НІКАЛА́ДЗЕ Якаў Іванавіч (28.5.1876, г. Кутаісі, Грузія — 10.3.1951),
грузінскі скульптар; заснавальнік груз.рэаліст. скульптуры. Нар.маст. Грузіі (1946). Правадзейны чл.АМСССР (1947). Вучыўся ў Строганаўскім вучылішчы ў Маскве (1892—94), Адэскай рысавальнай школе (1894—98), у Парыжы (1899—1901 і 1904—10), дзе больш года працаваў у А.Радэна. Адзін з заснавальнікаў (1922) і першых праф. Тбіліскай АМ. Творам уласціва імкненне да адухоўленасці вобраза. Аўтар помнікаў Э.Нінашвілі (1911), А.Цэрэтэлі (1914), К.Леселідзе (1947) у Тбілісі, А.Цулукідзе ў Кутаісі (1923), партрэта груз. паэта 12 ст. Чахрухадзе (1944), надмагілля Чаўчавадзе (1908—10). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1948.
Літ.:
Урушадзе И.А. Яков Николадзе: Жизнь и творчество. М., 1968.
Я.Нікаладзе. Грузінскі паэт 12 ст. Чахрухадзе. 1944.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУМАНІШВІ́ЛІ Міхаіл Іванавіч (6.2.1921, Тбілісі — 1996),
грузінскі рэжысёр, педагог. Нар.арт.СССР (1981). Скончыў Грузінскітэатр.ін-т (1949). З 1949 у Т-ры імя Ш.Руставелі (Тбілісі), з 1971 гал. рэжысёр груз. тэлебачання, з 1975 маст. кіраўнік Т-ра кінаакцёра кінастудыі «Грузія-фільм». Адначасова выкладаў у Грузінскім тэатр. ін-це (з 1960 праф.). Розным паводле жанру і стылю работам уласцівы прастата маст. лексікі, псіхал. дакладнасць, найтанчэйшая нюансіроўка ў распрацоўцы характараў. Сярод пастановак: «Такое каханне» П.Когаўта (1959), «Гаспадыня гасцініцы» К.Гальдоні (1962), «Чынчрака» паводле Г.Нахуцрышвілі (1963), «Дон Жуан» паводле Мальера, А.Пушкіна, М.Булгакава, «Наш гарадок» Т.Уайлдэра і Р.Габрыядзе (абодва 1981), «Свінні Бакдлы» паводле Д.Клдыяшвілі (1982) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГРА́Т III,
грузінскі цар [975—1014]. Аб’яднаў пад сваёй уладай Зах. і значную ч.Усх. Грузіі (Картлі, Кахеты, Эрэты). Абапіраючыся на дваран, упарта змагаўся з араб. заваёўнікамі, а таксама з буйнымі феадаламі, якія выступалі супраць аб’яднання краіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАЛІЯ́НІ Ладо (Уладзімір; н. 15.5.1913, г. Зестафоні, Грузія),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскую АМ (1940). Аўтар апавяданняў, навел, нарысаў (зб-кі навел «Лахіл Першая», 1940; «Паэт-вандроўнік», 1968; «Дубовы чарвяк», 1973, і інш.), рамана пра жыццё рабочых Грузіі «Новы далягляд» (т. 1—3, 1952—68).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕГЕШЫ́ДЗЕ Гурам (н. 21.7.1934, Тбілісі),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Тбіліскі ун-т (1957). Дэбют — зб. «Апавяданні» (1965). Аўтар раманаў «Грэшнік» (1968), «Госць» (1976), «Крывавыя дажджы» (1991), «Варушыць попел» (1995) і інш., у цэнтры якіх агульнанац. і агульначалавечыя праблемы, гіст. мінулае і сучаснае Грузіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУРАДЭ́ЛІ Вано Ільіч (6.4.1908, г. Горы, Грузія — 14.8.1970),
грузінскі і расійскі кампазітар. Нар.арт. Расіі (1957). Нар.арт.СССР (1968). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1931). Вучань С.Бархударана, М.Мяскоўскага і інш. У 1931—34 у драм. т-рах Грузіі. У 1938—39 адказны сакратар Саюза кампазітараў СССР. У 1942—44 начальнік і маст. кіраўнік Цэнтр. ансамбля ВМФСССР. Для яго творчасці былі характэрны грамадз. накіраванасць, публіцыстычная завостранасць, увага да праблем сучаснасці. Сярод твораў: оперы «Вялікая дружба» (паст. 1947), «Кастрычнік» (паст. 1964), аперэты «Дзяўчына з блакітнымі вачыма» (паст. 1966), «Масква—Парыж—Масква» (паст. 1968), кантаты; 2 сімфоніі (1938, 1945), «Грузінскі сімфанічны танец» (1936); хары, песні (больш за 100); рамансы на вершы А.Пушкіна, апрацоўкі нар. песень, музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў. Аўтар мемуараў «З майго жыцця» (1970). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1951.
грузінскі скульптар-манументаліст. Нар. мастак Грузіі (1979). Вучыўся ў Тбіліскай АМ (1950—55). Аўтар алегарычнай статуі «Маці-Грузія» (дрэва, 1958; алюміній, 1963), помніка Вахтангу Гаргасалу (1967) у Тбілісі, манумента Перамогі ў Горы, мемарыяла Славы героям-маракам у Поці (абодва 1979). Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІРАНАШВІ́ЛІ Пётр (Петрэ) Варламавіч (16.11.1907, с. Нігаіты Ланчхуцкага р-на, Грузія — 26.12.1976),
грузінскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1950). Бацька М.П.Аміранашвілі. Пасля сканчэння Тбіліскай кансерваторыі (1930) саліст Грузінскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Кіазо («Даісі» З.Паліяшвілі), Аўтандзіл («Сказанне аб Тарыэлі» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Яга («Атэла» Дж.Вердзі).
грузінскі пісьменнік. Вучыўся ў Тбіліскім пед. ін-це. Аўтар зб-каў апавяданняў «Дарога» (1962), «Кошт перавалу» (1966), «Кропля мёду» (1968), аповесці «Міска дзядзькі Шата» (1965). У рамане «Дата Туташхія» (кн. 1—2, 1973—75; сцэнарый фільма «Берагі», 1980, Дзярж. прэмія СССР 1981) адлюстраваны жыццё Грузіі канца 19 — пач. 20 ст. і актуальныя маральна-этычныя праблемы.