найвышэйшы пункт Мінскага ўзвышша і Беларусі. Знаходзіцца каля в. Скірмантава, за 20 кмнаПн ад г. Дзяржынск, за 30 кмнаПдЗ ад г. Мінск. Выш. 345 м над узр. м. Над рэкамі, вытокі якіх пачынаюцца каля падэшвы гары (Пціч, Іслач, Сула, Уса), узвышаецца на 40—50 м. Складзена з марэны сожскага зледзянення, укрыта лёсападобнымі пародамі (суглінкамі і супескамі), сфарміраванымі ў час паазерскага зледзянення. Мае выгляд буйнога спадзіставыпуклага падняцця. Схілы наПдЗ стромкасцю да 5°, наПн і У — да 2°, разараныя, толькі 15% тэрыторыі наПнЗ пад маладым лесам. На разараных участках плоскасны змыў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РАДНАЯ,
гара ў Даследчым хр. Прыпалярнага Урала, на мяжы Рэспублікі Комі і Цюменскай вобл., Расія. Найб. высокая на Урале (1895 м). Складзена з кварцытаў і метамарфічных сланцаў. На схілах лісцевыя і бярозавыя рэдкалессі, вышэй — горная тундра, ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАГЕ́Н (ад грэч. oros гара + genos паходжанне),
геалагічны тэрмін, уведзены аўстр. геолагам Л.Коберам (1921) для азначэння заключнай стадыі развіцця тэктанічна рухомых зон зямной кары — геасінкліналяў, складкавае горнае ўтварэнне, што ўзнікае на месцы геасінклінальнай сістэмы на позніх стадыях яе эвалюцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́НБ’ЁРН (Gunnbjørn),
гаранаУ Грэнландыі, у хр. Уоткінса. Выш. 3700 м (найвыш. пункт в-ва Грэнландыя і ўсёй Арктыкі). Складзена з базальтаў, што выступаюць над ледзяным покрывам. Названы ў гонар першаадкрывальніка Грэнландыі Ульфсана Гунб’ёрна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШУ́К,
купалападобная гара-лакаліт наПаўн. Каўказе, у раёне Каўказскіх Мінеральных Вод, у Стаўрапольскім краі, Расія. Выш. 993 м. Большая ч. схілаў укрыта шыракалістымі лясамі. Каля падножжа М. — выхады мінер. вод, на базе якіх узнік бальнеалагічны курорт Пяцігорск. Абеліск на месцы гібелі М.Ю.Лермантава. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПАСАЎ (Аляксей Паўлавіч) (12.3. 1902, г. Жыздра Калужскай вобл., Расія — 9.12.1967),
рускі кампазітар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1931). Кіраваў харамі ў Маскве, у т. л.Рус.нар. хорам Усесаюзнага радыё (1938—41). Арганізатар і ўдзельнік фалькл. экспедыцый, запісаў і апрацаваў шмат нар. песень, у т. л.бел. «Ды ты маё сонейка», «А на моры на сіненькім», «Ой, не кукуй, зязюленька», «Ой, бяда ж мая», «І сюды гара, і туды гара», «Узышоў свецел месячык», «Зорка Венера» на сл. М.Багдановіча, якія ўваходзілі ў рэпертуар Дзярж.акад. харавой капэлы БССР; апубл. Р.Шырмам у 2-томніку «Беларускія народныя песні (для хору)» (1971—73). Аўтар кантаты «Беларусь» (1948), «Сюіты на тэмы беларускіх народных песень» (1937, выконвалася хорам Бел. філармоніі), песень і хароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́САЯ ГАРА́,
другі па вышыні пункт Беларусі ў Мінскім р-не, за 21 кмнаПн ад Мінска; выш. 342 м. Займае цэнтр. буйнаўзгорыстую ч.Лагойскага ўзвышша. Складзена з марэнных суглінкаў. Глебы змытыя ў выніку эрозіі. На гары сухадольныя лугі і ўчасткі дрэвава-хмызняковай расліннасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ ТАВА́РНАЯ,
радовішча пясчана-жвіровага матэрыялу каля в. Перкавічы Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. Паклад з 3 лінзаў у канцовамарэнных адкладах сярэднеплейстацэнавага зледзянення. Разведаныя запасы больш за 15 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 1,5—24,2 м, ускрышы 0,2—9,5 м. Пяскі прыдатныя набуд. растворы, жвір — на выраб бетону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́КАЯ ГАРА́,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 кмнаПнУ ад г. Беразіно, 128 км ад Мінска, 45 км ад чыг. ст. Бобр. 380 ж., 122 двары (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.