачынку» (1511—14), «Смерць, што цалуе жанчыну» (1517), «Нараджэнне Хрыста» (1520), «Геркулес і Антэй» (1530), «Адам і Ева» (1531—33), «Сем узростаў жанчыны» (1544), аўтар дрэварытаў, малюнкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́ЙСЛЕР, Крайслер (Kreisler) Фрыц (2.2.1875, Вена — 29.1.1962), аўстрыйскі скрыпач-віртуоз, кампазітар. Скончыў Венскую (1885) і Парыжскую (1887) кансерваторыі, вучыўся ў Л.Дэліба (кампазіцыя). Жыў пераважна ў ЗША (1914—24 і з 1939), Берліне (1924—34), Парыжы (1933—39). Выступаў да 1948. Садзейнічаў фарміраванню сучаснага выканальніцкага стылю, увёў новыя выразныя і тэхн. прыёмы выканання. Майстар скрыпічнай мініяцюры («Венскі капрыс»). Аўтар транскрыпцый, у т. л. твораў В.А.Моцарта, Ф.Шуберта, Р.Шумана, канцэртных кадэнцый, апрацовак, стылізацый («Класічныя манускрыпты», 1905), аперэт («Кветкі яблыні», 1920), вальсаў («Радасць кахання», «Пакуты кахання») і інш.
Літ.:
Ямпольский И. Ф.Крейслер: Жизнь и творчество. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫСТЫ́П (Aristipos) з Кірэны
(каля 435 — каля 366 да нашай эры),
старажытнагрэчаскі філосаф. Вучань Сакрата. Заснавальнік кірэнскай школы, адзін з пачынальнікаў геданізму ў этыцы. Паводле Арыстыпа, чалавечаму пазнанню даступныя толькі пачуцці, уласныя станы, прыемныя ці прыкрыя, а не існуючыя аб’ектыўна знешнія рэчы; успрыманні іншых людзей для чалавека недасягальныя, ён можа абапірацца толькі на іх выказванні. Таму Арыстып аддаваў перавагу практычнаму, а не тэарэтычнаму пазнанню. Найвышэйшую мэту жыцця бачыў у асабістым здавальненні, але, паводле Арыстыпа, чалавек не павінен падпарадкоўвацца яму, а імкнуцца да разумнай асалоды. Здавальненне і пакуты лічыў мерай дабра і зла, ісціны і хлусні. Сцвярджаў, што не трэба шкадаваць аб мінулым ці баяцца будучыні, у мысленні, як і ў дзеяннях, трэба надаваць значэнне толькі сучаснаму, якім можна вольна распараджацца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ДЗІ, Ады (Ady) Эндрэ (22.11.1877, с. Эрміндсент, Венгрыя — 27.1.1919), венгерскі паэт, публіцыст. Вучыўся ў Дэбрэцэнскім ун-це. Першы зб. «Вершы» (1899). У зб-ках «Новыя вершы» (1906), «Кроў і золата» (1907), «Хацеў бы, каб мяне любілі» (1909), «На чале мерцвякоў» (1918), прасякнутых рэв.-рамант. сімволікай, вытокі якой у фалькл. і біблейскіх вобразах, — непрыняцце тагачаснай рэчаіснасці, душэўная драма і пакуты чалавека 20 ст., трагізм венгерскай гісторыі, пратэст супраць сусв. вайны і адначасова вера ў ачышчальную сілу дэмакр. рэвалюцыі. У вершах традыцыі класічнай венг. паэзіі цесна перапляталіся з мадэрнісцкімі павевамі. Пасмяротны зб. «Апошнія караблі» (1923). На бел. мову асобныя яго вершы перакладалі М.Аўрамчык, М.Калачынскі, Ю.Свірка, Я.Семяжон, М.Хведаровіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРАЧЫ́НЫ,
у беларусаў і інш. хрысціянскіх народаў памінальны абрад, які адзначаецца на 40-ы дзень (6-ы тыдзень) пасля смерці чалавека. Як і інш.памінкі, звязаны з культам продкаў. На Беларусі наз. таксама саракавіны, саракі, саракапуст; шасціны. Паводле нар. павер’я, у гэты час душа нябожчыка наведвае родную хату, таму яе прыбіралі ручнікамі, на акно ставілі хлеб-соль і шклянку з вадой. На С. родныя наведваюць магілу памерлага, наладжваюць ў доме жалобны стол, які паходзіць ад стараж. язычніцкай трызны. Сярод абавязковых памінальных страў — куцця, канун і інш. Асобны прыбор з пітвом і стравай ставяць для памерлага. Неабходнасць адзначаць С. тлумачаць тым, што непамянутая душа асуджана на пакуты і не будзе спрыяць людзям у іх зямных справах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАПІЁН УЛАДЗІ́МІРСКІ (? — 1275),
старажытнарускі пісьменнік-прапаведнік. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра, з 1274 епіскап Уладзімірскі. З яго «слоў» (пропаведзі, павучанні) дайшло 5 у зб-ках «Залатая чэпь» (14 ст.), «Паісіеўскі» (14 — пач. 15 ст.), «Ізмарагд», «Златавуст». Гал. тэма — пакутырус. народа ў сувязі з мангола-татарскім нашэсцем. Славіў ратныя подзвігі абаронцаў роднай зямлі, выказваў надзею на вызваленне Русі і дакараў князёў, якія сваімі нязгодамі наклікалі на яе бяду як боскую кару за іх грахі, асуджаў сац. несправядлівасць, выкрываў забабоны, заклікаў да маральнага ўдасканалення. Ім уласцівы актуальнасць зместу, вобразнасць, паэтычнасць, эмацыянальнасць, дынамічнасць, рытмічнасць. Апрача царк. кніжнасці апіраўся на апокрыфы і нар. легенды, развіваў лепшыя традыцыі аратарскай прозы Іларыёна і Кірылы Тураўскага.
Літ.:
Памятники литературы Древней Руси, XIII в. М., 1981.