АСТАПКО́ВІЧ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.1.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту (1975), засл. трэнер Беларусі (1993). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1975). Чэмпіён свету 1975 (байдарка-двойка, 500 м), 1981 (байдарка-двойка, 10 000 м) і 1983 (байдарка-чацвёрка, 10 000 м), сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету ў 1974, 1977, 1979, 1982. Неаднаразовы чэмпіён СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЁСЛАВАЕ СУ́ДНА,
судна, якое рухаецца пры дапамозе вёслаў. Бывае з уключынамі (упорамі для вёслаў) і без іх. Уключыны знаходзяцца на бартах (шлюпкі, лодкі розных тыпаў), на кранштэйнах за бортам (акадэмічнае вёславае судна), у карме (гандола); Вёславыя судны без уключын — байдаркі, каноэ. Вёславыя судны могуць мець ветразі ці падвесны матор. Сучасныя марскія і рачныя вёславыя судны — у асноўным спартыўныя, невял. прамысловыя, транспартныя, выратавальныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКІ (Юрый Міхайлавіч) (н. 5.7.1942, в. Шастакова Камянецкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. трэнер па веславанні на байдарках і каноэ. Засл. трэнер Беларусі (1968), засл. трэнер СССР (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1963). З 1964 трэнер старт. т-ва «Працоўныя рэзервы», з 1993 трэнер-выкладчык Рэсп. школы вышэйшага спарт. майстэрства Цэнтра фіз. выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Мін-ва абароны Рэспублікі Беларусь. Сярод выхаванцаў чэмпіёны свету, Еўропы Т.Папова, М.Хахол, Л.Кабакова і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ (Віктар Яфімавіч) (н. 7.12.1955, г. Лягніца, Польшча),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1975). Скончыў Гомельскі ун-т (1979). Чэмпіён свету і Еўропы (1975), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і Еўропы (1977) на дыстанцыі 500 м. Чэмпіён СССР на дыстанцыях 500 м (1975), 1000 м (1976), Спартакіяды народаў СССР на дыстанцыі 500 м (1975). Неаднаразовы пераможца і прызёр міжнар. спаборніцтваў. Усе поспехі дасягнуты на байдарцы-двойцы разам з М.Астапковічам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУ́МАЎ (Валянцін Сцяпанавіч) (н. 12.3.1937, Мінск),
бел. спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1969), засл. трэнер Беларусі (1971). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1964). У 1974—96 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту. Чэмпіён Еўропы на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыях 500, 1000 м і ў эстафеце 4 × 500 м (1957, г. Гент, Бельгія). Чэмпіён СССР на дыстанцыях 1000 м (1957, 1958, 1959), 10 000 м (1961). Сярод выхаванцаў чэмпіён свету Л.Дзеравянка, чэмпіён СССР А.Навумаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБАЧО́Ў (Мікалай Сцяпанавіч) (н. 15.5.1948, г. Рагачоў Гомельскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1972). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1972). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1972 на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 1000 м, свету (1974) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м; бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету (1971) і Еўропы (1975) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 10 000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы—чацвёрцы на дыстанцыях 10 000 м (1968, 1974—75), 1000 м (1973—74), на байдарцы-двойцы (1000 м — 1970, 1972), Спартакіяды народаў СССР на байдарцы-чацвёрцы (1000 м — 1971).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯСЛЯ́РНЫ СЛА́ЛАМ,
водны слалам, адзін з водных відаў спорту; праходжанне на байдарках і каноэспец. трасы з кантрольнымі варотамі на скорасць і дакладнасць. Спаборніцтвы праводзяцца для лодак-адзіночак і двоек, трасы рыхтуюць на раўнінных ці горных рэках, або на спец. каналах з быстрым цячэннем і з перападам вышынь, штучнымі ці натуральнымі перашкодамі. Спартсмены павінны бездакорна прайсці расстаўленыя па трасе кантрольныя вароты (падвешаныя над вадой стойкі) у адпаведнасці з пэўнымі правіламі. Для слаламістаў прадугледжана спец. амуніцыя: ахоўныя каскі, выратавальныя камізэлькі і інш. Вяслярны слалам цесна звязаны з водным турызмам, разглядаецца як элемент падрыхтоўкі да паходаў. У 1972 і 1996 вяслярны слалам быў у праграме Алімпійскіх гульняў. На Беларусі развіваецца з 1970-х г., праводзяцца чэмпіянаты і розыгрыш кубка краіны. Пад Мінскам каля Ждановіч створаны спец. канал для вяслярнага слаламу.